«Чым складаней, тым цікавей…»

Поддержи

«Увага. Мы адпраўляемся на экскурсію…» – стандартная фраза экскурсавода, якую мы чулі не раз. Нам камфортна. А як адчуваюць сябе дзеці з аўтызмам у аналагічнай сітуацыі? Бо, як тлумачаць псіхолагі, яны жывуць у сваім адмысловым свеце. І любы кантакт са светам знешнім можа стаць для іх хваравітым, а для навакольных – непрадказальным.

фэст экскурсоводов, людмила скрадаль Спецыялісты па такіх дзецях, іх бацькі ведаюць: адзін з галоўных спосабаў здружыць асаблівых дзяцей з грамадствам – знаёміць іх са светам ва ўсёй яго разнастайнасці. Менавіта таму 22 красавіка ўжо ў трэці раз прайшла экскурсія пад назвай «Мінск інклюзіўны 2». Мерапрыемства праводзілася ў рамках «Фэсту экскурсаводаў 2018».

Толькі ўявіце: 10 гадзін раніцы, дзяцей у суправаджэнні бацькоў ці т’ютараў з гатоўнасцю сустракае экскурсавод Людміла Скрадаль, раздае спецыяльныя кніжачкі, дапамагае заняць свае месцы ў аўтобусе. Некаторыя маленькія пасажыры ўжо маюць на руках буклеты-дапаможнікі. Для жадаючых іх перадаюць загадзя: па электроннай пошце ці асабіста. Гэта робіцца для таго, каб падрыхтаваць хлопцаў і дзяўчат да мерапрыемства. Людміла прадстаўляецца, распавядае аб маршруце, спецыяльна для дзяцей удакладняе, што будзе сядзець адвярнуўшыся і распавядаць пры дапамозе мікрафона. Здавалася б, абсалютна лішняя інфармацыя для звычайных людзей, але проста неабходная для нашых экскурсантаў.

фэст экскурсоводов, людмила скрадаль«Тут галоўнае – утрымаць дзяцей у аўтобусе, даць ім адчуванне, што яны знаходзяцца ў бяспецы», – тлумачыць жанчына. Сканцэнтраваць увагу на своечасовым сачэнні за аб’ектамі дапамагае адмысловы сцяжок з малюнкам вока. Выкарыстоўваць спецыялізаваныя кніжачкі і таблічкі падказалі спецыялісты Міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі «Дзеці. Аўтызм. Бацькі». Менавіта дырэктар гэтай унікальнай арганізацыі Таццяна Якаўлева некалькі гадоў таму прапанавала Людміле ўзяцца за працу з асаблівымі дзецьмі. «Я дрэнна ўяўляла гэтую катэгорыю. Як гэта часта бывае, спрацоўвала стэрэатыпнае мысленне. Спачатку нават прыходзіла ў 187-ю школу, назірала за дзецьмі, гутарыла», – успамінае Людміла. Цяпер жа створаны два маршруты, па якіх, як па нітачцы, спецыяліст праводзяць дзяцей. У залежнасці ад кожнага з іх мяркуюцца і розныя дапаможнікі.

Пакуль хлопцы і дзяўчаты, перыядычна ўткнуўшыся ў «падручнікі», сочаць за маршрутам, мы пад’язджаем да Плошчы Перамогі. Дзецям падабаецца катацца па крузе. На вуліцы курсанты рыхтуюцца да Парада Перамогі, раз за разам адпрацоўваюць ваенную хаду. Гэта выклікае дадатковую цікавасць экскурсантаў, дзеці выцягваюць шыі, глядзяць у вокны аўтобуса, каб толькі нічога не прапусціць. Потым помнік Якубу Коласу, БНТУ, Нацыянальная бібліятэка – аб’екты змяняюцца, як у калейдаскопе.

А вось мы ўжо на Плошчы Свабоды. Экскурсавод паказвае таблічку і просіць пасажыраў пакінуць аўтобус, рабяты ў суправаджэнні мамаў і спецыялістаў спакойна выходзяць. Мы накіроўваемся да Помніка войту. «Ключы», «гарадскія вароты» – паняцці, якія заўсёды абавязкова гучаць з вуснаў Людмілы. Яны адлюстраваны ў дапаможніку, а значыць, павінны быць суаднесены з рэальнымі аб’ектамі.

фэст экскурсоводов, людмила скрадальУ гэтым годзе выхады на Плошчы Свабоды прымяняюцца ўпершыню. Раней экскурсія была толькі аўтобуснай, цяпер – аўтобусна-пешаходная. «У мяне былі пэўныя перажыванні аб тым, як правільна вывесці, а потым сабраць дзяцей ў адкрытай прасторы. Спачатку запланавалі паказ трох скульптураў, зараз разумеем, што шмат. Дзвюх цалкам дастаткова», – прызнаецца Людміла. Сапраўды, з-за вялікай прасторы працу спецыялісту выконваць цяжэй.

Пакуль экскурсанты разглядаюць маналітнага войта з ключом і граматай у руках, да нас падыходзіць валанцёр, хутка дорыць дзецям памятныя паштоўкі і гэтак жа непрыкметна сыходзіць. Падарунак, як бачна, прыходзіцца дарэчы, з твараў дзяцей не сыходзіць усмешка. «А розніцы, па сутнасці, і няма, – кажа Людміла, – усё роўна – перад табой дзіця з асаблівасцямі ці звычайны чалавек. Прафесія экскурсавода вымушае рыхтавацца да працы з кожнай новай групай індывідуальна. Мы абавязкова даведваемся колькасць чалавек, узрост, з якога горада і г.д. Дробязяў тут няма. Мой асабісты прынцып: чым складаней, тым цікавей».

фэст экскурсоводов, людмила скрадальА мы рухаемся да помніка «Экіпаж». У імгненне вока парачка свавольнікаў ужо сядлае нерухомых скакуноў. Застаецца толькі здзіўляцца дзіцячай смеласці. Некаторые, праўда, сціпла назіраюць збоку. Многія з экскурсантаў ужо стаміліся, аднак робяць выгляд, што гэта зусім не так. Пасля групавога фота экскурсавод зноў паказвае таблічку, якая сімвалізуе, што трэба вяртацца ў аўтобус.

Дарэчы, у межах дабрачыннасці транспарт падаюць бясплатна. За гэта кожны раз адказвае новая транспартная кампанія. Пастаянных спонсараў пакуль няма, але арганізатары мерапрыемства не ў крыўдзе, удзячны за любую дапамогу. На добраахвотных пачатках працуе і экскурсавод. Жанчына ўжо некалькі гадоў праводзіць спецыялізаваныя экскурсіі для татальна сляпых людзей і людзей с паніжаным зрокам. Не адмовілася дапамагчы і цяпер.

Ну а мы вяртаемся да пачатку нашага падарожжа – месца адпраўлення. Усім спадабалася экскурсія? Ну вядома ж! Ніводнага сумнага твару або капрызу, станоўчыя ўражанні і добры настрой на ўвесь дзень – ці гэта не поспех?

Вольга НЕЎМЯРЖЫЦКАЯ

Фота аўтара

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.