Віцебская студыя інклюзіўнага танца аднаўляе бясплатныя заняткі. Запрашаюцца ўсе ахвотнікі

Поддержи

На базе дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі функцыянуе студыя інклюзіўнага танцу за назвай «Імпэт».

/

Інклюзіўныя танцы – гэта занятак, дасяжны ўсім без выключэння, людзям з рознымі формамі інваліднасці і без яе. Гэта парныя, сольныя і калектыўныя танцы на калясках і не толькі. Гэта танцавальная рэлаксацыя і рэабілітацыя.

/

Дапамога блізкаму – найлепшы прыклад хрысціянскай любові. Так лічыць каардынатар праекта – валанцёр «Карытаса» Марына Булатоўская Ёй дапамагае праводзіць заняткі на калясках Васіль Рудэнка, кіраўнік тэатральна-музычнай студыі.

Пасля вялікага перепанку студыя «ІМПЭТ» абвясціла, што заняткі з сярэдзіны кастрычніка аднаўляюцца. Праходзіць яны будуць кожную сераду і пятніцу ў 13.30 у памяшканні кавярні пры Касцёле Езуса Міласэрнага.

/

Калі дагэтуль вы танцуеце толькі ўнутры сябе – час нешта змяніць і далучыцца да нас!

/

Месца заняткаў: Кавярня пры Касцёле Езуса Міласэрнага, Віцебск

Па ўсіх пытаннях – тэлефануйце: +375 29 548 02 94 – Марына Булатоўская (кіраўнік студыі)

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.