«Свята ў нашай хаце». Выданню споўнілася 30 гадоў

Поддержи

30 гадоў назад, у верасні 1990 года, выйшаў першы нумар газеты «Наша доля», зараз – газета «Вместе!»

Жанна Канопліч,  галоўны рэдактар

Як гэта было

30 гадоў назад, у верасні 1990 года, выйшаў першы нумар газеты «Наша доля», зараз – газета «Вместе!» Шчыра прызнаюся, што настрой зусім не такі, як хацелася б. Святочны вечар да гэтай важнай падзеі – як для калектыву рэдакцыі, так і чытачоў газеты – мы думалі зладзіць летам. Планавалі запрасіць чытачоў, сяброў, артыстаў. Удзел у канцэрце пагадзіўся прыняць  нават Леанід Барткевіч, саліст «Песняроў» (ранейшы састаў). З-за пандэміі вырашылі вечарыну перанесці на восень. Але і зараз нашыя планы памяняліся. З-за апошніх падзей у краіне на сэрцы трывожна, не да свята. І усё ж упэўнены, што надыдзе час, калі мы збяромся ў нашай хаце і зладзім гэтае свята. А пакуль запрашаем вас разам з намі перагарнуць старонкі «Нашай долі» і нагадаць верасень 1990-га года.

/

25 верасня 1990 года, згодна з пратаколам № 22 паседжання Прэзідыума Цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства інвалідаў, друкаваным органам БелТІ была зацверджана газета «Наша доля».

/

Згодна з пратаколам паседжання Прэзідыума Цэнтральнага праўлення «БелТІ» № 16 ад 30 студзеня 1990 года за подпісам старшыні Прэзідыума ЦП «БелТІ» В.В. Чувічка, галоўным рэдактарам друкаванага органа Беларускага таварыства інвалідаў быў зацверджаны член Саюза пісьменнікаў БССР Іван Іванавіч Капыловіч, інвалід 1-й групы.

Іванам Капыловічам была прапанавана і назва газеты – «Наша доля». Некаторым членам Прэзідыума, якія прынялі ўдзел у абмеркаванні назвы газеты, не падабалася, што акцэнт рабіўся на горкую долю інвалідаў. Тады Іван Капыловіч, адстойваючы назву выдання, параіў членам Прэзідыума думаць над тым, як яе палепшыць. З такога боку, па словах Івана Капыловіча, ён і падышоў да назвы газеты.

Першыя тры пілотныя нумары «Нашай долі» накладам у 1000 экзэмпляраў былі надрукаваны ў Рэчыцкай друкарні. Дарэчы, там і адбылося маё першае знаемства з гэтым выданнем. Па размеркаванні пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ разам з мужам працавалі ў рэчыцкай газеце «Дняпровец». Муж на той час узначальваў аддзел прамысловасці, я працавала адказным сакратаром. Мне і было даручана зрабіць арыгінал-макет першага нумара газеты «Наша доля». Гэты макет мы абмяркоўвалі з Іванам Іванавічам у двары друкарні, бо на кавеньках ён не мог падняцца на другі паверх, дзе быў размешчаны мой кабінет. Першае ўражанне ад знаёмства з гэтым чалавекам, якое не змянілася ў мяне за ўсе гэтыя трыццаць гадоў – любоў і прага да жыцця.

/

Колькі ведаю Івана Іванавіча, ён заўседы ў добрым настроі. Хоць з кавенькамі, хоць у інвалідным вазку, хоць у ложку. Іншы раз здаецца, што ён з нейкай іншай планеты, дзе няма гора, роспачы, хваробы. Але ж не.

/

Гаворыць толькі па-беларуску. Ды як! З гумарам, прымаўкамі. Ен часта тэлефануе мне і пытае з жартам: «Як наша доля?» Сэнс пытання разумею і сур’ёзна дакладваю, як ідуць справы ў газеце. І ўжо напрыканцы размовы чую: «Цяжкі ў цябе хлеб». Напэўна, кажучы так, Іван Іванавіч мае рацыю.

Вернемся ў 1990 год. Зараз дакладна не памятаю, як прагучала ад Івана Іванавіча прапанова працаваць у «Нашай долі». Добра памятаю яго фразу: «У мяне ёсць галава, мне патрэбны ногі». Ужо ў кастрычніку таго ж 1990 года я сядзела на лаўцы у двары побач з будынкам Беларускага таварыства інвалідаў у Мінску на Калініна, 7 і глядзела на свае ногі, думаючы аб тым, ці вытрымаюць яны, каб бегаць па розных кабінетах для вырашэння арганізацыйных пытанняў, выканаць якія даручыў мне галоўны рэдактар. Праўда, у некаторыя ўстановы ён падвозіў мяне на сваёй машыне. З рознымі паперамі даводзілася бегаць з паверха на паверх, даваць іх на подпіс Івану Іванавічу, затым зноўку бегчы з паверха на паверх. Гэта была і рэдакцыя газеты «Сем дзён», дзе спачатку на настольна-выдавецкім комплексе вярсталася «Наша доля», і Дом друку, дзе яна друкавалася, і «Белпошта», і «Саюздрук», праз якія газета распаўсюджвалася і прадавалася. Памятаю выпадак. «Волгу» галоўнага рэдактара спыніў інспектар ДАІ за нейкае парушэнне правілаў дарожнага руху. Іван Іванавіч паказаў сваё службовае пасведчанне:

– Апазіцыйная газета? – са здзіўленнем пытае інспектар.

– Газета пра інвалідаў, – адказаў Іван Іванавіч і дастае з торбы нумар, каб паказаць інспектару.

І такіх выпадкаў было шмат, калі «Нашу долю» блыталі з «Народнай воляй», якая у гэты час таксама пачала выходзіць.

Памятаю, Іван Іванавіч даў мне рэдакцыйнае заданне: схадзіць ў СІЗА на Акрэсціна, куды на той час з усяго Мінску збіралі бяздомных. Сярод іх былі і інваліды. Ніякіх папярэдніх узгадненняў, як патрапіць туды, не трэба было. Пазваніла. Дамовілася. Прыйшла. Напісала матэрыял. Паклала на стол Івану Іванавічу. Ен прачытаў, затым доўга рагатаў:

– Хіба кабета, як гусыня, магла на нарах сядзець? – яшчэ доўга ўзгадваў ён мне прыведзенае у матэрыяле параўнанне.

Мы ўсе вучыліся ў Івана Іванавіча. Гэта і Барыс Сафроненка, таленавіты журналіст, якога Іван Капыловіч запрасіў з вядомага дзяржаўнага выдання. Гэта і Васіль Шырко, член Саюза пісьменнікаў БССР, і паэт Мікола Трафімчук, які доўгі час рэдагаваў паэтычную старонку «Акрыленне». Гэта і іншыя як штатныя, так і пазаштатныя аўтары. Іван Капыловіч заўжды казаў, што чым больш у газеце працуе журналістаў, тым яна больш цікавая. Бо ў кожнага з іх свой позірк, свой стыль, сваё меркаванне.

Амаль да 1994-га года газета «Наша доля» выходзіла накладам больш за 20 тысяч. Гэта былі гады станаўлення і росквіту газеты. І справа не толькі ў тым, што Беларускае таварыства інвалідаў атрымлівала фінансавую падтрымку ад дзяржавы. Частка атрыманых сродкаў размяркоўвалася на абласныя арганізацыі, якія афармлялі падпіску інвалідам. Актыўнасць праяўлялі ў падпісной кампаніі і старшыні праўленняў раённых і гарадскіх арганізацый. Напрыклад, у невялічкім Талачыне Віцебскай вобласці падпіска на «Нашу долю» налічвала каля трохсот экзэмпляраў. Амаль столькі ж выпісвалі і ў Бабруйску.

Але часы мяняліся. «Нашай долі» таксама было цяжка. У 1996 годзе Іван Капыловіч пакідае пасаду галоўнага рэдактара. Сваё рашэнне сысці ён тлумачыць тым, што, нягледзячы на тое, што выданне мела рэспубліканскі статус, у сілу многіх абставін, у тым ліку фінансавых, яна не стала гэткай.

/

Рэдакцыя газеты не мела адпаведнай матэрыяльнай базы, неабходнай колькасці супрацоўнікаў, кабінетаў, аўтамабільнага транспарту – усяго таго, што было ў дзяржаўных рэспубліканскіх выданняў. А 19 лістапада 2004 года «Наша доля» была перайменавана ў газету «Вместе!»

/

Сябры

За трыццаць год, што існуе газета, у яе ёсць шмат сяброў. І пачаць гэты спіс хачу са старшыні Цэнтральнага праўлення Беларускага таварыства інвалідаў Уладзіміра Пятровіча Патапенкі. Дзякуючы яго намаганням і стратэгіі быў створаны Фонд падтрымкі і развіцця БелТІ, сродкі з якога ідуць на афармленне падпіскі на газету людзям з інваліднасцю, членам Беларускага таварыства інвалідаў. Уладзімір Пятровіч ніколі не ўмешваецца ў рэдакцыйную палітыку. Іншы раз па-бацькоўску, шчыра параіць тую ці іншую тэму. І гэтак жа зробіць заўвагу на тое, што іншы раз у газеце не хапае крытычных матэрыялаў. Памятаю такі выпадак. У рэдакцыю пазваніла жанчына. Прасіла даслаць да яе Уладзіміра Патапенку. Аказваецца, у яе з інваліднага вазка звалілася кола, і яго трэба адрамантаваць. Я пачала тлумачыць, што Уладзімір Пятровіч – старшыня Беларускага таварыства. Напэўна, жанчына нешта пераблытала. Але яна зноўку пачала тлумачыць, што Уладзімір Пятровіч ужо аднойчы прыязджаў да яе і рамантаваў гэты вазок. Іду ў кабінет да Уладзіміра Пятровіча. Пераказваю яму гэтую тэлефонную размову. Ён усміхаецца. Затым аднекуль з-пад стала дастае ключы, кладзе іх у торбачку на сваім вазку і збіраецца ехаць да гэтай жанчыны рамантаваць кола. Вось такі ён, Уладзімір Пятровіч Патапенка. Неардынарная асоба. З вялікай душой і добрым сэрцам.

З нейкага часу, акрамя выпуску газеты, мы ладзім яшчэ і многія праекты. Дзеля таго, каб сустрэцца з чытачамі, пазнаёміцца з імі. Такія сумесныя вечарыны звычайна праводзім да Міжнароднага дня інвалідаў у вялікіх сталічных залах. Адным часам гэта была Нацыянальная бібліятэка Беларусі, дзе мы ла-дзілі дабрачынны гала-канцэрт лаўрэатаў міжнародных фестываляў творчасці інвалідаў і беларускіх артыстаў. Гэта і Палац ветэранаў, дзе праходзіла прэзентацыя паэтычнага зборніка «Рыфмы», у састаў якога ўвайшлі аўтары «Паэтычнага куфэрка», а таксама вечарына, падрыхтаваная рэдакцыяй да святкавання 30-годдзя з дня ўтварэння Беларускага таварыства інвалідаў.

І канечне, ніводнае з гэтых святаў не абыходзілася без дапамогі нашага сябра, пісьменніка Фёдара Баравога. А пачалося ўсё з невялічкага допісу, які Фёдар Іванавіч надрукаваў у газеце «Вместе!» як член журы, пасля заканчэння аднаго з міжнародных фестываляў творчасці інвалідаў, якія штогод праходзяць у дні Славянскага базара ў Віцебску. У сваім допісе Фёдар Іванавіч разважаў над тым, як зрабіць так, каб пра лаўрэатаў пасля фестываля не забываліся. Тады мы і прапанавалі Фёдару Баравому ідэю правядзення такога канцэрту, каб на адной сцэне спявалі і інваліды – лаўрэаты фестываляў, і вядомыя беларускія спевакі. І Фёдар Іванавіч адгукнуўся. Песні на вершы Фёдара Баравога і музыку вядомых беларускіх кампазітараў цяпер выконваюць многія людзі з інваліднасцю, якіх на вялікую сцэну і вывеў Фёдар Баравы.

Уладзімір Цэслер. Вядомы беларускі дызайнер. Як зараз памятаю тую нашу тэлефонную размову. Прашу, каб Уладзімір дапамог з дызайнам лагатыпа газеты «Вместе!» Кажу, што мы знойдзем спонсара, каб заплаціў грошы, бо ведаю, колькі каштуюць на рынку лагатыпы ад Уладзіміра Цэслера. Пасля нашай размовы прайшло не менш за паўгадзіны. Правяраю электронную пошту – а там ужо файл ад Уладзіміра Цэслера. Адкрываю яго – і не веру сваім вачам: лагатып у падарунак газете «Вместе!»

Каманда

Іншы раз звоняць па тэлефоне і запытваюць у мяне: «Ці інвалід я?» Чамусьці ў некаторых існуе такая думка, што ў газеце для людзей з інваліднасцю павінны працаваць толькі інваліды. На такое пытанне заўжды адказваю, што ў рэдакцыі працуюць прафесіяналы, людзі, якія маюць журналісцкую адукацыю. І не важна, інвалід ты ці не. І яшчэ адзін, бадай што галоўны прынцып: у кожнага такога прафесіянала павінна быць пазіцыя, свой стрыжань. Таму працаваць у такім выданні зможа не кожны. Павінна быць каманда. І я з гонарам мушу сказаць, што яна ў нас ёсць. У кожнага з журналістаў, што працуюць у газеце, свой стыль, свая форма падачы матэрыялу, свой погляд, сваё разуменне. Але ўсіх нас аб’ядноўвае шчырасць, суперыжыванне, імкненне дапамагчы, адстаяць правы і інтарэсы герояў сваіх публікацый.

/

Калектыў рэдакцыі займаецца далёка не толькі напісаннем журналісцкіх матэрыялаў і ўтрыманнем партала. Рэдакцыя арганізоўвала і ўдзельнічала ў многіх мерапрыемствах і праектах, прысвечаных людзям з інваліднасцю. Выданне паэтычнага зборніка «Рыф-Мы» і яго прэзентацыя, канцэрт да 30-годдзя БелТІ, удзел у выставе «ПараЭкспа», інклюзіўныя экскурсіі… Тыя чытачы, якія з намі даўно, памятаюць і пра акцыю, якую мы рабілі на Міжнародны дзень інваліда з манекенам, каб людзі пабачылі, што на інвалідным вазку перасоўвацца па Мінску не так проста. Мы вырашылі нагадаць вам, нашы дарагія чытачы, пра гэтыя моманты, апублікаваўшы нашы архіўныя здымкі.

/

Ольга Северина, ответственный секретарь

Я работаю в редакции около полутора лет. Несколько лет назад, когда выбирала специальный профиль социальной журналистики на одной из стажировок, вскользь отметила, что журналистика выбрала меня сама. «Вместе!» тоже выбрала меня сама благодаря счастливому стечению обстоятельств и шансу. Даже за этот небольшой отрезок читатели могли заметить, что наша команда – живой организм. Который гармонизируется и изменяется, опираясь на традиции, аудиторию и современность. И которому есть куда развиваться.

За эти полтора года у нас вдвое выросло количество подписчиков и просмотров публикаций на платформах в интернете. Мы проехали тысячи километров, возвращаясь из командировок с житейскими историями наших героев, репортажами из зала суда, отчетами с благотворительных соревнований и многим другим.
Некоторые наши материалы становились прецедентными, а иногда вопрос героя, с которым он нас к себе позвал, решался еще до выхода публикации. Каждая история с проблемами и радостями показывала, что наш читатель не один, даже если решить что-то не удавалось. Мы надеемся, что наши статьи с международных и местных конференций и форумов с описанными опытом и мнениями признанных специалистов помогали нашим юным и взрослым читателям с инвалидностью определиться и узнать, как сделать свою жизнь комфортнее и счастливее. А читатели без инвалидности знали последние практики из науки, коммуникации, медицины и бизнеса, связанные с социальными вопросами. Отдельно отмечу наш культорологичский блок – стихи и прозу читателей, а также публикации о мировой художественной культуре. Это и наша, и ваша терапия и огранка.

За полтора года из редакции ушли наши заслуженные коллеги, привнесли новые идеи стажеры, пришли и остались в коллективе надежные люди и профессионалы. Хочу поблагодарить всю нашу теперешнюю команду, все прошлые составы редакции за их вклад и за то, что нам теперь есть над чем работать именно в этом издании. За то, что у нас есть фундамент. И, конечно, огромное спасибо нашим давним и новым читателям. Спасибо вам за доверие. Спасибо всем за то, что мы по-прежнему вместе!

Вікторыя Булатая, рэдактар аддзела

Чалавечае жыццё складаецца са служэння кожнага тым дарам, які яму дадзены. Калі паступаць інакш, гэта будзе не жыццё, а спажывецтва. Праца ў газеце «Вместе!» – гэта якраз тая сфера, дзе я магу паслужыць, напэўна, самым малым, але ў той жа час дзейсным дарам – словам.

Я прыйшла ў «Вместе!» тады, калі мне была патрэбна праца для размеркавання пасля магістратуры. Я шукала такое месца, дзе б я працавала не толькі дзеля самой працы. Мне хацелася быць патрэбнай, хацелася служыць. І так, я выпадкова ад знаёмай даведалася, што ў гэтае выданне шукаюць журналіста. Я прыйшла, паразмаўляла з рэдактарам – і мяне ўзялі.

Памятаю сваё першае заданне: пайшла на імпрэзу, якую ладзілі паэты з Беларускага таварыства інвалідаў. Калі я зайшла ў бібліятэку, то зразумела, што там ужо ўсталяваная супольнасць, а не проста мерапрыемства, таму збянтэжылася. Эдуард Дубянецкі, які пайшоў у лепшы свет, тады пазнаёміўся сам са мной і прадставіў іншым. Пасля было частаванне салодкасцямі і гарбатай. Калі імпрэза скончылася, то памятаю, што выйшла адтуль шчаслівай: напэўна, ніколі пасля журналісцкіх заданняў я не атрымлівала столькі дабрыні.

Пасля была першая камандзіроўка ў Ліду, дзе мы з членамі раённай арганізацыі гулялі ў лазертаг. І зноўку ж – знаёмства з цудоўнымі людзьмі. Зараз такіх сустрэч вельмі не хапае.
Калі я трапіла ў саму рэдакцыю, то яна для мяне падалася нечым незвычайным: пастаянна званіў тэлефон, прыходзілі людзі, прытым з кожным Жанна Леанідаўна намагалася паразмаўляць. Размаўляе яна з кожным па-свойму: з кімсьці строга, з кімсьці – лагодна, бо, каб дапамагчы чалавеку, трэба падабраць інтанацыю. Калі я пабачыла гэта, то яшчэ больш пераканалася, што ўсе тут служаць словам, і далёка не толькі друкаваным.

Часам захлёбваешся ад слёз, калі размаўляеш з героем ці калі чытаеш лісты і разумееш, што нічым не можаш дапамагчы. Усё, што ты можаш – гэта распавесці пра гэта людзям. Слова ў нашай прафесіі – адзіная зброя супраць несправядлівасці, болю і крыўды. І вельмі часта гэтая зброя становіцца дзейснай. Для мяне назаўжды застанецца прыкладам гісторыя Вольгі Корзун, у якой адабралі дзіця. Яна проста аднойчы напісала нам ліст. Напэўна, гэты ліст быў яе апошняй надзеяй. Мы ў сваю чаргу дапамаглі ёй з юрыстам з Офіса па правах людзей з інваліднасцю, асвятлялі яе кожны ўдар і поспех. Праз год пасля таго, як яе ліст прыйшоў у рэдакцыю, ёй вярнулі сына.

Мяне радуе палітыка нашай рэдакцыі: газета не для таго, каб чытач мог проста пабавіць час, гэтая газета – місія. Місія хаваецца ў друку як праблемных матэрыялаў і глыбокіх думак герояў, так і ў матэрыялах, прысвечаных літаратуры і мастацтвазнаўцу. Для мяне важна, каб наш чытач дзякуючы нам рос духоўна і меў цвёрдую маральную пазіцыю і прынцыпы. Зразумела, што часам некаторым чытачам хочацца іншага. Але гэтага іншага шмат у розных выданнях. А нашае выданне – адзінае.

Чалавечае жыццё – гэта служэнне. І калі служыш, адчуваеш, што жывы. Газета «Вместе!» – цудоўная магчымасць паслужыць. Тут служаць іншым журналісты. Тут служаць іншым і нашы героі, гісторыі якіх здольны мяняць людскія сэрцы. Тут служаць і тыя, хто, прачытаўшы публікацыю, не застаўся ўбаку і вырашыў нечым дапамагчы чалавеку. Дык хай так будзе і надалей!

Александра Камко, обозреватель

Газете «Вместе!» 30 лет, а нашим с ней отношениям — чуть больше года. Вообще, в жизни знаменательные встречи и события часто происходят спонтанно, да и не всегда уверен, что после них будет продолжение.

Так случилось и у меня: во время поездки в Брест я забрела в газетный киоск, чтобы купить местную прессу. И вдруг увидела на прилавке газету с необычным логотипом: уж очень привлек этот геометрический дизайн с супрематическими нотками. Уже после я узнала, что «Вместе!» – уникальная газета в плане содержания и тематики: в Беларуси мало кто пишет о проблемах и заботах людей с инвалидностью. Но до этого я заметила просто нестандартное издание. И купила его.

С 2019 года я стала работать в нашей газете. До этого год трудилась в рекламном агентстве, пока в один момент не поняла, что моя деятельность не приносит ровным счетом ничего. Рекламная сфера хороша, она помогает широкой аудитории узнать о новых компаниях, продуктах и идеях, но не дает главного – ощущения того, что твой труд делает чью-то жизнь лучше или хотя бы проще. «Вместе!» – это не столько газета, говорящая о людях с инвалидностью, сколько открытая площадка для историй, рассказов и полной свободы от запретных тем. В политике нашего издания мне всегда импонировала и продолжает импонировать возможность выбора: героя, темы, точки зрения. И я бы назвала это главной ценностью моего собственного «годовалого» юбилея работы с «Вместе!» – право на свободу.

Наши герои разные: несговорчивые, общительные, открытые, тяжелые на подъем, замкнутые, социально активные. Ко всем хочется найти подход, узнать, чем они живут, что делает их счастливыми или же, наоборот, мешает. Иногда кажется, что мою работу и работой-то сложно назвать: она больше про общение, открытия и познание других сторон жизни. Герои моих материалов учат тому, что сам можешь никогда и нигде не отыскать – стремлению к развитию и эмпатии. Помню, как главный редактор отправила меня на задание: нужно было подготовить репортаж с соревнований по бочча, побеседовать с тренером, пофотографировать мероприятие. Когда я зашла в спортивный зал, то была в замешательстве: оказалось, что среди меня было около пятидесяти человек на колясках. До этого я не выполняла подобные редакционные задания, да и никогда не оказывалась в таких компаниях. Самое интересное было то, что я одновременно чувствовала себя неуютно, так как очень выделялась на фоне участников соревнований, но в то же время было хорошо: ощущения такие, будто попала именно туда, где меня так долго ждали. Спортсмены на колясках с удовольствием давали мне комментарии, рассказывали, с каким интересом читают нашу газету, спрашивали, попадут ли в новый выпуск фотографии с их соревнований. После той спартакиады я поняла: моя работа важна и значима, даже если я просто сделаю снимок, который после появится на страницах нашей газеты и тем самым осчастливит человека, на нем запечатленного.

Елена Водолазская, обозреватель

Моя знакомая из Китая спросила меня: «Почему в Беларуси так мало людей с инвалидностью? В Китае на улицах их не сосчитать». Я ответила ей, что они сидят по домам.

В моем детстве мои родственники, друзья, учителя никогда не говорили о людях с дополнительными потребностями. Я видела, что мое окружение испытывает к ним только жалость. Слышала, как используют оскорбления с использованием диагнозов: «аутист», «ДЦП-шник», «инвалид». У меня нет группы инвалидности, но я тоже сталкивалась с дискриминацией. Мне говорили, что я слишком худая, не такая красивая, как одноклассница Света, слишком бледная, слишком тихая. Мои права могли ущемляться только потому, что я девочка. Не хочу, чтобы людей сортировали по внешним признакам.

Я пришла в газету «Вместе!» три года назад, когда оканчивала Институт журналистики. Молодость и юношеский максимализм рождали во мне желание изменить мир к лучшему. «Журналист должен освещать проблемы всех групп людей, должен добиваться справедливости». Так я думала тогда, а сейчас эти мысли стали моим рабочим девизом.

Я помню свой первый материал. Писала про 78-ленюю Ядвигу Станиславовну, которая воспитывает сына Вадима. У него психопатия со множеством сопутствующих нарушений нервной системы. Зимой в их квартире температура не поднимается выше 15 градусов. Женщина живет наедине со своей болью и трудностями. Разговор с журналистом для нее – возможность добиться помощи, поддержки, высказаться.

Своими материалами я хочу дать понять, что инвалидности не нужно бояться. Эта тема не является неудобной. На страницах «Вместе!» люди с инвалидностью имеют свой голос. На первом плане говорят не эксперты, не врачи, не медики, не специалисты в области инклюзии, а люди со своими физическими или ментальными проблемами. Мы позволяем людям говорить самим за себя.

В текстах мы используем этическую лексику. Мы не используем выражение «человек с ограниченными возможностями»: человек с инвалидностью/на коляске/с синдромом Дауна/с аутизмом/с нарушением зрения. Нам первична личность, а диагноз – на втором плане.

Я заметила, что сам человек с инвалидностью может использовать по отношению к себе неуважительную лексику. СМИ тоже виновны в этом. Мы навязываем такие термины. Я рада, что «Вместе!» понимает важность этого вопроса. Недавно я слышала разговор двух женщин в магазине. Они обсуждали свою знакомую. Ее ребенка они называли «дауненком». Возможно, они не хотели оскорблять. Но я не смогла промолчать. Они стояли за мной на кассе, и я обратилась: «Простите, что влезаю в ваш разговор. Меня и родителей детей с этим синдромом это задевает. Лучше – «малыш», «девочка», «мальчик с синдромом Дауна». Женщины промолчали.

Работа редакции ориентирована только на помощь людям. Каждый наш материал продиктован заботой. В Ивенце есть дом-интернат для детей с особенностями физического развития. Я приехала туда в начале сентября на семинар по личностному росту. Среди ребят выделялся подросток Андрей. Он рассказывал про свою мечту: познакомиться с блогером Владом Бумагой А4 – а я про это написала в своем репортаже. И вот нашелся человек, который может подарить Андрею брендированную одежду от его кумира. Хочу увидеть глаза этого мальчика, понять, что он продолжит добиваться цели.

Мы стали развивать наше издание в социальных сетях, чтобы наши читатели не пропускали свежие новости, могли быстро связаться с редакцией со своим запросом, просьбой. Создаем новые функции на сайте. Сейчас в разработке раздел с трудоустройством. Наша команда хочет сделать поиск вакансий легким и понятным. У нас много планов, как и у Вас, поэтому наши странички всегда будут полезными и близкими.

Цімур Буйко, рэдактар рубрыкі «Паэтычны куфэрак», стыль-рэдактар

Калісьці я прыйшоў у рэдакцыю газеты «Вместе!» па прапанове Вікі Чаплевай, супрацоўніцы газеты, маёй даўняй сяброўкі, чыю падтрымку я адчуваю цягам многіх гадоў нашага знаёмства. Не буду хаваць, што гэтая прапанова мяне вельмі зацікавіла, бо сутнасць такой працы – як і аказалася пазней – не толькі ў самой працы, але і ў свайго кшталту самаадукацыі, самаразвіцці. Гэты аспект для мяне вельмі важны. Апрача ўсяго, гэта і пісьменніцкая школа, прычым яна мае ўзаемаадваротны характар: як я, так і аўтары рубрыкі

«Паэтычны куфэрак» навучаемся адзін ад аднаго таму, як лепш выяўляць свой свет у паэтычных радках. Хаця я з’яўляюся вядучым «Паэтычнага куфэрка» адносна нядоўгі час, за гэты час я зразумеў для сябе некалькі важных рэчаў. Па-першае, гэтая праца прыносіць сапраўднае задавальненне. Калі судакранаешся з талентам людзей, якія дзеляцца сваёй творчасцю, то адчуваеш сапраўдны прыліў энергіі. Акрамя таго, што кожнага разу для мяне адкрываюцца новыя імёны, я як чалавек, які сам займаецца літаратурнай творчасцю, знаходжу ў кожным дасланым творы нейкія цікавосткі, ці, калі можна так сказаць, сакрэты паэтычнай творчасці. Важна і тое, што кожны аўтар – гэта творчая індывідуальнасць, і кожны выяўляе сябе па-свойму. Нечыя радкі пра асабістае гучаць спавядальна, хтосьці ў сваёй творчасці рэфлексуе над будзённымі справамі і рэчамі, нехта запрашае далучыцца да свайго свету, поўнага незвычайнымі дзівосамі.

Разам з тым, гэта і цудоўны калектыў супрацоўнікаў газеты, дзе кожны мае свой погляд, сваё меркаванне. Як і аўтары “Паэтычнага куфэрка”, гэта асобы, індывідуальнасці, прафесійныя і надзвычай таленавітыя. Гэта жыццярадасныя, пазітыўныя людзі, якія ствараюць адмысловую атмасферу працы. З кожным я лёгка знаходжу агульнае слова, агульныя тэмы для размоў, якія час ад часу разбаўляюць звычайны працоўны рытм. Пра кожнага можна напісаць вялікі твор, які, аднак, можа выйсці за межы калонкі.

Свайго роду кантактаванне з маімі супрацоўнікамі адбываецца, можна сказаць, і пры пасярэдніцтве тэкстаў, з якімі я знаёмлюся падчас вычыткі. Незвычайныя гісторыі звычайных людзей, якія кранаюць і не могуць пакінуць чытача абыякавым, робяць унутры мяне нябачныя на першы погляд душэўныя зрухі. Такія гісторыі, якія дазваляюць зірнуць на падзеі і звычайнае жыццё ўвогуле вачыма іх герояў, абуджаюць чалавечнасць, дабразычлівасць да іншых, прымушаюць быць уважлівым да праблем іншых, быць актыўным дзеячам і прымаць удзел у грамадскім жыцці.

Эльвира Горошко, редактор портала wmeste.by

Случайности не случайны, или от судьбы не уйдешь − казалось бы, жизнеутверждающие высказывания, с которыми порой бывает трудно согласиться. Когда сын рождается инвалидом, мать лишают родительских прав из-за приобретенной инвалидности или молодой человек попадает в аварию и навсегда остается прикованный к инвалидной коляске − насколько сложно в таких ситуациях смириться с мыслью, что судьба сыграла злую шутку именно с вами или вашими близкими. Людей, которые через боль, разочарование, депрессию, смогли осознать, принять свое положение и научиться жить дальше, я считаю настоящими героями. Такие люди, сумевшие принять свой рок, достойны особого уважения и восхищения. Они заслуживают не только здорового и равного отношения к себе со стороны общества, но и повышенного внимания со стороны государства для создания комфортных условий проживания, решения бытовых вопросов и вопросов оказания технической и медицинской реабилитации на самом высоком уровне. Конечно, нам еще далеко хотя бы до европейских стандартов социальной политики в области инвалидности, но я хочу верить, что впереди инвалидов нашей страны ожидает действительно среда без барьеров, осуждающих взглядов и недоброжелательных белорусов.

Верю, что дорогу к такому укладу жизни и обществу протаптывают вот уже на протяжении 30 лет журналисты издания «Вместе!» Ведь здесь трудится команда единомышленников, которые делают все возможное, чтобы облегчить жизнь людей с инвалидностью, оказать им содействие в решении разных вопросов, помочь быть услышанными. Поэтому рада, что два года назад по воле судьбы я стала частью этой команды. Герои наших материалов научили меня терпению, целеустремленности, быть благодарной и сильной, несмотря на трудности и проблемы, благодаря чему моя жизнь стала более плодотворной и радостной.

Я с удовольствием работаю над контентом портала wmeste.by, собирая воедино самое интересное из социальной сферы Беларуси и людей с инвалидностью, применяя в оформлении современные тренды веб-дизайна и внедряя новые онлайн-сервисы. В ближайшем будущем мы планируем запустить обновленную многофункциональную страничку для знакомств и поиска работы. Надеюсь, нашим читателям это придется по душе. А всех, у кого есть предложения и замечания по работе нашей онлайн-платформы, призываю писать на post.wmeste@mail.ru. Буду рада обратной связи, ведь вместе мы сила!

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.