Залаты ўзрост – самы час быць актыўнымі!

Поддержи

День пожилых людей, Витебск, пенсионеры, Представительство Евросоюза, Белорусское Общество Красного Креста, Золотой возраст, спорт, Ванда ТюльковаНа пачатку кастрычніка ў нашай краіне традыцыйна праходзіць Дзень пажылых людзей. Сёлета ў Віцебску тамтэйшыя пенсіянеры вырашылі правесці яго адметна. 3 кастрычніка тут прайшоў Міні-марафон «Самы час!». Арганізатарамі выступілі Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і Віцебскі гарадскі выканкам, партнёры – абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і клуб пажылых людзей «Золотой возраст».

Мэтаю мерапрыемства стала папулярызацыя актыўнага і здаровага ладу жыцця сярод людзей старэйшага ўзросту.День пожилых людей, Витебск, пенсионеры, Представительство Евросоюза, Белорусское Общество Красного Креста, Золотой возраст, спорт, Ванда Тюлькова

– Традыцыйна старэнне асацыюецца з пагаршэннем здароўя, – зазначае кіраўнік клуба «Золотой возраст» Ванда Андрэеўна Цюлькова, – з пасіўнасцю, адзінотаю і выключанасцю з жыцця грамадства. Прымаючы такія стэрэатыпы, мы часцяком перастаем верыць у свае сілы, пачынаем недаацэньваць сябе і свае магчымасці. Таму вельмі важна разбурыць стэрэатыпы і нароўні з актыўным старэннем прасоўваць пазітыўны вобраз людзей старэйшага веку як цалкам у грамадстве, гэтак і сярод саміх пажылых людзей. Самы час – гэта сёння, у гэты дзень, у гэтую хвіліну!

Тут карысным будзе і досвед краінаў Еўропы, дзе блізу 27% людзей, старэйшых за 55 гадоў, уцягнутыя ў валанцёрскую працу ў разнастайных грамадскіх арганізацыях. Адначасова пажылыя людзі імкнуцца браць удзел у прыняцці рашэнняў, што тычацца іх саміх. І маладзейшыя іх землякі лічаць, што мясцовыя ўлады павінны ствараць спецыяльныя камітэты, куды ўваходзяць людзі старэйшага веку, для правядзення кансультацыяў перад прыняццем рашэнняў, што тычацца іх.

День пожилых людей, Витебск, пенсионеры, Представительство Евросоюза, Белорусское Общество Красного Креста, Золотой возраст, спорт, Ванда ТюльковаПасля рэгістрацыі і медыцынскага агляду ўдзельнікаў у паркавай зоне «Віцьба» быў дадзены старт марафону. Усяго ўдзел узялі 72 чалавекі. Удзельнікам неабходна было пераадолець два з паловаю кіламетры, дапускаліся бег, скандынаўская і звычайная хада. Пад час свята ўдзельнікі і госці маглі таксама наведаць майстар-класы па скандынаўскай хадзьбе, атрымаць парады ад равеснікаў, якія не адзін год займаюцца хадзьбою з кіямі. А валанцёры з Чырвонага Крыжа правялі трэнінг па аказанні першай медычнай дапамогі. Скончылася мерапрыемства ўрачыстым узнагароджваннем пераможцаў. Першае месца ў катэгорыі да 70-і гадоў занялі: сярод мужчынаў – Пётр Васільевіч Карняленка (63 гады), сярод жанчынаў – Святлана Аляксандраўна Салаўёва (60 гадоў); у катэгорыі пасля 70-і: сярод мужчынаў – Уладзімір Рыгоравіч Фефелаў (73 гады), сярод жанчынаў – Вера Кірылаўна Бяляева (74 гады). Найстарэйшым жа ўдзельнікам Міні-марафону стала Валянціна Андрэеўна Дышлеўская (83 гады).

Падрыхтаваў

Уладзімір ПУЧЫНСКІ

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.