Велікодны цуд Вольгі Корзун
У перыяд паміж святкаваннямі каталіцкай і праваслаўнай Пасхі ў Вольгі Корзун здарыўся самы сапраўдны цуд: ёй нарэшце вярнулі сына!
Напярэдадні органы апекі прыйшлі ў дом, дзе жыве Вольга, каб праверыць умовы, у якія будзе вернута дзіця. А пасля некалькіх дзён мясцовыя органы выканалі рашэнне Брэсцкага абласнога суда і вярнулі Арсенія з прыёмнай сям’і.
Спатрэбіўся год няспыннай барацьбы, судовых разбіральніцтваў, экспертыз, каб аднавіць права маці і сына быць разам. Спатрэбіўся год нашых публікацый, якія таксама прыцягвалі ўвагу да сітуацыі, якая стала прэцэдэнтам у сферы абароны праў людзей з інваліднасцю. Юрысты Офіса па правах людзей з інваліднасцю кажуць, што і надалей будуць сачыць за сітуацыяй, якая будзе складацца ў сям’і.

Вікторыя Булатая
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.