У Гомелі на літаратурна-музычнай сустрэчы невідушчыя дзяліліся сваёй творчасцю
У гомельскай спецыялізаванай бібліятэцы, што абслугоўвае невідушчых УП «Светлатэхніка» ГА «БелТІЗ», у рамках пасяджэння літаратурнага клуба «Ліра» адбылася творчая літаратурна-музычная сустрэча з нагоды святкавання Дня бібліятэк і Дня горада.
Эпіграфам мерапрыемства быў радок Канстанціна Цітова «Гомель мой − душы маёй сталіца». У імпрэзе бралі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Галіна Рагавая і Дар’я Дарошка, якія распавялі прысутным пра нядаўнія падзеі з міжнароднага фестываля «Славянскія літаратурныя дажынкі», які адбыўся надоечы, і прачыталі свае вершы пра Гомель, восень і любоў.

На агеньчык завіталі госці з Рэчыцы: аўтары-выканаўцы Сцяпан Андрэеў і Аляксей Бязрукаў і паэты Мікалай Арбузаў і Святлана Каленчукова.
Святлана падрабязна распавяла пра падзеі фестываля «Алёхінскія чытанні, які праводзіцца ў Курску кожныя два гады. Сёлета Мікалай стаў лаурэатам у намінацыі «Паэзія», а Святлана атрымала дыплом за першае месца ў намінацыі «Мастацкае чытанне». Рэчычане парадавалі песнямі і вершамі. Пакуль гучалі песьні, госці імпрэзы частаваліся гарбатай з ласункамі за шчодрым сталом. Некалькі зычлівых слоў прысутным сказаў кіраўнік аддзела рэабілітацыі Уладзімір Мікалаевіч Крывы.

З боку гаспадароў сустрэчу аздобілі песнямі народны калектыў «Крынічанька», дуэт Вольгі і Уладзіміра Пасенкаў, а таксама Уладзімір Дарнапых, які праспяваў уласную песню, прысвечаную Гомелю. Кіраўнік «Крынічанькі», Анатоль Малянок сыпануў шчодрую прыгаршчу баянных акордаў.
Вершы і вясёлыя байкі чыталі наведвальнікі бібліятэкі і гомельскі паэт Уладзімір Чараухін. Мікрафон пераходзіў з рук у рукі, і за ўвесь час абыйшоў усю залу тройчы.

Натхняльную зычлівую атмасферу, як заўжды, стварыла гаспадыня імпрэзы, бібліятэкар Людміла Антонаўна Шарамет, дзякуючы якой усе прысутныя пачуваліся, нібыта ва ўтульнай кавярні сярод блізкіх сяброў.
У. Чараухін
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.