Больш чым проста кава: як інклюзіўная кавярня ў Мінску дапамагае людзям з інваліднасцю знайсці сябе ў прафесіі
Інклюзіўная кавярня ў Мінску ўжо шэсць гадоў даказвае: людзі з інваліднасцю могуць паспяхова сябе рэалізоўваць у прафесіі. У цэнтры сталіцы, па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36, штодня гатуюць каву. За стойкай — барыста ў інваліднай калясцы. Яна ўпэўнена кіруе кавамашынай, размаўляе з гасцямі іжартуе. Для шэф-барыста і намесніка дырэктара па развіцці інклюзіўнай кавярні Наталлі Астанінай гэта праца, як у мільёнаў іншых людзей. Але менавіта такая магчымасць — працаваць, зарабляць, быць патрэбнай — для людзей з інваліднасцю ў Беларусі застаецца няпростай задачай.
Інклюзіўная кавярня існуе ўжо шэсць гадоў. Сетка налічвае чатыры кропкі — дзве ў Мінску (адна на Інтэрнацыянальнай, 36, другая — на Смаленскай, 27), а таксама ў Брэсце (вуліца Варшаўская, у гандлёвым цэнтры) і ў Магілёве (таксама гандлёвы цэнтр). Усе кропкі — гэта або невялікія кавярні, або астраўкі ў крамах, дзе працаўладкаваны 11 чалавек з інваліднасцю. Пяцёра з іх — у сталіцы. Гэта людзіз парушэннямі здароўя, у тым ліку інваліды-калясачнікі і з сіндромам Даўна.

Як нам расказала Наталля Астаніна, яе напарнік Васіль мае дыягназ сіндром Даўна, аднак гэта не перашкаджае яму быць барыста і намінальна займаць пасаду намесніка дырэктара – ён мае права падпісваць дакументы і выконвае адказныя даручэнні. «Васіль часам з’яўляецца нашымі нагамі, — кажа Наталля Астаніна. — Дзесьці з’ездзіць, адвезці дакументы. Хлопец выконвае даволі адказную задачу ў кавярні. Усе магчымыя аперацыі, нават падатковыя паслугі — усё гэта ён робіць, — расказвае яна.
«Мы гатуем каву пад канкрэтнага чалавека»
Наталля Астаніна была адной з першых сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі, хто авалодаў гэтай прафесіяй у Беларусі. Сёння дзяўчына не толькі гатуе каву, але і навучае новых супрацоўнікаў. «Мы, як і ўсе кавярні, робім усю класіку. Наша задача — зрабіць каву смачнай канкрэтна для кожнага кліента: дзесьці дапамагчы з выбарам, дзесьці адаптаваць рэцэпт пад канкрэтнага чалавека. Па класіцы капучына — самы папулярны напой усюды. Але раз у сезон стараемся дадаваць нейкія новыя напоі, каб людзям было цікавей прыходзіць і спрабаваць нешта новае», — тлумачыцьНаталля.

Кавярня працуе па звычайным графіку. Барыста выходзяць на змены — два праз два. Нягледзячы на фізічныя асаблівасці супрацоўнікаў, тут заўсёды чарга жадаючых выпіць кубачак гарачай кавы. Госці кажуць, што гэта самая смачная кава ў горадзе.
«Наша кавярня – гэта ўнікальны праект. У нас працуюць людзі з інваліднасцю. Аматарам кавыцікава прыйсці, пагутарыць. На вуліцы да чалавека не падыдзеш, не задасі свае асабістыя пытанні. А тут ёсць унікальная магчымасць даведацца крыху больш пра наша жыццё, зблізіцца і пачаць нас разумець. Гэта такі крок да сацыялізацыі асаблівых людзей», — дадае шэф-барыста.
«Гэта не лёгкая праца, але яна трымае ў тонусе»
«Гэта вельмі цікавая праца, шмат падзей штодня. Да гэтага трэба прывыкнуць. Канешне, не з лёгкіх прафесій, але яна пастаянна трымае ў тонусе, і ты сябе па жыцці адчуваеш крыху іншым чалавекам, бо прывыкаеш да такой дынамікі і стараешся падтрымліваць яе ў сваёй рабоце», — дзеліцца Наталля.

Горад гатовы падставіць плячо
Намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля Каравая, адзначыла, што ў кавярню прыйшла, каб удакладніць дэталі праекта, каб разумець, як улады горада могуць рэалізаваць праект далей. «Мы павінны разумець, што мадэль існуе ў рамках падтрымкі кампаніі А1. І тут важна разумець, як дзяржава зможа падтрымліваць. Сацыяльны эфект відавочны: людзі з абмежаванымі магчымасцямі сацыялізуюцца, праяўляюць сябе, а гэты праектпаказвае грамадству, што ўразлівыя людзі запатрабаваныя, што яны могуць жыць, як усе».

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі падкрэсліў, што горад Мінск зацікаўлены ў развіцці такіх ініцыятыў: «Мы прапрацоўваем пытанне, каб у рабят была магчымасць дабірацца да месца працы з выкарыстаннем службы сацыяльнага таксі, якая ў Мінску працуе. Ён таксама нагадаў, што дасягнута дамоўленасць папрацаваць над адкрыццём такой жа кавярні ў гарадскім цэнтры сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў «Расток». Ён таксама не выключыў, што такія кропкі могуць з’явіцца і на іншых аб’ектах горада, у тым ліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі маглі інтэгравацца ў паўнавартаснае грамадскае жыццё, займацца бізнесам і зарабляць.
Надзея Зуева
Фота Валерыя Картуля
Новости из жизни белорусов с инвалидностью в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь!
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.