«Круглы стол» пра ролю кнігі ў развіцці грамадства прайшоў у Мінску

Поддержи

У Белым зале Мінскага храма-помніка ў гонар Усіх Святых у межах Мінскай міжнароднай кніжнай выставы быў арганізаваны круглы стол на тэму: «Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства». На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі праваслаўнага і каталіцкага духавенства, Міністэрства інфармацыі, дырэктары кнігавыдавецтваў, пісьменнікі і журналісты.

Падчас круглага стала словы сказалі намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі; Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу г. Мінска Пратаіерэй Фёдар Поўны.

Мітрапаліт Павел у сваім выступе адзначыў, што «Тэхніка за апошнія гады ступіла вельмі далёка, але як бы мы ні казалі пра кнігу, яна ўсё роўна застаецца ў нашым жыцці. І вельмі хацелася б, каб кніга засталася, таму што яна дае чытачу магчымасць творча разважаць пра сэнс жыцця».

Фёдар Поўны прадставіў кнігу «Святое Евангелле», а ў сваім выступе ён адзначыў: «Рэлігія з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай самасвядомасці. Можна сказаць смялей – яго базісам. Адносіны з Богам вызначаюць культуру і побыт чалавека. А сам Бог, у якога верыць чалавек, нацыя, з’яўляецца патэнцыялам развіцця, дае максімальную кропку росту».

У межах мерапрыемства выступіў кіраўнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Выдавецкага дома «Пазнанне» Аляксей Сцяпанавіч Галавін, які прадставіў гасцям і ўдзельнікам кнігі «Патрыярх Кірыл» і «Ісус Хрыстос». А Вячаслаў Бандарэнка распавёў, як стваралася яго кніга «Айцец Ян (Крестьянкин)».

У межах круглага стала ў залі храма Усіх Святых была арганізавана выстава, дзе праваслаўныя і каталіцкія выдавецтвы змаглі прадставіць сваю кніжную і часопісную прадукцыю.

Падчас мерапрыемства зладзілася і дыскусія наконт ролі кнігі, кнігавыдавецкай справы. Ігар Бузоўскі прывёў у прыклад поспех пісьменніка Віктара Марціновіча, за кнігай якога падчас аўтограф-сесіі стаялі чэргі. «Чаму б нам не ўзяць гэта за прыклад?», –  скончыў рытарычным пытаннем свой выступ намеснік міністра інфармацыі.

Вікторыя Чаплева

Фота аўтора

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.