«Ад сэрца да сэрца». Фотарэпартаж з дабрачыннага канцэрта ў мінскім доме-інтэрнаце

Поддержи

Днямі ў мінскім псіханеўралагічным інтэрнаце №2 прайшоў дабрачынны канцэрт, які арганізоўваецца штогод на свята Троіцы. На ім выступілі не толькі беларускія зоркі, але і спевакі з Лацінскай Амерыкі.

На вуліцы было +35 на сонцы. Ратавала прахалодная пітная вада, якая давалася кожнаму, парасоны і галаўныя ўборы. Але танцавалі ўсе, хто быў на нагах і мог рухацца. Танцоры і назіральнікі прасілі мяне іх фатаграфаваць. Аказалася, людзі былі з розных інтэрнатаў, і не толькі – не кожны дзень бясплатна можна патрапіць на канцэрт.

Сяргей Доўгаль, заснавальнік дабрачыннага фонду «Спирос» імя Аляксандра Ціхановіча кажа, што сёлетні канцэрт ужо восьмы па ліку: «Звычайна мы ладзім такога кшталту канцэрты ўлетку перад Троіцай і ўзімку напярэдадні міжнароднага Дня інвалідаў. Асноўная мэта канцэрта – каб жыхары інтэрнатаў сустрэліся і пазнаёміліся. Пасля пераезду ў дарослы інтэрнат яны губляюць сувязь. Гэтыя канцэрты даюць магчымасць аб’яднацца. Сёння на канцэрце – звыш 1000 чалавек з інтэрнатаў Мінска і Мінскай вобласці. Мы хацелі задзейнічаць як мага больш людзей з асаблівасцямі».

Сяргей кажа, што зоркі беларускай эстрады з ахвотай пагаджаюцца на такія канцэрты. «Ніколі не было адмоў. Напрыклад, у Аляксея Хлястова сёлета быў выбар: паехаць у Маладзечна або застацца ў нас. Ён абраў апошняе».

Амаль усе зоркі беларускай эстрады прайшлі праз праект фонду «Ад сэрца да сэрца». Нехта, магчыма, прымаў больш актыўны ўдзел узімку.

«Але ўсе выступаюць на дабрачыннай аснове. Выконваюць адну і дзве песні. А, напрыклад, Аляксандр Саладуха прасіўся выканаць чатыры песні».

Каб выступоўцам патрапіць на дабрачыннае мерапрыемства, трэба ў якасці валанцёра пабываць у трох інтэрнатах, у якія кожны выезд суправаджаецца канцэртам. Але такі выпрабавальны тэрмін тычыцца зорак, у якіх на наведванне няма часу.

Намесніца старшыні Камітэту працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама Ірына Дудка падзякавала арганізатарам канцэрта – і фонду «Спирос», і адміністрацыі інтэрнату, і ўсім валанцёрам.

Першы блок канцэрта складаўся з артыстаў-пачаткоўцаў, а пасля выступалі знакамітасці. Людзі з інваліднасцю змаглі пачуць спевы Сашы Нэма, Аляксандры Гайдук, Германа, Аляксандра Саладухі, Анастасіі Ціхановіч, Ядвігі Паплаўскай і Аляксея Хлястова. Былі выступоўцы з Кубы і Венесуэлы.

Акрамя зорак, на канцэрце выступалі і калектывы з саміх псіханеўралагічных інтэрнатаў.

 

 

Вікторыя ЧАПЛЕВА 
Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.