Суд адмовіў Мінскаму дворніку ў скарзе на дзеянне камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама

Нагадаем, што Дзяніс Юркоў падаў скаргу на дзеянні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Ён лічыць, што менавіта праз тое, што інвалідаў не інфармуюць пра магчымасць пераходу з сацыяльнай пенсіі на працоўную, ён недаатрымаў грошы. Пасля некалькіх пераносаў пасяджэнняў Суд вынес вырак: у скарзе Юркову адмовіць.
Дзяніс Юркоў, кажа, што рашэнне суда было прадказальным, ён яго збіраецца абскарджваць. Да таго ж Юркоў вырашыў звярнуцца ва Ўпраўленне, каб дамагацца звароту грошай за 11 гадоў стажу.
“Я грамадзянін Беларусі, аб якім мусяць клапаціцца дзяржаўныя органы”, – кажа Дзяніс Юркоў. Зараз Дзянісу Юркову пішуць людзі з інваліднасцю, якія пабачылі матэрыялы ў СМІ. Многія з іх таксама не ведалі, што маюць права перайсці на іншы від пенсіі.
Юрыст Алег Граблеўскі ўпэўнены, што на пытанне, хто вінаваты ў гэтым інцыдэнце, адказвае 28 артыкул Канвенцыі, у якім напісана, што дзяржава абавязана забяспечыць грамадзянам доступ да пенсійных праграм. Юрыст упэўнены, што гэты пункт сведчыць пра тое, што інфармаваць грамадзян аб магчымых відах пенсій – абавязак дзяржавы.
Вікторыя Чаплева
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.