Героі «Вместе!». Людзі 2020 года, гісторыі і лёсы якіх нас здзівілі і ўзрушылі

Поддержи

Калектыў рэдакцыі газеты «Вместе!» назваў «Людзей года – 2020».

Дырэктар, які самааддана адстойвае правы людзей з інваліднасцю; мужчына, які марыць зарэгістраваць валанцёрскае аб’яднанне і дапамагаць патрабуючым; сям’я, якая змагаецца за сваё шчасце не гледзячы на інваліднасць абодвух сужэнцаў; дырэктар Клубнага дома, які падтрымлівае людзей з дэпрэсіяй; глухі выкладчык аўташколы, які дапамагае людзям з інваліднасцю па слыху атрымаць кіроўчыя правы; «крыштальная» дзяўчына, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародных фотаконкурсах і выставах; маці, якая прысвяціла сваё жыццё дачцэ з ДЦП. Успамінаем самых яркіх герояў, пра якіх журналісты «Вместе!» пісалі ў 2020 годзе.

Сяргей Драздоўскі, лепшы эксперт

Сяргей Драздоўскі: «Газета – гэта каштоўнасць, і пакуль няма таго, чым мы можам яе замяніць»

Намеснік старшыні «БелТІ», дырэктар Офіса па правах з інваліднасцю. Выводзіць праблемы беларускіх інвалідаў на міжнародны ўзровень.

Віктар Фелістовіч, лепшы актывіст

Гісторыя пра тое, як чалавек на вазку стварыў нефармальнае аб’яднанне ў аграгарадку, каб дапамагаць іншым

Кіраўнік нефармальнага аб’яднання людзей з інваліднасцю «Добрае сэрца» ў аграгарадку Ілья Вілейскага раёна. На чале з Віктарам іншыя людзі з інваліднасцю аказваюць значную дапамогу жыхарам аграгарадку падчас пандэміі.

Жанна Сасніцкая, лепшы дэбют

«Главная задача – довести существующие предприятия до ума». Жанна Сосницкая, заместитель председателя ЦП «БелОИ», о начале работы на должности

У 2019 годзе стала новай намесніцай старшыні БелТІ па эканоміцы і вытворчасці.

Сям’я Груздоў, лепшая сям’я

Ваня и Лера: голливудская история любви и борьбы за жилье и самостоятельность супругов с инвалидностью из Березино

Сям’я, дзе і муж, і жонка – людзі з інваліднасцю. Гэта не перашкаджае ім кахаць адзін аднаго і ўладкоўваць новы дом.

Павел Лотвінаў, лепшы дырэктар

«Сорамна было прызнаваць, што я, малады хлопец, гісторык – і так званы псіх…». Кіраўнік Клубнага дома ў Мінску пра жыццё з біпалярным расстройствам

Дырэктар клубнага дома “Адкрытая душа”, дзе дапамагаюць людзям з ментальнымі парушэннямі. У нашым выданні перыядычна з’яўляюцца публікацыі аб людзях, якім дапамагла менавіта актыўная дзейнасць Клубнага дома.

Алена Лосік, лепшая выкладчыца

Неслышащий преподаватель автошколы: «Мои занятия идут 2-в-1: правила русского языка и правила вождения»

З нараджэння не чуе, але гэта не перашкаджае жанчыне выкладаць у аўташколе.

Анастасія Данільчанка, лепшая творца

«Хрустальная» Настя. Как девушка из Гродно с редким заболеванием костей пытается встать на ноги и стать самостоятельной

“Хрустальная дзяўчына” на вазку, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародных фотаконкурсах і выставах.

Валянціна Някрасава, лепшая маці

«Дом, дзе пахне піражкамі». Ідзём у госці да сям’і Някрасавых разам з Seni

Жанчыне 78 гадоў. У яе трое дзяцей. Аднак сярэдняя дачка, Маргарыта, нарадзілася з ДЦП. Валянціна разам з дачкой аддаюць свой час на выраб розных кампазіцый.

 

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.