Аватар автора Вікторыя Чаплева

Блог автора: Вікторыя Чаплева

Вікторыя Чаплева

wiktoriarumianek@gmail.com


У Бярозаўку – за натхненнем. Рэпартаж з аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў

Рубрики : Волонтёр, Проекты.

У аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў у Бярозаўцы мяне запрашалі ўжо даўно. Мясцовая актывістка аддзялення Ала Кулеш абяцала, што я буду ўражана працай аддзялення. І, скажу па шчырасці, я ні кроплі не пашкадавала, што ў адзін з ранкаў завітала ў Бярозаўку. Подробнее »»

Маці трох дзяцей з інваліднасцю: «Немагчыма на кожнае «О, глядзі, дурань пайшоў!» рэагаваць спакойна»

Рубрики : Волонтёр, Общество.

Яна жыве ў маленькім гарадку Лідскага раёна – Бярозаўцы. У яе трое дарослых дзяцей: два хлопцы і дзяўчына. Ва ўсіх – генетычнае захворванне «сіндром Марціна-Бэл». Мясцовыя языкі і дагэтуль у вочы ёй кажуць, маўляў, што гэта ёй ў пакаранне за нейкія грахі… А жанчына ўсё змагаецца за ўсіх мясцовых дзяцей з інваліднасцю,… Подробнее »»

«Я ўсім задаволеная!». Як у цэнтры сталіцы жыве жанчына з ДЦП і парушэннем слыху

Рубрики : Видео, Общество, Фото.

Не так даўно рэдакцыяй мы даведаліся, што Ірыне Палуян адмаўлялі ў стрыжцы ў мінскіх цырульнях. У Ірыны – ДЦП. Ёй 60 гадоў. Жанчына цяжка размаўляе і яшчэ горш чуе. Мы, карэспандэнты газеты «Вместе!», доўга не думалі і ўдзвюх, як Чып і Дэйл, паспяшаліся на дапамогу. Ірына за барыкадамі Даведаўшыся адрас… Подробнее »»

«Дыхай дзеля нас» – фільм, які дае паветра ў грудзі

Рубрика : Эксклюзив.

Часта адзін жыццясцвярджальны фільм можа абудзіць і прымусіць нас пачаць дыхаць у поўныя грудзі. На днях па тэлебачанню я паглядзела неверагодны фільм, які моцна ўскалыхнуў мяне, – «Дыхай дзеля нас». Подробнее »»

Сэрца Маўглі

Рубрика : Новости.

З Дзімам мы пазнаёміліся ў лякарні. З вакна сваёй палаты я бачыла, як ён па некалькі разоў на дзень карміў бяздомных котак, якія туліліся каля бальнічных выхадаў. Санітаркі перыядычна яго падкормлівалі. Ён у сваю чаргу падыходзіў да кожнай бабулі ў аддзяленні і пытаў: «Як ты, дзетка?». А пасля даведалася, што ў яго трэцяя група інваліднасці праз псіхічныя адхіленні. Подробнее »»

Бар’еры, якія жывуць у нашых галовах

Рубрика : Культура.

Журналіст Аляксандр Тамковіч 5 кастрычніка прэзентаваў новую кнігу – «Стыгма», якая рабілася як праект разам з Офісам па правах людзей з інваліднасцю. Гэта кніга – зборнік эсэ пра людзей, якія маюць абмежаваныя фізічныя магчымасці, але сваім жыццём паказваюць, што абмежаванні не перашкаджаюць жыць і рабіць карысныя для грамадства рэчы. Подробнее »»

Шпацыр па шляхецкім Менску

Рубрики : Новости, Проекты.

Пасля правядзення мерапрыемства да 30-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў у духу беларускай шляхты мы атрымалі шмат добрых слоў і падзяк. І гэта не дзіўна: нішто так не натхняе і не наталяе прагу, як дотык да каранёў. Прайшоў час, і да нас прыйшла новая ідэя: паспрабаваць правесці экскурсію для чытачоў нашага выдання ў духу беларускай шляхты. Подробнее »»

Святліца для асаблівых дзяцей

Рубрика : Реабилитация.

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску 4 верасня адкрыўся інтэграцыйны пакой для дзяцей з захворваннямі «Святліца». Пакой асвяціў сам Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а прывітаў працаўнікоў і гасцей Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі. Подробнее »»

Па зёлкі – у Мядзел

Рубрики : Волонтёр, Общество.

Англічане казалі, што нішто так не нагадвае рай, як сад. Зрэшты, можна лічыць, што ў аўторак разам з членамі Мядзельскай раённай арганізацыі мы якраз-такі і патрапілі ў рай – духмяны, кветкавы, зёлкавы. Подробнее »»

Жыццё як румба

Рубрика : Культура.

Пад Мінскам прайшоў Міжнародны фестываль танцаў на інвалідных калясках. У двухдзённым спаборніцтве прынялі ўдзел спартсмены з Беларусі і Расіі. Першы дзень фестывалю сабраў удзельнікаў у танцавальным цэнтры Беларускага фонду дапамогі спартсменам-інвалідам, які знаходзіцца ў Калодзішчах. Сёлета агульная колькасць удзельнікаў склала каля сарака чалавек. У складзе беларускай і расійскіх каманд удзельнічалі чэмпіёны свету і Еўропы, Кубкаў свету па спартыўных танцах на калясках. Подробнее »»