«Інваліды застаюцца бяспраўнымі ў судах». У Беларусі працягваецца праца над законапраектам «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі»

Поддержи

Працоўная сфера, сфера сацыяльнай абароны, адукацыя, узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі…. Спіс тых сфер, дзе дыскрымінуюцца інваліды ў нашай краіне, можна працягваць далей. Гэтая тэма зараз надзвычай актуальная, бо ў Беларусі абмяркоўваюць законапраект «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі».

Пачатак працы над законам

У 2009 Беларускае таварыства інвалідаў само ініцыявала пытанне дыскрымінацыі людзей з асаблівасцямі. Тады два чалавекі на вазках не змаглі патрапіць у тэатр. Яны падалі ў суд, палічыўшы гэта здарэнне за дыскрымінацыю. Суд позву адхіліў. Суды ў такіх выпадках адмаўляюцца ўзбуджаць справы, звязаныя з дыскрымінацыяй, таму што ў законе не прапісаныя дакладныя працэдуры рэгулявання канфліктаў.

Гэта далёка не адзінкавы і, бадай, адзін з самых бяскрыўдных выпадкаў дыскрымінацыі людзей з інваліднасцю ў нашай краіне. Напрыклад, вядомы выпадак, калі ў 2016 годзе адна з транспартных кампаній высадзіла невідушчага пасажыра… Практыка Офіса па правах людзей з інваліднасцю паказвае, што калі інваліды падаюць у суд, то звычайна прайграюць. Праблема ў тым, што, хоць Канстытуцыя Беларусі і забараняе дыскрымінацыю, канкрэтнага антыдыскрымінацыйнага пункта няма.

Беларускае заканадаўства ў адносінах да інвалідаў грунтуецца на палажэннях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Законах «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» і «Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў». Але нягледзячы на тое, што першы дакумент забараняе дыскрымінацыю ў дачыненні да людзей з інваліднасцю і гэта парушэнне пераследуецца па законе, замацавання вызначэння «дыскрымінацыя па прыкмеце інваліднасці» ў нацыянальным праве да гэтага часу няма. Таму суддзі часта адхіляюць позвы такога кшталту, а людзі з інваліднасцю застаюцца неабароненымі.

У сувязі з гэтым некалькі гадоў таму недзяржаўныя арганізацыі правялі даследаванне, якое ахапіла сферы і групы, дзе дыскрымінацыя ў Беларусі праяўляецца найбольшым чынам. Яны прыйшлі да высновы, што існыя заканадаўчыя палажэнні не дазваляюць у поўнай ступені рэалізаваць права на роўнасць і забяспечыць абарону ад дыскрымінацыі, таму неабходна прыняць комплекснае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства, якое замацавала б асноўныя віды і формы дыскрымінацыі. Такія ж рэкамендацыі прапанаваў для Беларусі і шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый, у тым ліку Камітэт ААН па правах чалавека.

У выніку такі законапраект абмяркоўваецца ўжо на дзяржаўным узроўні больш за два гады.

– У гэтым законапраекце ёсць неабходнасць артыкула, які б вырашаў праблему дыскрымінацыі. Цягам апошніх двух гадоў мы шмат гэта абмяркоўвалі і спрачаліся, – кажа кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Тым не менш ён перакананы, што ў беларускіх праваахоўчых органах ёсць жаданне разабрацца з дыскрымінацыяй.

Некаторыя моманты законапраекта

Сяргей Драздоўскі аналізаваў, наколькі заканадаўства Беларусі ў адносінах да інвалідаў супярэчыць Канвенцыі аб правах інвалідаў ААН. Аказваецца, у канвенцыі прапісаны віды бар’ераў, якія могуць узнікаць у людзей з інваліднасцю, калі яны датычацца грамадства. У заканадаўстве ж бар’еры падрабязна не распісваюцца. «Хацелася б, каб парламентарыі праявілі большую чуласць», – выказаў свае спадзяванні спецыяліст.

/

Апроч таго, адна з актуальных праблем на сёння – адсутнасць абавязковай антыдыскрымінацыйнай экспертызы ацэнкі заканадаўства, якая б у будучыні здымала пытанні парушэння правоў асобных уразлівых груп. Цяпер ёсць толькі адна абавязковая юрыдычная экспертыза, але яна не факусуецца на пытаннях дыскрымінацыі.

/

Аднак прадстаўніца Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў пераконвала, што на дадзены момант няма неабходнасці ў антыдыскрымінацыйнай экспертызе заканадаўства, паколькі фактычна яна праводзіцца ў рамках крыміналагічнай экспертызы. Яна выказала думку, што судовая сістэма дазвяляе абараняць грамадзянам свае правы.

Праўда, на сёння дыскрымінацыя працягвае заставацца ў працоўных адносінах. І той факт, што не так шмат людзей скардзіцца на гэтую дыскрымінацыю, не азначае, што яе няма. Інваліднасць – паняцце вельмі шырокае. Адзін інвалід можа працаваць 12 гадзін, другі – гадзіну… «Аб’ядноўваць усіх – гэта недарэнна», –
выказваліся эксперты.

Так ці інакш, але дасягненнем апошніх трох гадоў стала тое, што такі законапреакт з’явіўся. І хочацца, каб хутчэй ён стаў ужо не праектам, а законам.

Украінскі досвед антыдскрымінацыйнага закону

У нашых суседзяў, нягледзячы на іх «пастаянныя беспарадкі», як прынята пра іх казаць, закон «Аб асновах прадухілення і супрацьдзеяння дыскрымінацыі ва украіне» дзейнічае з 2014 года. Да слова, Канвенцыю украіна ратыфікавала ў 2009 годзе. Эксперт з Украіны Людміла Фурсава адразу сказала, што каталізатарам антыдыскрымінацыйнага закону ва Украіне стала лібералізацыя адносін з Еўрапейскім Саюзам і адпаведнае ўвядзенне бязвізавага рэжыму.

Якія асноўныя моманты закрануты ў гэтым законе? У ім прысутнічаюць вызначэнні тэрміну дыскрымінацыі. Таксама акрэслены сферы, дзе можа быць дыскрымінацыя: грамадска-палітычная, дзяржслужба, правасуддзе, працоўныя адносіны. Прыкметы, па якіх забаронена дыскрымінацыя, – гэта раса, колер скуры, рэлігійныя перакананні, пол, узрост, інваліднасць, этнічнае і сацыяльнае грамадзянства, сямейнае становішча, моўныя і іншыя прыкметы. Па законе, злачынцу можна прыцягнуць да грамадзянскай, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Прыклады дыскрымінацыі людзей з інваліднасцю, якія разглядаліся ва ўкраінскіх судах, эксперт прыводзіць самыя розныя. Так, дзяўчына на вазку захацела святкаваць народзіны ў клубе. Ахоўнікі не пусцілі яе ў клуб, патлумачыўшы, што ён не абсталяваны для людзей з інваліднасцю і яго наведванне можа быць небяспечным. Дзяўчына суд выйграла.

У суд звярнуўся і чалавек, які паскардзіўся, што аптэка, у якую ён ходзіць, недаступная. Суд ён выйграў: было прынята рашэнне аб тым, каб пазбавіць ліцэнзіі аптэку, бо яна недаступная для чалавека з інваліднасцю.
Наступны выпадак здарыўся з карыстальнікам сайта ўкраінскай чыгункі. На ім замаўляюцца квіткі на цягнік. Пры замове квітка чалавек можа трапіць пад розныя катэгорыі, але катэгорыі «чалавек з інваліднасцю» там не было. Карыстальнік звярнуўся ў суд. Праўда, для таго, каб увесці на сайт гэту катэгорыю, спатрэбілася не толькі рашэнне суда на карысць інваліда, але масавыя акцыі пратэсту.

Адзін з самых распаўсюджаных відаў дыскрымінацыі ва Украіне – гэта адмова банкаў у крэдытаванні інвалідаў 1-й і 2-й групы. «Часта да нас даходзяць звесткі, што інвалідам адмаўляюць у страхаванні або ў крэдыце, – кажа Людміла Фурсава. – Людзі падаюць у суд, бо асновай для палажэння аб крэдытаванні – гэта даход чалавека, а не яго інваліднасць».

Пасляслоўе

Кіраўнік Клуба інвалідаў і іх сяброў Мішэль Мюлер з Германіі падсумаваў усе думкі наступным выказваннем:

/

«Калі дыскрымінуецца адзін, то гэта азначае, што дыскрымінацыя ёсць»

/

У іх рэгіёне дзейнічае федэральны закон аб раўнапраўі інвалідаў. У ім, акрамя пацярпелых інвалідаў, пазаўнікамі могуць выступаць і арганізацыі, якія бачаць дыскрымінацыю.

У нас пакуль гэтага няма. Але як праваахоўнікі, так і простыя інваліды спадзяюцца, што зусім хутка ў нашым заканадаўстве з’явяцца тыя пункты, па якіх суду можна дакладна вызначыць, што будзе з’яўляцца дыскрымінацыяй у адносінах да інваліда, каб абвінавачаны навучыўся адказваць за ўласныя ўчынкі і несці адказнасць за гэта перад грамадствам.

 

Вікторыя Чаплева
Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.