Аватар автора Вікторыя Булатая

Блог автора: Вікторыя Булатая

Вікторыя Булатая

wiktoriarumianek@gmail.com


Газета «Вместе!» зладзіла свята ў шляхецкім стылі

З 28 лістапада па 1 снежня ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» прайшоў форум «Універсальнае асяроддзе». На працягу трох дзён рэдакцыя газеты «Вместе!» выступала не толькі ўдзельнікам выставы, але і арганізатарам рознага кшталту мерапрыемстваў на ёй. У пятніцу ў канферэнц-зале Выставачнага Комплексу прайшла прэзентацыя газеты «Вместе!» як інфармацыйнага праекту для… Подробнее »»

У Бярозаўку – за натхненнем. Рэпартаж з аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў

У аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў у Бярозаўцы мяне запрашалі ўжо даўно. Мясцовая актывістка аддзялення Ала Кулеш абяцала, што я буду ўражана працай аддзялення. І, скажу па шчырасці, я ні кроплі не пашкадавала, што ў адзін з ранкаў завітала ў Бярозаўку. Подробнее »»

Маці трох дзяцей з інваліднасцю: «Немагчыма на кожнае «О, глядзі, дурань пайшоў!» рэагаваць спакойна»

Яна жыве ў маленькім гарадку Лідскага раёна – Бярозаўцы. У яе трое дарослых дзяцей: два хлопцы і дзяўчына. Ва ўсіх – генетычнае захворванне «сіндром Марціна-Бэл». Мясцовыя языкі і дагэтуль у вочы ёй кажуць, маўляў, што гэта ёй ў пакаранне за нейкія грахі… А жанчына ўсё змагаецца за ўсіх мясцовых дзяцей з інваліднасцю,… Подробнее »»

«Я ўсім задаволеная!». Як у цэнтры сталіцы жыве жанчына з ДЦП і парушэннем слыху

Не так даўно рэдакцыяй мы даведаліся, што Ірыне Палуян адмаўлялі ў стрыжцы ў мінскіх цырульнях. У Ірыны – ДЦП. Ёй 60 гадоў. Жанчына цяжка размаўляе і яшчэ горш чуе. Мы, карэспандэнты газеты «Вместе!», доўга не думалі і ўдзвюх, як Чып і Дэйл, паспяшаліся на дапамогу. Ірына за барыкадамі Даведаўшыся адрас… Подробнее »»

«Дыхай дзеля нас» – фільм, які дае паветра ў грудзі

Часта адзін жыццясцвярджальны фільм можа абудзіць і прымусіць нас пачаць дыхаць у поўныя грудзі. На днях па тэлебачанню я паглядзела неверагодны фільм, які моцна ўскалыхнуў мяне, – «Дыхай дзеля нас». Подробнее »»

Сэрца Маўглі

З Дзімам мы пазнаёміліся ў лякарні. З вакна сваёй палаты я бачыла, як ён па некалькі разоў на дзень карміў бяздомных котак, якія туліліся каля бальнічных выхадаў. Санітаркі перыядычна яго падкормлівалі. Ён у сваю чаргу падыходзіў да кожнай бабулі ў аддзяленні і пытаў: «Як ты, дзетка?». А пасля даведалася, што ў яго трэцяя група інваліднасці праз псіхічныя адхіленні. Подробнее »»

Бар’еры, якія жывуць у нашых галовах

Журналіст Аляксандр Тамковіч 5 кастрычніка прэзентаваў новую кнігу – «Стыгма», якая рабілася як праект разам з Офісам па правах людзей з інваліднасцю. Гэта кніга – зборнік эсэ пра людзей, якія маюць абмежаваныя фізічныя магчымасці, але сваім жыццём паказваюць, што абмежаванні не перашкаджаюць жыць і рабіць карысныя для грамадства рэчы. Подробнее »»

Шпацыр па шляхецкім Менску

Пасля правядзення мерапрыемства да 30-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў у духу беларускай шляхты мы атрымалі шмат добрых слоў і падзяк. І гэта не дзіўна: нішто так не натхняе і не наталяе прагу, як дотык да каранёў. Прайшоў час, і да нас прыйшла новая ідэя: паспрабаваць правесці экскурсію для чытачоў нашага выдання ў духу беларускай шляхты. Подробнее »»

Святліца для асаблівых дзяцей

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску 4 верасня адкрыўся інтэграцыйны пакой для дзяцей з захворваннямі «Святліца». Пакой асвяціў сам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а прывітаў працаўнікоў і гасцей Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі. Подробнее »»

Па зёлкі – у Мядзел

Англічане казалі, што нішто так не нагадвае рай, як сад. Зрэшты, можна лічыць, што ў аўторак разам з членамі Мядзельскай раённай арганізацыі мы якраз-такі і патрапілі ў рай – духмяны, кветкавы, зёлкавы. Подробнее »»