Валерыя Рабцава змясцілі ў ІЧУ да суда, дома застаўся непаўналетны сын з інваліднасцю

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», яшчэ ў абед пятніцы − 5 чэрвеня − быў затрыманы абаронца Курапат Валеры Рабцаў. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянавам мерапрыемстве, перадае spring96.org.
Да суда мужчыну змясцілі ў ІЧУ. Пры гэтым у Валерыя Рабцава на ўтрыманні ёсць непаўнагадовае дзіцё з інваліднасцю. Зараз за ім даглядае брат Валерыя.
Праваабаронца Аляксей Лойка накіраваў заяву ў ГУУБ МУС аб тым, што ў дачыненні да Валерыя Рабцава і яго непаўналетняга сына Дзмітрыя, які мае інваліднасць, здзяйсняюцца супрацьпраўныя дзеянні.
− Частка 2 артыкула 6.7 КаАП забараняе ўжываць арышт да адзінокіх бацькоў (Валерый адзін выхоўвае дзіця), якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей або дзяцей з інваліднасцю. Кожны раз пры затрыманні Валерый інфармуе ахоўнікаў парадку аб тым, што ён адзін ажыццяўляе дагляд дзіцяці і яго затрыманне, як правіла, не доўжыцца больш за тры гадзіны, − падкрэсліў праваабаронца.
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.