«Вось ужо і скончыўся лівень!»

Поддержи

Сябры, сёння мы змясцілі ў паэтычным куфэрку непрывычна вялікі для нас верш ужо вядомай вам Валянціны Трухновай. А эпіграфам будзе трохрадкоўе Алеся Разанава:

Вось ужо і скончыўся лівень!..

А ліст кляновы лісту

яшчэ ўсё перадае першыя кроплі.

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Вось ужо і скончыўся лівень, Алесь Разанаў

Наталья КОЗАКЕВИЧ

(Минск)

 

***

Божий храм!

Свеча горит,

Словно Господа благодарит

Лишь за то,

Что ей позволено гореть,

Так и нам бы

Надобно не тлеть,

А гореть, как та свеча,

Что ровненько стоит,

Освещает все вокруг,

Но не гордится этим!

Окружает нас немало дел,

Вероятно, человеческий удел –

Так же освещать собою

Путь другим –

Чтоб было им теплее рядом с вами,

Я желаю вам гореть,

Но не сгорать;

Как та свечка,

В церкви ровненько стоять…

 

Валянціна ТРУХНОВА

(Лунінец)

 

Ваўчыца Яра

Дзіўная гісторыя

 

Я жыў у Мінску. Домік меў тут дачны,

(Ён ад бацькоў калісьці мне дастаўся).

Сюды ў грыбы я ездзіў, парыбачыць,

Заўжды з Лявонам-дядзькам сустракаўся.

Было тут лёгка, у вёсачцы Ухвала:

Адпачываў я ў ёй душой і целам.

Мяне тут ранкам сонейка страчала,

Яму «Бывай!» крычаў, як вечарэла.

Быў цёплы жнівень, на грыбочкі спорны,

Я на шашы пікап прыпаркаваў.

Дубы, бярозкі, выварацень чорны –

У гэтым месцы я не раз бываў.

Шукаў грыбы, прыродай захапляўся

І буякі на купінах збіраў.

Аж раптам стрэл! Другі! Я затрымаўся:

Такое ў лесе я не паважаў.

Да паляўнічых быў я негатыўны,

Стральба ў ціхім лесе раздражняла.

У вядры грыбоў набраў напалавіну,

Хоць малавата, а на суп хапала.

Йшоў да машыны. Думка панавала:

«І хто ж сягоння куляю знявечаны,

Каго знянацку смерць падцікавала

Сярод дубоў прыгожых векавечных?»

Яе ўбачыў сходу, на ўзбочыне –

Знямоглая, ляжала на пяску.

У сцягне зіяла рана, крываточыла,

Запульсавала вена на віску!

Зрабіў я крок, другі  хваляванні,

Ваўчыца галаву прыпадняла,

Нібыта мне казала з намаганнем:

«За што я боль страшэнны прыняла?!»

Я працягнуў руку, крыху баяўся,

Яна ж адчула, што я ёй не вораг.

Руку лізнула, я ўжо не вагаўся:

«Ты ж маладая! Ды й такое гора!»

Любіў жывёл я з малалецтва, помню:

Ветэрынара-дядзьку выручаў,

Калі ўдзень, калі ў начную поўню

Яму ў справах я дапамагаў.

І знаў звяроў, вучыў я іх павадкі,

Характар і настрой іх разумеў.

Рашучы быў, неасцярожны, хваткі

І не адну царапіну я меў.

«Ваўчыца, калі раняць, вельмі злая», –

Тады стараўся дзядзька павучаць.

І вось яна! Дарэчы, маладая!

Чамусьці Ярай захацеў назваць.

Яе пагладзіў. У вочы мне зірнула,

А там – сляза! І боль! Амаль з мальбою!

Тут мімаволі думка мільганула:

«А ну давай, паедзем-ка са мною!»

А справа, у лесе, галасы гукаюць,

Сукі трашчалі і сухое вецце.

«Ваўчыцу паляўнічыя шукаюць!

Крывавы след! Ты, Яра, на прыкмеце!»

Працяг верша Валянціны Трухновай чытайце ў друкаванай версіі газеты «Вместе!».

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.