Як інвалід-калясачнік можа дабрацца ў іншы горад цягніком

Поддержи

Да нас звярнуўся інвалід 1-ай групы Уладзімір Емельянаў з наступным пытаннем. Ён захацеў даведацца, як інваліду–калясачніку можна дабрацца на цягніку з Пінска да Оршы.

Якім чынам інваліду-калясачніку можна дабрацца на цягніку з кропкі А да кропкі Б?

Згодна адказам спецыялістаў на гэтае пытанне, у Беларускай чыгункі ёсць пасажырскія вагоны, абсталяваныя для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў. Яны называюцца вагонамі «КРІ» і ўключаюць у сябе спецыяльны пад’ёмнік для каляскі, праходы ў купэ, шырыня якіх адпавядае вазку, спецыяльнае купэ, туалет для інвалідаў. Таксама ў купэ прадугледжаны месцы і для суправаджаючых. Такія вагоны курсіруюць у цягніках па маршрутах: №4/3 Брэст – Масква; №39/40 Полацк – Масква; №52/51 Мінск –Санкт-Пецярбург; №78/77 Гродна – Масква; №86/85 Мінск – Кіеў; №132/131 Брэст – Масква; №649/650 Магілёў – Брэст.

Што трэба зрабіць інваліду-калясачніку, каб патрапіць у такі вагон?

Ён мусіць аформіць заяву на сайце або патэлефанаваць па нумары 105, назваць дату і маршрут паездкі. На працягу пэўнага часу будзе разглядацца запыт, шукацца спецыялізаваны вагон. Калі пасажыр захацеў паехаць у звычайным вагоне, то загадзя мусіць папярэдзіць. На кропках пасадкі яго сустрэне персанал і падыме ў вагон на руках, бо шырыня вагона не дазваляе праехаць калясцы. Таксама яго сустрэнуць і на канчатковым пункце маршруту, каб дапамагчы яму выйсці з цягніка.

З Пінска да Оршы цягнікі са спецыяльна абсталяванымі для інвалідаў купэ не курсіруюць. Трэба аформіць заяву на сайце або па тэлефоне, каб знайшлі спецыялізаваны вагон або дамовіцца, каб інваліда сустрэлі на кропках пасадкі і высадкі.

Да канца чэрвеня на Беларускую чыгунку паступяць 16 купэйных вагонаў. З іх 8 будуць абсталяваны для перавозкі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама асоб, якія іх суправаджаюць. Канечне, такія вагоны будуць далёка не ва ўсіх цягніках. «Гэта немагчыма зрабіць адразу, – адказалі ў прэсс-цэнтры. – Вы ж увіце сабе, колькі грошай ідзе на адзін вагон».

Вікторыя ЧАПЛЕВА
Фота носіць
ілюстрацыйны характар

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.