Беларускае таварыства інвалідаў па зроку запусціла анлайн-фестываль беларускай народнай творчасці

Поддержи

З 1 чэрвеня распачаўся рэспубліканскі анлайн-фестываль беларускай народнай творчасці ГА «БелТІЗ» «З рога ўсяго многа», перадае beltiz.by.

Каб прыняць удзел у фестывалі неабходна да 10 ліпеня выслаць на электронны адрас арганізацыйнага аддзела orgotdel@beltiz.by заяўку, а таксама відэаролік у адпаведнасці з абранай намінацыяй.

Пасля размяшчэння відэаролікаў на сайце ГА «БелТІЗ» адбудзецца інтэрактыўнае галасаванне, пад час якога наведвальнікі сайту выбяруць лепшыя нумары ў кожнай з намінацый. Пераможцаў і ўладальнікаў узнагарод вызначыць журы фестывалю.

Падрабязна даведацца пра ўмовы ўдзелу ў фестывалі можна па спасылцы.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх жадаючых!

 

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.