Як зрабіць мастацкі твор таварам? У Стаўбцоўскім раёне інвалідаў вучылі правільна рэалізоўваць свой творчы патэнцыял

Поддержи

Рубрика : Общество.

Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у Стаўбцоўскім раёне прайшоў семінар, дзе абмеркавалі пытанні дапамогі інвалідам, якія займаюцца дэкаратыўна-прыкладной і іншай творчасцю, у рэалізацыі іх вырабаў.

Семінар адбыўся ў Стаўбцоўскім цэнтры народнай творчасці. Гэтая ўстанова культуры была выбрана яшчэ і таму, што ва ўстанове працуюць тры чалавекі з інваліднасцю. На мерапрыемстве прысутнічалі Уладзімір Патапенка, старашыня цэнтральнага праўлення ГА «БелТІ» і старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА «БелТІ» Ганна Гарчакова. У рабоце семінара бралі ўдзел і прадстаўнікі раённых арганізацый таварыства.

Быў прадстаўлены вопыт работы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Стаўбцоўскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Загадчыца аддзялення Наталля Макава і інструктар па працоўнай тэрапіі Таццяна Шаўчук арганізавалі выставу работ, выкананых маладымі інвалідамі. Як зазначылі супрацоўнікі гэтага аддзялення, яны імкнуцца скарыстаць любую магчымасць, каб прадставіць гэтыя работы. І звярнулі ўвагу, што кожная пакупка – гэта акт дабрачыннасці, накіраваны на падтрымку людзей з інваліднасцю. Многія з іх па медыцынскіх паказаннях не могуць быць залічаны ў штат, а, выконваючы такую мастацкую работу, яны занятыя.

Ва ўступным слове старшыня Стаўбцоўскай раённай арганізацыі Беларускага таварства інвалідаў Зінаіда Катлашэўская падкрэсліла важнасць гэтага пытання. Яго патрэбна вырашаць з новымі падыходамі, з магчымасцямі, якія прадастаўляюць сучасныя тэхналогіі. Менавіта на гэтым была сканцэнтравана лекцыя з відэапрэзентацыяй, якую правёў Аляксей Языкаў. Гэта бізнесмен са сталіцы, які мае прыватную справу і лічыць абавязкам сэрца рэалізоўваць такія сацыяльныя праекты, расказваць, як можна пабудаваць бізнес. Лектар пазнаёміў прысутных са спецыяльнымі сайтамі, якія з’яўляюцца пляцоўкай для размяшчэння вырабаў ручной работы з дапамогай інтэрнет-рэсурсаў. Даў спасылкі, расказаў пра доступ да гэтых рэкламных пляцовак. А таксама пазнаёміў з механізмам, як праводзіцца разлік за прададзеныя рэчы.

Прайшлі майстар-класы супрацоўнікаў цэнтра народнай творчасці, быў паказаны вясельны народны абрад. У выкананні гэтай праграмы прынялі ўдзел таксама члены Навасвержанскай першаснай арганізацыі «БелТІ». Семінар паказаў, што людзі з інваліднасцю гатовы ў сучасным свеце інфармацыйных тэхналогій шукаць сябе. А кожны з нас павінен на сваім месцы працягнуць ім руку дапамогі.

 

Святлана Жыбуль
фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

К сожалению, мы обязаны идентифицировать Вас, чтобы разрешить публиковать отзыв.

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.