«Восень – вось мая панацэя!»
Сябры, прыемна зноў бачыць сёння на нашай старонцы новага аўтара – Валянціну Іванаўну Трухнову. Думаю, вас не пакінуць абыякавымі яе цікавыя вершы-расповеды, вершы-гісторыі, на якія аўтарку натхніла, відаць, само жыццё. А ўступам да нашай вершаванай размовы я абрала радкі Насты Кудасавай:
Восень!
Лёс мой!
На боскіх кроснах
тчэш прыгоствы
душы і свету…
Запавет мой!
Імпэт і мэта!
I манета,
што б’е ўсе цэны…
Восень –
вось
мая
панацэя!
Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Валентина ТРУХНОВА
(Лунинец)
Родилась 20 ноября 1956 года в деревне Фальки Вилейского района. Стихи начала писать в десятом классе. Училась в профессионально-техническом училище в Минске, получила 5-й разряд (по тем временам – высокий) повара общественного питания.
В 1979 году вышла замуж, решили уехать с мужем на его родину – в деревню Лунин Брестской области. Закончилась городская жизнь, начались семейные будни. В Лунине жили вместе с родителями мужа. Моя свекровь – удивительная женщина, мы с ней как подружки. У нас с мужем родилось четверо сыновей.
С 2011 года нахожусь на пенсии. Времени свободного, можно сказать, нет. Я не знаю даже, как определить, что такое свободное время. От чего оно должно быть свободным? Люблю постоянно что-нибудь творить, если нахожусь не на даче: вязать, плести, шить, играть с внуками. И, конечно, пишу стихи.
Пастушок
Было мне гадкоў мо дванаццаць, не болей.
Чарга пастушкова мне выпала «ў поле» –
Так чэргі на выпас усе называлі,
Кароў і авечак у поле мы гналі,
Быў статак, дарэчы сказаць, унушальны,
Дзед Юрка над ім быў галоўны начальнік,
Падпаскаў у дзеда было аж чацвёра,
Для дзеда былі мы надзейнай апорай.
Высокі быў Юрка, з доўгаю пугай,
Заўсёды штаны падпяразваў папругай.
А жыў па суседству, пабацьку быў родзіч,
Таму ля каровак трымаў мяне побач.
Заўсёды ўранку займаў ён скаціну.
Павесіла торбу я лоўка на спіну –
Было ў ёй два яйкі, кусочак каўбаскі,
Бутэлька з кампотам, асобна прысмачкі:
Матуля заўжды мне хавала ў паперку
«Падушачак» жменьку, ірыску-цукерку.
Было мне за шчасце: апоўдні ля рэчкі
Дастаць ільняную сурвэтку з торбэчкі,
Панюхаць духмяны акраечак хлеба –
Смачнейшай ссабойкі было і не трэба…
Пакуль жа за вёску мы статак свой гналі:
Бляялі авечкі, кароўкі рыкалі.
А лес сустракаў ужо травамі роснымі,
Спявалі нам птушкі песні галосныя,
Блішчэла раса на ігліцы сасновай,
На кроснах, натканых сям’ёй павуковай.
Красы дабаўлялі праменьчыкі сонца
Гульнёю ў зайчыкі спрытнай, бясконцай.
Дзед Юрка гукнуў, абарваўшы малюнак,
(Ён статак абходзіў і правіў кірунак).
Шукаў для каровак смачнейшую траўку,
Расставіўшы нас па баках, у напрамку.
А мне даручыў вартаваць на ўзгорку:
– Адсюль ты любую ўгледзіш кароўку,
Каторай узбрыдзе ў галаву, недарэцы,
Папасвіцца ўволю ў калгаснай сурэпцы.
Адсюль ты ні кроку!.. Я добра тлумачу?
Кіўнула ў адказ: зразумела задачу.
Аслухацца дзеда – як у войску правіннасць,
Заробіш і пугай, папаўшы ў няміласць!
Дзяўчынкай расла, дзякуй Богу, стараннай
І варту сваю я нясла вельмі спраўна.
Праменьчыкі сонца азартна гулялі,
Стаміўшыся, птушкі спяваць перасталі.
Пянёчак прыгледзела, абмілавала:
«Прысяду на хвілю…» І задрамала.
Мне снілася казка дзівосная: у сне
Лясною царэўнаю бачу сябе.
І пташачак мову я ўсіх разумела,
І звера любога прымала я смела.
Вавёрка мне жменю арэшкаў прынесла,
А салавей павітаў мяне песняй.
Вожык прытупаў з грыбом на спіне,
Пчолкі мядком частавалі мяне.
А матылькі каляровыя ў танцы
Так закружылі мяне на палянцы!
А касалапы прыгрэўся, маўчаў,
Раптам ад радасці як зарычаў…
Я схамянулася, вочы адкрыліся:
– Дзе я, што тут? Пра мяне ўсе забыліся?
Сонца пякло, у вачах нібы свечкі,
Не бразгацелі званочкам авечкі.
Недзе далёка гукалі галосна,
Сон мой парушыўшы гэткі дзівосны!
– Нешта дзед Юрка даўно не адведаў,
Ды ўжо па сонцы пара да абеду.
Страх падступаў, і мурашкі па спіне:
– Не, сваю варту я тут не пакіну.
А есці ўжо хочацца, тут не да жарту:
Не здабраваць перад дзедам мне! Варта!
Гукнула я раз, і другі раз, і трэці…
Чуваць адгалоскі – мо хтосьці прыкмеціў!
Чакала я доўга, амаль паўгадзіны,
Пакуль не пачула я кашаль за спінай.
Дзед Юрка ішоў, усміхаўся ў вусы.
Праштрафілася… Задрыжалі аж вусны.
Мяне прытуліў і спытаў так ласкава:
– Ну што ты, унучанька, тут не прапала?
І ледзь па галоўцы мяне патрапаўшы,
Павёў за сабою, крыху пакрактаўшы.
– Пойдзем! Даўно ўжо ўсе згаладаліся,
Пакуль, дзе згубілі цябе, здагадаліся.
Паелі ўсе смачна, смяяліся дзеці,
Як дзед спавядаў пра царэўну, што стрэціў.
Я мужна цярпела і кпіны, і смешкі,
Пасля ў кішэні знайшла тры арэшкі.
«Ну, дзякаваць Богу, што пугай не ўкленчыў».
За гульнямі, жартамі блізіўся вечар.
Каровак напасвілі ўволю, вядома,
Што ледзь валаклі свае вымя дадому.
Матуля ля хаты карову страчала:
– Ну як пастушок наш? Не падкачала?
– Ніводнай яна не ўпусціла каровы,
З яе атрымаўся б салдат ганаровы.
Матулі ж прызналася я па сакрэту,
Што, быўшы на варце, заснула пры гэтым.
Што дзед не сварыўся, знайшоўшы мяне,
А толькі чамусьці туліў да сябе…
Прайшло ўжо, забылася крыху былое,
Матулі маёй дзед спаведаў пра тое:
– Калі ўжо лесам прагналі скаціну,
Уцяміў, што дзесьці згубіў я дзяўчыну.
Не мог сабе гэта я дараваць,
Што скажа суседка?.. Патрэбна шукаць.
І так прыпусціў са старэчых я ног,
У думках адно: дзе згубіць яе змог?
А тая, нябога, прабач, што жартую,
Стаіць на заставе і лес увесь пільнуе.
Заўжды пры сустрэчы ён скажа ў вусы:
– Ну што, мой салдацік, вражыну не пусцім?
Ужо пасталеўшы, з усмешкай казала:
– Не, дзеду! Але будзеш ты генералам!
Разумны быў, плётак нідзе не разносіў.
І дай яму Царства, Гасподзь, у нябёсах.
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.