#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

Поддержи

Спорт – адзін з нямногіх спосабаў фізічнай і сацыяльнай рэабілітацыі для людей з інваліднасцю. У тым ліку тых, хто з-за асаблівасцяў развіцця застаецца недзеяздольным нават у сталым узросце. Кола іх зносін, як звычайна, абмежаванае ўласнай сям’ёй. Інклюзіўны спорт не толькі дазваляе ім знайсці сферу, у якой яны маглі б рэалізавацца, але і дае магчымасць узаемадзейнічаць са звычайнымі людзьмі. Звычайныя ж спартсмены, падтрымліваючы партнёра з асаблівасцямі развіцця, могуць атрымаць новыя прафесійныя магчымасці. “Вместе!” пагутарыла з тымі, хто займаецца развіццём гэтага напрамку ў Мінску.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

Ідэя, якая з’явілася з-за несправядлівасці

Са снежня мінулага года ў Мінску праходзяць спартыўныя трэніроўкі для людзей з інваліднасцю ў рамках ініцыятывы “#Явспорте”. Дзяўчат і хлопцаў з самымі рознымі дыягназамі запрашаюць у спартыўныя залы, дзе пад наглядам прафесійных трэнераў людзі з інваліднасцю становяцца пычынаючымі спартсменамі. Ідэйны натхняльнік праекта – Марына Калініна (рынг нэйм – Зялёная), двухразовая чэмпіёнка свету па тайскім боксе.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

– “Жанчына на караблі – быць бядзе”, – казалі мужчыны-трэнеры на пачатку маёй спартыўнай кар’еры і нават не пускалі ў залу, – успамінае Марына. – Я прыйшла ў спорт ужо дарослай – у 26 гадоў. Гэта было на пачатку нулявых гадоў, і жанчына ў баксёрскіх пальчатках была рэдкасцю. Калі я давала інтэрв’ю, то заўсёды разважала на тэму жанчын у спорце і даказвала ўсяму свету – гэта нармальна. Зараз я бачу шмат прадстаўніц прыгожага полу, паспяховых адзінаборцаў, і ніхто не можа ім забараніць займацца тым, што падабаецца. Я знаходжу тут падабенства з сітуацыяй, што існуе зараз з людзьмі з інваліднасцю. Ведаю, што шмат трэнераў баяцца такіх людзей браць да сябе ў спартыўную залу, таму што не ведаюць, як з імі працаваць.

Марына Калініна

Марына пачала распрацоўку праекта з нуля. Пасля завяршэння сваёй спартыўнай кар’еры, яна не схавалася ў цень, а наадварот, пачала трэніраваць будучых спартсменаў, а таксама праводзіла лекцыі па прапагандзе здаровага ладу жыцця і неабходнасці ў спорце для кожнага.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

– У адзінаборствах камфортна, бо гэта драйв, – працягвае суразмоўца. – Тайскі бокс – гэта агранка ювелірных вырабаў з каштоўнага каменя. Пад кожнага можна падабраць праграму трэніровак і спарынг-партнёраў. Я чуллівая да несправядлівасці і не аднойчы заўважала, што людзям з інваліднасцю масава адказваюць у намеры наведваць спартыўную залу, а ў некаторых памяшканнях просто няма такой магчымасці з-за недаступнага для людзей з інваліднасцю ўваходу ў памяшканне. Разумеючы, што хачу гэта змяніць, пайшла да Андрэя Гапановіча з прапановай правесці тэставыя сустрэчы для людзей з інваліднасцю.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

Андрэй Гапановіч – кіраўнік Мінскага валанцёрскага клуба, які пазіцыянуе аб’яднанне як “суполку мужчын і жанчын, якія маюць стойкае жаданне, цвёрды намер і неабмежаваныя магчымасці”. Галоўная мэта клуба – паляпшэнне якасці жыцця людзей з інваліднасцю. Тут Андрэй і Марына сышліся ў поглядах.

– Калі да мяне прыйшла Марына, я зразумеў, што мы з ёй аднолькава думаем, – дзеліцца Андрэй. – Спачатку было незразумела, ці атрымае гэтая ініцыятыва водгук у іншых. Па-першае, як адрэагуюць трэнеры і ўладальнікі залаў. Па-другое, трэба было пераадолець стандарты мыслення людзей з фізічнымі і псіхічнымі асаблівасцямі, якія лічаць, што спорт – гэта толькі для здаровых. Адразу мы планавалі быць проста ўдзельнікамі трэніровак, але атрымалася так, што я асабіста і мае актывісты з усімі нашымі рэсурсамі ўключыліся ў ініцыятву. Гэта не камерцыйны праект, а выключна сацыяльны, таму трэба было дамаўляцца з уласнікамі спартыўных залаў і арганізоўваць туды падвоз людзей з інваліднасцю на транспарце. Калі першае ўзяла на сябе Марына, то другім займаліся мы. І знайшлі шмат тых, хто бескарысна быў гатовы дапамагчы ў гэтай справе.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

Як і дзе праходзяць трэніроўкі?

Са снежня адбылося 12 трэніровак, у якіх прымалі ўдзел людзі з інваліднасцю. Прайшлі 4 адукацыйныя сустрэчы для валанцёраў. Спартыўную залу наведваюць людзі з самымі рознымі дыягназамі. Гэта і парушэнне апорна-рухальнага апарата, і ДЦП, і сіндром Даўна, і слабы зрок ці адсутнасць яго. Ініцытыва “#Явспорте” не абмяжоўваецца стэрэатыпамі накшалт таго, што з-за дыягназу нехта не зможа праявіць сябе на рынгу, – арганізатары ўпэўненыя, што кожнаму знойдзецца месца сярод удзельнікаў спартыўных мерапрыемстваў.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

– Станавіцеся так, каб было зручна размінацца. Сябры, калі вы зараз не знойдзеце месца тут, вам будзе цяжка знайсці яго ў жыцці, – пачынае размінку Марына.

Трэніроўкі праходзяць у розных залах. На сёння даступным для людзей з інваліднасцю можна назваць залу Fight House, якая знаходзіцца ў Мінску па вуліцы Ляшчынскага. Уладальнік дазволіў бясплатна праводзіць трэніроўкі. Але гэта не адзінае месца, што адчыніла дзверы для людзей з інваліднасцю. Таксама гэта BRONX, зала стадыёна “Дынама”, залы Федэрацыі КравМага, MaxxFight у Бараўлянах. Нягледзячы на тое, што там не ўсё добра з безбар’ерным асяроддзем, валанцёры дапамаглі ўсім далучыцца да трэніроўкі.

– Мы спецыяльна шукалі залы ў розных раёнах горада, каб задзейнічаць як мага больш людзей з інваліднасцю, каб ім было зручней, – тлумачыць Марына. – І кожны раз мы знаходзілі ўсё больш новых жадаючых. Зараз на трэніроўцы могуць знаходзіцца і 30 чалавек.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

У спартыўнай зале перад заняткамі вельмі цёплая атмасфера. Усе, хто прыходзіць, вітаюцца адзін з адным, абдымаюцца і цікавяцца пра жыццё. Пачынаецца трэніроўка з размінкі. Тым, хто не можа зрабіць практыкаванні самастойна (напрыклад, невідушчыя ці тыя, каму цяжка стаяць без апоры), дапамагаюць трэнеры ці валанцёры. Пасля размінкі прысутныя становяцца ў пары і пачынаюць баксіраваць.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

– Трэнерскі склад мае вопыт, таму не трэба баяцца, што на трэніроўках можна атрымаць траўму, – супакойвае Марына. – На занятках выкарыстоўваем толькі адаптыўныя практыкаванні, якія не маюць супрацьпаказанняў. Таксама мы не супраць, калі прысутнічаюць бацькі, якія назіраюць за тым, як трэніруюцца іх дзеці.

Водгук у сэрцах удзельнікаў

Каб даведацца аб тым, які эфект маюць такія трэніроўкі, мы распыталіся ў іх удзельнікаў.

Васіль Паўлікаў, дырэктар сетак кавярняў “Інклюзіўны барыста”, мае сіндром Даўна:

– Пасля трэніровак я такі шчаслівы! Калі мяне запрашаюць у залу, я гатовы адмяніць усе планы, каб толькі прыйсці сюды на трэніроўку.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю
Віктар Аўтушэнка

Віктар Аўтушэнка, калясачнік:

– Адразу на трэніроўках не было калясачнікаў, але нам таксама хацелася паўдзельнічаць у трэніроўках. Я ўжо некалькі гадоў займаюся баскетболам, але сюды прыходжу не столькі за спортам, колькі за задавальненнем. Такія фізічныя нагрузкі добра адбіваюцца на стане здароўя.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю
Аляксандра Краско

Аляксандра Краско, невідушчая:

– Я часта чула імя Конар МакГрегар, але не магла зразумець, хто гэта. І вось у мяне з’явілася магчымасць на сабе адчуць, што гэта такое. Адразу я не разумела: атрымаецца ці не, бо я не бачу. Але пасля першага разу ўсё стала на свае месцы і я адчула прыемную стомленасць. На трэніроўкі дабіраюся на таксі, а яшчэ ў мяне ёсць памочнік Вася Паўлікаў.

Крысціна Бароўка з Марынай Калінінай

Наталля Бароўка, маці Крысціны з ДЦП, якая прыязджае на трэніроўкі з Віцебска:

– Крысціна рухаецца ў калясцы і самастойна робіць усяго некалькі крокаў. Але на трэніроўках гатовая стаяць на нагах. Дачка ўжо некалькі гадоў цікавіцца адзінаборствамі і, мне здаецца, мы гатовы хоць на край свету паехаць, каб у яе была магчымасць самой прымаць удзел у спорце.

Ілона Мацюк, ДЦП:

– У мяне інваліднасць з дзяцінства, і я нават падумаць не магла, што два месяцы спартыўных заняткаў будуць мець такі станоўчы эфект. З’явілася ўстойлівасць у нагах. Я адчуваю, як маё цела расслабляецца.

Планы на будучыню

Ініцыятыва рэалізуецца только тры месяцы, але ўжо не пакінула абыякавымі сотні людзей. На гэтым супыняцца арганізатары не плануюць, наадварот, упэўнены: далей – больш.

– Мы выкарыстоўваем падыход Win Win, сутнасць якога – у дамоўленасці паміж зацікаўленымі, якая прынясе ўзаемную карысць, – працягвае Марына. – Для нас – гэта пляцоўкі, дзе мы можам праводзіць трэніроўкі. Для трэнераў – гэта эмоцыі, якія яны атрымліваюць ад працы з людзьмі з інваліднасцю. Я бясконца ўдзячная тым, хто зараз дапамагае проста таму, што ён добры чалавек. Але лічу, што праца павінна быць аплачана.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

Зараз на трэніроўках займаюцца людзі з рознымі дыягназамі, але Марына марыць пра тое, каб былі профільныя групы, бо, напрыклад, калясачнікі са здаровымі і моцнымі рукамі не могуць быць спарынг-партнёрамі з тымі, у каго з-за дыягназу слабыя рукі.

– Несправядліва, калі чалавек з інваліднасцю не можа прыехаць у любую спартыўную залу на трэніроўку, – разважае суразмоўца. – Мы хочам сваёй ініцыятывай даць магчымасць людзям з парушэннем здароўя па-рознаму паказваць свае эмоцыі, адчуваць сваё цела, шукаць спосабы для рэабілітацыі. Я мару, каб для ўсіх іх было даступна прыйсці на трэніроўку. Хай гэта будзе прычына, каб выйсці з дому.

#Явспорте. Як беларусы развіваюць ініцыятыву інклюзіўнага спорту для людзей з інваліднасцю

Ініцыятыва мае шырокае асвятленне ў сацыяльных сетках. Пераходзьце па хэштэгу #Явспорте і далучайцеся да трэніровак. Праект адкрыты як для людзей з інваліднасцю, так і для тых, хто можа і хоча дапамагчы развіццю інклюзіўнага спорту.

Таксама можна пісаць на электронную пошту: zelenaja25@gmail.com

 

Дарыя Галоўчыц

Фота Славы Паталаха

 

Самые интересные новости из жизни белорусов с инвалидностью в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь!

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.


Exit mobile version