«Інклюзіўны турызм – гэта не толькі безбар’ерка». Наколькі ён развіты ў Беларусі?

Поддержи

У межах Міжнароднага дня інвалідаў Міністэрства спорту і турызму зладзіла анлайн-канферэнцыю на тэму «Інклюзіўны турызм: міжнародны вопыт і перспектывы развіцця ў Беларусі». На ёй прадстаўнікі турыстычных агенцтваў, грамадскіх аб’яднанняў людзей з інваліднасцю, аграэкасядзіб і музеяў падыскутавалі наконт таго, наколькі развіты ў Беларусі інклюзіўны турызм.

Навошта развіваць інклюзіўны турызм?

Такога кшталту канферэнцыю Міністэрства спорту і турызму праводзіла ў другі раз. Але сёлета да яе падключыліся і міжнародныя эксперты.

Дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч упэўнена, што інклюзіўны турызм – гэта новы сегмент турыстычнага рынку. Асноўныя работы па ім пачаліся пасля таго, калі Беларусь ратыфікавала Канвенцыю. Так, безбар’ернымі сталі Нацыянальны аэрапорт «Мінск», гандлёвыя цэнтры, аквапарк «Лебядзіны», гатэльныя комплексы, экалагічная трапа ў Налібоцкай пушчы, гатэлі ў Віцебскай і Брэсц­кай абласцях. У 2019 годзе Нацыянальнае агенцтва па турызме распрацавала безбар’ерны маршрут па праспекце Незалежнасці.

В заказнике «Озёры» появилась экотропа для людей с инвалидностью

Наталля Барысенка-Кляпач, старэйшая выкладчыца кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ, кажа, што на факультэце распрацаваны два курсы па інклюзіўным турызме – для студэнтаў і магістрантаў. «Чаму так часта кажам пра інклюзіўны турызм? – разважае выкладчыца. – Таму што гэта дэмаграфічныя, прававыя і эканамічныя фактары для Беларусі».

Наталля казала пра важ­насць інфармацыі аб турыстычных паслугах для людзей з інваліднасцю. На жаль, такой інфармацыі пакуль мала. «Нашы турыстычныя сайты або не прадстаўляюць інфармацыю, або прадстаўляюць вельмі мала». Даследчыкі прааналізавалі больш за 200 сайтаў турыстычных кампаній і гідаў. Толькі 30% з іх мелі версію для слабавідушчых, і ў 7% была інфармацыя аб даступнасці турыстычных аб’ектаў. Гэта азначае, што аб’ект можа быць і даступным для людзей з асаблівасцямі, але самі людзі могуць пра гэта і не даведацца.

Приложение для путешествий с системой обозначений безбарьерной среды появится в Беларуси

Сяргей Драздоўскі, намеснік старшыні БелТІ, кажа, што ратыфікацыя Канвенцыі ў нашай краіне дадала руху ў бок рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю. Адно з правоў – гэта ўдзел у культурным жыцці: «Інклюзіўны турызм – гэта выклік для многіх сфер жыцця. Недастаткова проста зрабіць безбар’ерку на аб’ектах. Мэта інклюзіўнага турызму – удзел у турызме людзей з інваліднасцю».

Драздоўскі паразважаў і над тым, як трэба прыстасоўваць музейныя аб’екты і помнікі архітэктуры для людзей з інваліднасцю: «Досвед шмат якіх краін паказвае: калі безбар’ернае асяроддзе рабіць з пачатку – пры будаўніцтве ці праектаванні – затраты на яе будуць мінімальныя, дзесьці 10% ад агульнай сумы. Калі мы будзем перабудоўваць аб’екты, то гэта будзе каштаваць каля 40-50% ад затрачанай на ўвесь праект сумы».

Таксама Драздоўскі казаў пра важнасць і даступнасць агульнай прасторы, якая, як правіла, выпадае. «Трэба памятаць прынцып: нічога для нас без нас, – нагадвае старшыня БелТІ. – Грамадскія арганізацыі з’яўляюцца не толькі самымі галоўнымі крытыкамі, але і самымі галоўнымі памочнікамі. Ва ўсім свеце турыстычная сфера пастаянна ўзгадняе з арганізацыямі, што адбываецца і што плануецца. Немагчыма зрабіць усё ў адзін дзень. Але важна, каб змены былі актуальнымі. Гэта магчыма тады, калі ідэі ўзгадняюцца з
лю­дзьмі з інваліднасцю».

Музеі і інклюзія

Вядома, што музеі сталі важным фактарам у развіцці рэгіёнаў Беларусі. Уладзімір Каралёнак, навуковы сакратар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», тлумачыць, што, згодна з заканадаўствам, людзі з інваліднасцю маюць права на бясплатнае наведванне музея-палаца Ра­дзівілаў: «За 2018-2019 год гэтай магчымасцю скарысталася каля 5 тысяч чалавек з інваліднасцю. Цікава, што ў сувязі з пандэміяй наведвальнасць музея знізілася, але колькасць людзей з інваліднасцю, якія наведваюць музей, застаецца такой, як і была».

– Калі тэатр пачынаецца з вешалкі, то музей у 21 стагоддзі пачынаецца з адкрыцця інтэрнэт-сайта, – распавядае навуковец. – На нашым сайце ёсць версія для слабавідушчых. Таксама для абслугоўвання людзей з інваліднасцю ў палацы-музеі прапаноўваецца пад’ёмнік. Ім можна карыстацца, калі чалавек перасоўваецца на ручным вазку ці на электравазку са здымным акамулятарам.

Цікава, што ў міжваенны час 20 стагоддзя палац быў безбар’ерным: яго ўладар тады перасоўваўся на вазку. Уладзімір сказаў, што да 2021 года будуць набыты спецыяльныя пандусы для людзей з інваліднасцю: «Хоць і з самага пачатку ў нас дзейнічае прыбіральня для людзей з інваліднасцю, але ў самім палацы шмат лесвіц і парогаў. Аднаму чалавеку на вазку наведаць музей складана, патрабуецца суправаджэнне. Але мы зараз робім усё для таго, каб праз некалькі гадоў у нас было масавае наведванне людзей з інваліднасцю».

Дырэктар Лідскага гісторыка-мастацкага музея Вольга Піліпчук кажа, што зараз у музеі ёсць аўдыёскрыпцыя: запіс экскурсіі для наведвальнікаў на 4 мовах, таксама вядзецца распрацоўка персанальнага мабільнага аўдыёгіда. «Зараз ідзе закупка пераноснага абсталявання, напрыклад, пандусы, ідзе рамонт прыбіральняў для людзей з інваліднасцю. Супрацоўнічаем і з ТЦСАН, знаёмім людзей з інваліднасцю з традыцыямі Сярэднявечча». Цікава, што музей зараз набывае гістарычныя касцюмы для людзей з паніжанай мабільнасцю. Так, людзі з асаблівасцямі пры наведванні Лідскага палаца змогуць апрануць касцюмы, тым самым прымерыўшы на сябе ролю князя ці князёўны, уладароў палаца ці рыцараў.

Аграсядзібы і інклюзія

Вядома, што паспяховым прыкладам развіцця інклюзіўнага турызму ў рэгіёнах з’яўляецца Валожынскі раён. 30% раёна займае Налібоцкая пушча. Безбар’ерная экалагічная трапа ў ёй асабліва запатрабавана ў час пандэміі.

Туристический информационный и рекреационный центр для людей с инвалидностью появился в Воложине

На тэрыторыі раёна знахо­дзіцца 61 аграсядзіба. Уладары сядзіб прапаноўваюць розныя паслугі людзям з асаблівасцю. Так, можна паназіраць за птушкамі. А ў аграсядзібе «Коні-поні» таксама інваліды-вазочнікі могуць пакіраваць цэлым конным экіпажам! Распрацаваны майстар-клас па выпечцы хлеба, ёсць вандроўка ў свет пчол.

Агротуризм для инвалидов: в Беларуси более 200 туристических объектов с безбарьерной средой

У Гомельскай вобласці функцыянуе аграэкасядзіба «Дранік-лэнд». Акрамя звычайных функцый, якія выконваюць аграся­дзібы, уладальнікі прапаноўваюць яшчэ і арэнду арт-пляцоўкі «Вольная прастора», інклюзіўнай безбар’ернай зоны для гасцей з асаблівасцямі, размяшчэнне ў гатэлі (4 нумары да 6 гасцей у кожным).

– Усё пачалося тады, калі ў нашага малодшага сына знайшлося рэдкае генетычнае захворванне, – распавядае ўладальнік аграэкасядзібы Васіль Уколаў. – Мы з жонкай вырашылі пачаць з нейкай малой дробнай справы. У нас была хатка ў вёсцы. Мы яе рэканструявалі, аформілі, зарэгістравалі як «Дранік-лэнд».

Як варта развіваць інклюзіўны турызм?

Алена Паднябеснава, мене­джар па спецыяльных праектах у турыстычнай фірме «Ілва» ў Віцебску, экскурсавод, пераканана, што ад 15-26% людзей патрабу­юць інклюзіўнага падыходу. «Любая турыстычная кампанія сустракаецца з людзьмі з асаблівасцямі, – пераканана Алена. – Гэта ж і бацькі з малымі дзецьмі. Мы супрацоўнічаем з грамадскімі арганізацыямі, тэрытарыяльнымі цэнтрамі. Многія кампаніі пытаюць у нас: як пачынаць працу з людзьмі з інваліднасцю? Трэба ў любым выпадку сыходзіць з інтарэсаў турыстаў. Мы разумеем, што турызм для людзей з інваліднасцю – гэта сфера ўражанняў, таму ў нас шмат розных творчых праектаў. Трэба развіваць сувязі з іншымі ўстановамі, звязанымі з творчасцю. Анімацыя ў экскурсіях мусіць быць».

Джавана Тазэта, спецыяліст па экскурсазнаўстве, распрацоўцы стратэгіі і рэгіянальным планаванні турыстычнай дэстынацыі ў Італіі, нагадала, што інклюзіўны турызм мае ўплыў на эканомікі краін: гэта іх валавы ўнутраны прадукт. «Інклюзіўны турызм цікавы тым, што там шырокі спектр спажыўца, – кажа Джавана. – Даступнымі быць заўжды лепш. Пад гэтым слоганам развіваецца інклюзіўны турызм у нашым рэгіёне».

Джавана нагадала, што інклюзія – гэта не толькі пра людзей з інваліднасцю. Гэта яшчэ і тыя людзі, якія маюць эканамічныя цяжкасці, не размаўляюць на замежных мовах, мамы з маленькімі дзецьмі. У мясцовасці, дзе жыве Джавана, з 2016 года ў заканадаўстве ёсць артыкул, які тычыцца даступнага турызму. Людзям з інваліднасцю прадстаўляюцца вялікія зніжкі на наведванне турыстычных аб’ектаў. Зараз італьянцы ў гэтым рэгіёне працуюць над разнастайнасцю тактыльных карт, мадэрнізацыі інфраструктуры, даступнасцю прыродных аб’ектаў.

 

Вікторыя Чаплева
Фота мае ілюстратыўны характар

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.