Нашы героі: у сям’і Локцікаў нарэшце з’явілася сядзелка

Поддержи

Перыядычна ў рэдакцыю тэлефануе Анастасія Локцік, пра сітуацыю якой мы не так даўно пісалі ў  матэрыяле «Плаціць ці не плаціць за догляд? Нерухомыя інваліды восемь гадоў не могуць знайсці сядзелку». Таму мы вырашылі высветліць, што змянілася ў сям’і з таго моманту.

Нагадаем, што сям’я Локцікаў не магла сабе знайсці сядзелку: ні па лініі Ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Столінскага райвыканкама, ні па лініі мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра. Таму ў той момант, калі я да іх завітала, ім дапамагаў знаёмы Локцікаў Аляксандр, якому адмовілі ў афіцыйным афармленні праз тое, што ён нядаўна выйшаў з месцаў пазбаўлення волі. Але літаральна пасля выхаду публікацыі Анастасія Пятроўна патэлефанавала і распавяла, што Аляксандр збіў яе мужа Броніка… Зноўку гісторыя з доглядам скончылася разборкамі…

Пасля гэтага здарэння Анастасія падала аб’яву ў мясцовую газету пра тое, што яна шукае сабе жаныну па доглядзе. Так і знайшлася сядзелка па лініі Ўпраўлення. Жанчына зараз прайшла камісію і ўжо афіцыйна аформлена на працу. Локцікаў яна поўнасцю задавальняе.

Як пракаментаваў Руслан Коц, дырэктар ТЦСОН Столінскага раёна, у гэтай сітуацыі ён бачыць два плюсы: «Першы плюс – гэта, канечне, што сям’і з двух інвалідаў не трэба плаціць цяпер самім за догляд. Улічваючы, што жанчына аформлена па лініі Ўпраўлення, то заробак ёй за догляд плаціць дзяржава. А другі плюс – гэта тое, што нарэшце Анастасія Пятроўна звярнулася ў тэрытарыяльны цэнтр за тым, каб мы пакрылі грашовымі сродкамі кошт, які пайшоў на набыццё памперсаў».

Вельмі хочацца верыць, што адносіны паміж сядзелкай і Локцікамі ўсталююцца добрыя. І перамены ў гэтай сітуацыі спатрэбяцца яшчэ не хутка…

 

Вікторыя ЧАПЛЕВА

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.