Аватар автора Вікторыя Булатая

Блог автора: Вікторыя Булатая

Вікторыя Булатая

wiktoriarumianek@gmail.com


«Пра гэта варта думаць зараз». Гід па жыцці – аб рэальных кроках вырашэння лёсу людзей з інваліднасцю, якія застаюцца без бацькоў

Пандэмія каронавіруса, як і любы выклік, нагадвае грамадству аб існуючых праблемах. Што рабіць з дарослым чалавекам з інваліднасцю, калі раптам паміраюць яго бацькі? Гэта канкрэтнае пытанне, з якім сутыкнуліся члены Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам (БелАДДІіМІ)/Гіда па жыцці. На прыкладзе гісторыі Насці з Бабруйска старшыня арганізацыі Алена Цітова… Подробнее »»

«Проблема одна, поэтому нужно держаться вместе». Как в Витебске успешно взаимодействуют общественные организации и территориальные центры

Витебск – это тот город, где и территориальные центры, и общественные организации сплотились, чтобы решать одну проблему: помогать людям с инвалидностью, которые здесь проживают. По крайней мере, в этом уверен Эдуард Аветисян, председатель Витебской городской организации ОО «БелОИ». Эдуард предложил убедиться в этом и газете «Вместе!». Мы посетили некоторые отделения… Подробнее »»

«Не ўсе раны прыкметныя». Гісторыя Ганны, якая праз творчасць распавядае аб псіхічным здароўі

Сёння размаўляць на тэму дэпрэсіі важна як ніколі. Тым больш, важна казаць пра псіхічныя захворванні на той пляцоўцы, куды кожны можа прыйсці і паслухаць. Зараз такой пляцоўкай стаў Цэнтр сучаснага мастацтва на вуліцы Някрасава ў Мінску. 19 лютага тут адкрылася выстава арт-дызайнера Ганны Александронец «Дэпрэсія: не ўсе раны прыкметныя». Тым… Подробнее »»

Ля вытокаў Беларускага таварыства інвалідаў. Міхаіл Пліска – аб працы дэпутатам гарсавета і сакратаром прэзідыума

Міхаіл Пліска – юрыст і гісторык. У Беларускім таварыстве інвалідаў ён працаваў амаль з самага яго заснавання. Калі Міхаіл Казіміравіч быў дэпутатам Мінскага гарадскога савета, ён шмат чаго зрабіў як для развіцця таварыства, так і для людзей з інваліднасцю. Адпрацаваўшы доўгі час сакратаром Прэзідыума БелТІ, Міхаіл Казіміравіч на пачатку лютага… Подробнее »»

Дзяўчына з асаблівасцямі: «Дзякуючы маляванню я ўяўляю сітуацыі і гісторыі, якія са мной ніколі не здарацца»

Насце 21 год, яна жыве ў Мінску. Псіхіятрычны дыягназ дзяўчыне паставілі, калі ёй было толькі 16 гадоў. Ён перакрэсліў усе яе планы на жыццё, аднак Наста так і не прыняла думку, што з групай інваліднасці можна проста сядзець дома. Першыя прыкметы Пасля 9 класа Наста паступіла ў каледж: вучылася роспісу… Подробнее »»

Страціў зрок, але не годнасць. Як у Віцебску невідушчы хлопец жыве актыўным жыццём і дапамагае дзецям з асаблівасцямі

Антон Шмялёў – лабарант кафедры медыцынскай рэабілітацыі і фізічнай культуры ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Ён дапамагае будучым дактарам засвоіць метады сацыяльнай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю. Антон як ніхто іншы ведае вартасць не толькі медыцынскай, але і сацыяльнай рэабілітацыі, бо менавіта яна падарыла яму другі шанец на паўнавартаснае жыццё пасля… Подробнее »»

«Шчыліну ў вакне заклеіла скотчам і заставіла абразамі». Як у сацыяльнай кватэры жыве жанчына, якая даглядае мужа і сына з інваліднасцю

Пра Святлану Калантай мы ўжо пісалі. Яна з мужам, у якога 1-я група інваліднасці, і з сынам з інваліднасцю жыла ў пакоі інтэрната ад прадпрыемства «Камволь». Аднак адтуль іх высялялі, бо інтэрнат зачыняўся. З таго моманту шмат што змянілася ў сям’і. Галоўнае – гэта той факт, што Святлане далі… Подробнее »»

Героі «Вместе!». Людзі 2020 года, гісторыі і лёсы якіх нас здзівілі і ўзрушылі

Калектыў рэдакцыі газеты «Вместе!» назваў «Людзей года – 2020». Дырэктар, які самааддана адстойвае правы людзей з інваліднасцю; мужчына, які марыць зарэгістраваць валанцёрскае аб’яднанне і дапамагаць патрабуючым; сям’я, якая змагаецца за сваё шчасце не гледзячы на інваліднасць абодвух сужэнцаў; дырэктар Клубнага дома, які падтрымлівае людзей з дэпрэсіяй; глухі выкладчык аўташколы, які дапамагае… Подробнее »»

«Отписывайте свою часть дома». Мать сына-инвалида не может распорядиться его наследством

Тамара Куникина – мама и опекун Кости, парня с 1-й группой инвалидностью. Костя самостоятельно делать ничего не может: передвигается на инвалидной коляске, лишен дееспособности. Семья живет в своем доме в поселке Большевик Гомельского района. Не так давно у Кости умер отец и бабушка, от которых ему в наследство достались… Подробнее »»

Сысці жыць на вуліцу, каб уратаваць душу. Споведзь бяздомнага з псіхіятрычным дыягназам

Яшчэ ў дзяцінстве Леаніду Усіку паставілі псіхіятрычны дыягназ. Але далёка не толькі адзін дыягназ папсаваў яму жыццё. З дыягназам, аказваецца, можна жыць, як і з галасамі, якія гучаць у галаве… Леанід страціў жыллё, сям’ю, нават некалькі разоў быў блізкі да таго, каб страціць жыццё… Але ўвесь гэты час вёў змаганне… Подробнее »»