Куды інвалід у Беларусі можа ўладкавацца на працу?

Поддержи

Адно з важных і пакуль не вырашаных пытанняў, звязаных з інваліднасцю – гэта пытанне па працаўладкаванні інвалідаў. Газета «Вместе!» зрабіла падборку адкрытых і перспектыўных вакансій для інвалідаў па ўсёй Беларусі.
«Гіпермаркет паслуг 124»
«Гіпермаркет паслуг 124» – гэта ўсе віды дробязнага рамонту. Кліент можа выклікаць майстра на гадзіну, зрабіць рамонт кватэры ці бытавой тэхнікі, замовіць прыборку памяшкання або іншыя паслугі. Гіпермаркет працуе ва ўсіх абласных гарадах Беларусі.
Майстар, які б хацеў працаваць у «Гіпермаркеце» можа пакінуць заяву на працу. На сайце 124.by можна пабачыць адкрытыя вакансіі па ўсіх абласных гарадах Беларусі.
Працадаўцы прапануюць частковую занятасць і гнуткі графік. Супраца вядзецца толькі з індывідуальнымі прадпрымальнікамі або юрыдычнымі асобамі. У майстра мусіць быць наяўнасць адпаведнай кваліфікацыі і вопыту працы, адкрыта ІП. Працадаўцы кажуць пра абавязковую адсутнасць шкодных звычак. Патрабавальны вопыт працы для майстра – 3-6 гадоў.
«Графіці бар»
«Графіці» – гэта не толькі бар і вядомы клуб, але і сетка розных кавярняў у Мінску. Зараз каманда «Графіці» адкрыла вакансіі для людзей з інваліднасцю.
Аляксей, супрацоўнік «Графіці», сказаў, што ідэя адкрыць вакансіі для людзей з інваліднасцю ў іх з’явілася ўжо даўно. На дадзены момант адкрыты наступныя вакансіі:
* бармэн-барыста;
* кухар;
* лепшчык пельменяў;
* прадавец у кафэ (Цнянка, Чыжоўка);
* СММ і вядзенне сацыяльных сетак (можна дыстанцыйна);
* адміністратар на ўваход на канцэрты / вечарынкі (вечар, ночы);
* прамоўтар (можна дыстанцыйна);
* спецыяліст па маркетынгу;
* вартаўнік;
* спецыяліст па рамонту апаратуры (можна дыстанцыйна);
* гукарэжысёр (вячэрняя, начная змены).
Аляксей дадаў, што з кожным кандыдатам будзе праходзіць сумоўе. А бармэн-барыста будзе праходзіць навучанне непасрэдна ад установы. Кантактныя тэлефоны для зацікаўленых можна знайсці на сайце graffiti.by.
Пякарня «Добрае печыва»
Інклюзіўная пякарня «Добрае печыва» – гэта новы праект, на які зараз збіраюцца грошы шляхам краудфандынгу. Сутнасць праекта заключаецца ў тым, каб людзі з асаблівасцямі маглі самі вырабляць печыва пад наглядам прафесіяналаў. Самаробнае печыва будзе дастаўляцца ў розныя кропкі горада Мінска.
Куратар праекта Дзмітрый Багданаў сказаў, што памяшканне для пякарні ўжо гатова, яго засталося толькі абсталяваць. Вакансіі будуць адкрыты ў бліжэйшы час. А вакансіі будуць самыя разнастайныя – ад прыбіральшчыцы да памочніка пекара.
«У Савы»
Заўсёды абноўленыя вакансіі для інвалідаў па ўсіх гарадах Беларусі можна знайсці і на сайце job.sova.by. Пад кожнай вакансіяй адразу пішуцца дапушчальныя віды інваліднасці. Аўтар дадзенага праекта, Андрэй Макарчук, вядомы заснавальнік школы дыстанцыйнага навучання для інвалідаў «У Савы», таксама бярэ патрэбных спецыялістаў да сябе ў каманду. Таму для жадаючых працаўладкавацца трэба трымаць руку на пульсе і маніторыць вышэй названыя сайты.

Вікторыя Чаплева

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.