Святліца для асаблівых дзяцей

Поддержи

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску 4 верасня адкрыўся інтэграцыйны пакой для дзяцей з захворваннямі «Святліца». Пакой асвяціў сам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а прывітаў працаўнікоў і гасцей Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Христианский социальный центрАдкрыццё Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра адбылося 29 мая. У ім знаходзяцца дзіцячы садок, школа і інтэграцыйныя пакоі. Трэці паверх поўнасцю быў абсталяваны пад адпачынак дзяцей з захворваннямі. Там ёсць пакоі са спецыяльнымі ложкамі і артапедычнымі матрацамі, ванныя і вялікі інтэграцыйны пакой.
У чым сэнс гэтага інтэграцыйнага пакоя?
– Сэнс гэтай святліцы ў тым, што яна павінна служыць дзецям, бо гэта наша будучыня, – падзяліўся Андрэй Жылевіч, дырэктар рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. – Сюды зможа прыйсці любое дзіця, сям’я якога звяжацца з Цэнтрам. Мы хочам супрацоўнічаць з тэрытарыяльным цэнтрам Ленінскага раёна Мінска, бо яны ведаюць лепш за нас тыя сем’і, якім патрабуецца дапамога.
Христианский социальный центрАкрамя проста адпачынку для дзяцей будуць прадугледжаны таксама і развівальныя заняткі – музычныя тэрапія, танцы, іпатэрапія, вялянне з воўны і іншыя гурткі. За дзецьмі будуць глядзець кампетэнтныя педагогі і выхавацелі, якія працуюць у Цэнтры. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў Цэнтр можа трапіць дзіцё незалежна ад веравызнання яго і яго бацькоў. «Мы прымаем усіх», – зазначыў Мітрапаліт.


Таню прывезлі на адкрыццё пакоя з псіханеўралагічнага інтэрната на Ваўпшасава.
– Я вельмі шчаслівая, што хаця б некалькі гадзін правяду за сценамі інтэрната, – падзялілася дзяўчына. Нават за гэтыя некалькі гадзін супрацоўнікі Цэнтра зрабілі для дзяўчыны шмат – дапамаглі ёй прыняць душ.
«Святліца» будзе служыць не толькі дзецям, але і іх бацькам. Анатоль прыйшоў на адкрыццё з сынам Артурам. Артуру 21 год, але ён хварэе на ДЦП, таму прыкаваны да каляскі.
Христианский социальный центр– Гэты пакой – сапраўды добрая магчымасць для нас з жонкай. Мая жонка амаль увесь час знаходзіцца дома і даглядае дзяцей. А зараз, калі трэба будзе кудысьці адлучыцца, мы зможам пакінуць на некалькі дзён Артура і не баяцца за яго. Тым больш для яго тут створаны ўсе ўмовы. Артур хоць не можа сказаць, але заўжды адчувае атмасферу, якая пануе вакол яго. І сёння яму тут спадабалася.
Цэнтр знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Серафімовіча, 19. Магчымасць адкрыцця інтэграцыйнага пакоя з’явілася пры дапамозе Польскага Міністэрства замежных спраў у межах супрацоўніцтва і развіцця адносінў «Карытас» Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі і «Карытас» Польшчы.

Вікторыя ЧАПЛЕВА
Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.