Адкрыццё выставы карцін людзей з інваліднасцю: «ніткавы рэнесанс» і Мірскі замак на палотнах

Поддержи

У межах дзявятага гарадскога фестываля творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Мастацтва жыць, тварыць мастацтва» ў Мінскай бібліятэцы №7 адкрылася выстава членаў Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БелТІ».

Ірына Дудка, намесніца старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, адкрыла выставу: «Не магу сказаць, што гэта фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, бо я сама сябе адчуваю абмежаванай, калі гляджу на гэтыя творы мастацтва. Традыцыйна фестываль пачынаецца з адкрыцця выставы. Яе ўдзельнікі – сябры Мінскай гарадской арганізацыі «БелТІ» і людзі, якія пражываюць у спецыяльных установах. Людзі ўклалі душу ў свае творы, каб павіншаваць наш горад са святам. Памятаю, як дзевяць гадоў таму Людміла Калмыкова прыйшла з гэтай ідэяй да нашага старшыні, і я прысутнічала пры гэтым. Тады думалася: ці атрымаецца ўсё? І ў выніку ўсё атрымалася!».

Людміла Калмыкова, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі «БелТІ», таксама вельмі натхнёная адкрыццём выставы: «Ідэі могуць нараджацца… Але калі нашы ідэі падтрымліваюць, гэта шмат што азначае».

Людміла Цімафееўна ўпэўнена, што кожная праца мастака – гэта вырашэнне задачы па будаванні безбар’ернага асяродку.

Шмат хто з мастакоў – удзельнікі студыі «Палітра радасці», якой кіруе Ганна Гадзірава. Сама яна не выстаўляецца ўжо некалькі гадоў, бо, згодна з палажэннем конкурса, калі адзін раз перамог, то больш удзельнічаць нельга.

Усіх прысутных на выставе здзівілі карціны Таісіі Кухчынскай. Ганна Гадзірава назвала яе мастацтва «ніткавым рэнесансам». Таісія паверх раздрукаванай карціны вышывае ніткамі і стужкамі сваю карціну – мяняе колеры, дадае кветкі ці цаглінкі на будынак…

«Мне хочацца сюжэтныя працы, а сама я не мастак, – дзеліцца Таісія. – Намаляваць не магу, а пасля па намаляваным вышываю. Выстаўляюся гадоў восем ужо. Мае працы ёсць і ў Польшчы, і ў Швецыі». Мастачка кажа, што на інваліднасці яна з 1990 года. Як даведалася, што ёсць таварыства інвалідаў, так і ўступіла. «Мне падабаецца вышываць. Я забываю пра ўсё за вышыўкай. Таму ўсім кажу, каб нечым захопліваліся».

На выставе запомніліся і карціны паэткі Алы Кічанок, вершы якой часта выходяць у нашым выданні. Як сказала Ганна Гадзірава, «для чалавека, які ніколі не вучыўся, гэта вельмі высокі ўзровень прафесійнасці».

Варта адзначыць карціны і выхаванцаў мінскіх псіханеўралагічных інтэрнатаў. У іх прысутнічае і прырода, і сюжэт… Таксама можна заўважыць цэлую серыю карцін Мірскага замка, дзе выяўлены сам замак з розных бакоў.

Фестываль творчасці людзей з інваліднасцю праходзіць штогод з 2011 года ў межах святкавання Дня горада Мінска па ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» і пры падтрымцы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, упраўлення культуры Мінгарвыканкама, Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын ».

 

 

Вікторыя ЧАПЛЕВА

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.