«Дом, дзе пахне піражкамі». Ідзём у госці да сям’і Някрасавых разам з Seni

Поддержи

У верасні гэтага года газета «Вместе!» будзе святкаваць свой трыццацігадовы юбілей. У сувязі з гэтым мы вырашылі распачаць кампанію святкавання ўжо цяпер. Разам з міжнароднай кампаніяй TZMO SA, якая выпускае гігіенічныя і перавязачныя вырабы пад гандлёвымі маркамі Seni, Bella, Bella baby HAPPY, мы пачалі хадзіць у госці да нашых чытачоў, людзей з 1-й групай інваліднасці, і дарыць ім неабходную ў кожным канкрэтным выпадку прадукцыю кампаніі. Першыя, хто чакаў і журналістаў, і прадстаўнікоў TZMO SA, была сям’я Някрасавых: Валянцiна Іванаўна і яе дачка з ДЦП Маргарыта.

Нарадзіць дачку з ДЦП

Валянціна Іванаўна да нашага прыходу рыхтавалася: ужо з вітальні даносіўся пах яе фірменных піражкоў з бананавым начыннем. Жанчыне 78 гадоў. У яе трое дзяцей. Аднак сярэдняя дачка нарадзілася з ДЦП. Маргарыце 57 гадоў. «Раней ногі рухаліся, цяпер ужо не», – кажа яна.

Валянцiна Някрасава

Калі Маргарыта нарадзілася, дактары сказалі, што яна будзе інвалідам заўсёды. «Памучыліся гадоў пяць, думалі, а раптам нешта зменіцца, – узгадвае Вялянціна Іванаўна. – Нічога не змянілася. Муж сышоў, праўда, плаціў аліменты, плаціў па доглядзе, калі я яшчэ не працавала».

Маргарыта Някрасава

Праз некалькі гадоў Валянціна выйшла замуж зноўку. З другім мужам Валянціна пражыла, пакуль ён не пайшоў з жыцця.

Маргарыта працяглы час жыла і навучалася ў інтэрнаце ў Івянцы. Адтуль у яе было шмат сябровак. Праўда, многія пайшлі з жыцця ў хуткім часе пасля сканчэння вучобы.

«Пакуль маглі, то паўсюль вазілі Маргарыту ў розныя санаторыі. Ёсць у нас і лецішча, але ёй там не спадабалася. Кажа, што там людзі ідуць і глядзяць на яе», – кажа Валянціна Іванаўна. – На дварэ таксама адна яна не зможа пасядзець…

/

Памятаю, аднойчы яна сядзела каля пад’езду, дык яе жыхары пад’езду яйкамі закідалі…

/

Пра Маргарыту і безбар’ернае асяроддзе

Маргарыта распавядае пра свой дзень: «Падымаюся, умываюся, снедаю, затым займаюся сваімі справамі. Раней магла і сама прыгатаваць сняданак… Зараз ужо гатаваць не магу: і рукі кепска трымаюць, і спіна, і ногі…  Гляджу во ў вакно…»

Валянціна Іванаўна год таму прадала сваю трохпакаёвую кватэру ў Малінаўцы і набыла двухпакаёвую кватэру-студыю на Валгаградскай. Кватэра светлая, прасторная і шырокая, без пакаёвых парогаў ды на першым паверсе. Праўда, выйсці адтуль немагчыма. І не толькі таму, што пандуса няма.

Аказваецца, у Маргарыты зламаны вазок. «Нам вазок трэба мяняць у гэтым годзе», – кажа Валянціна. Але нават калі вазок адрамантуецца, на ім усё адно цяжка будзе выехаць на двор, бо ён для таго, каб перасоўвацца па доме.

Маргарыта вельмі начытаная. Праўда, зараз, як яна кажа, больш захоплена вязаннем, чым кніжкамі. Разам з мамай Маргарыта ручной рабоце прысвячае фактычна ўвесь вольны час. Жанчыны выпальваюць на тканінах, вяжуць, займаюцца вырабамі, капялюшыкамі… Валянціна кажа, што яны пастаянна ўдзельнічаюць у выставах ад Беларускага таварыства інвалідаў.

Маргарыта нам прачытала верш Аляксандра Пушкіна «Я вас любил» са слязьмі на вачах. Ужо пасля Валянціна Іванаўна прызналася, што Маргарыта была закахана не адзін раз. «Было такое, што прыходжу з працы, а ў нашай кватэры сядзіць хлопец на вазку. Яны і кажуць, маўляў, будзем жаніцца і жыць разам».

Па вачах Маргарыты бачна адвечная туга па тых пачуццях, якім не лёс было развіцца. Хочацца, каб у гэтым доме было менш тугі і заўжды пахла піражкамі.

* * *

Шмат гадоў працаўнікі кампаніі «Seni» працягваюць руку дапамогі людзям, якія сутыкнуліся з праблемай догляду хворых і недзеяздольных людзей. «Seni» не проста забяспечвае мільёны людзей па ўсім свеце гігіенічнай прадукцыяй, а яшчэ і аказвае канкрэтную дапамогу як псіханеўралагічным інтэрнатам, так і людзям з інваліднасцю. Наш сумесны праект «Нецярпенне сэрца» толькі пацвярджае гэта. «Нецярпенне сэрца» – гэта пра дабрыню, клопат і ўвагу, якіх нам так часта бракуе ў гэтым свеце…

 

 

Вікторыя Чаплева

Фота аўтара і Эльвіры Гарошка

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.