Меркаванне аб Канстытуцыі намесніка дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра: У прыярытэце па-ранейшаму чалавек

Поддержи

У Петрыкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванню дапаўненняў і змяненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Свае меркаваннне выказала намеснік дырэктара Жанна Купрэй:

– Сучасны стан грамадскіх адносін паказвае на неабходнасць пераўтварэнняў Асноўнага Закона, якія перш за ўсё будуць арыентаваны на захаванне дзяржаўнасці і міру, грамадзянскай згоды на беларускай зямлі. Як вядома, з 147 артыкулаў дзеючай рэдакцыі Канстытуцыі змяніліся прэамбула і 81 артыкул, 2 – выключаны. Тэкст Асноўнага закона дапоўнены 11 новымі артыкуламі і адным раздзелам аб Усебеларускім народным сходзе. Асноўныя значныя змены ў новай рэдакцыі Канстытуцыі – захаванне нацыянальных традыцый і сямейных каштоўнасцей, гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, надзяленне Усебеларускага народнага сходу правам заканадаўчай ініцыятывы, павелічэнне тэрміну паўнамоцтваў Парламента. Важна, што пры гэтым сацыяльны вектар нашай дзяржавы застаецца ранейшым. Інтарэсы чалавека ў пытаннях даступнасці адукацыі, медыцынскага абслугоўвання і іншых гарантый першарадныя, што прапісана ў абноўленым праекце Канстытуцыі.

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.