У Шумілінскай раённай арганізацыі ГА “БелТІ”

Душа спявала ля святыні
Вёска Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці вядомая тым, што тут знаходзіцца знакаміты Свята-Нікольскі храм, дзе хрысцілася Блажэнная Валянціна Мінская.
Вось у гэтыя святыя мясціны і арганізавалі паездку члены Шумілінскага раённага таварыства інвалідаў на чале з Л. М. Нагібавай. А пра экскурсію нам расказала Т. І. Зуева са Слабады. «Назбіралася так многа жадаючых, што мы нават не змясціліся ў адзін экскурсійны аўтобус, – кажа Тамара Іванаўна. – Таму адна група ездзіла ў Станькава ў адну нядзелю, другая – у наступную. Але ўсе (каля дзевяноста чалавек) вярнуліся з паездкі з незабыўнымі ўражаннямі, з доб-рым настроем. Ад імя ўсіх хочацца выказаць падзяку нашаму арганізатару – старшыні раённага таварыства інвалідаў Л. М. Нагібавай».
Паломнікі наведалі і магілу Святой блажэннай Валянціны Мінскай, якая знаходзіцца ў вёсцы Крысава. Менавіта сюды ідуць людзі, прыязджаюць з розных куткоў Беларусі, з Расіі і Украіны вернікі. Гавораць, што Валянціна Мінская, якая дапамагала людзям пры жыцці, лечыць і зараз. Нават ад яе магілы ідуць нябачныя прамяні вылечвання.
«Лёсам падораныя сустрэчы»
Згадзіцеся, прыгожая назва для мерапрыемства. «І вельмі сімвалічная, – расказала наша чытачка Л. Х. Бабкова са Светласельскага, старшыня пярвічкі таварыства інвалідаў. – Так называлася свята юбіляраў, якое арганізавала для членаў таварыства інвалідаў старшыня раённага таварыства Любоў Мікалаеўна Нагібава разам са сваімі памочнікамі – работнікамі культуры, самадзейнымі артыстамі. Кіраўніцтва райспажыўтаварыства як заўсёды пайшло насустрач і прадаставіла для свята юбіляраў кафэ «Фартуна». Душэўнай атрымалася сустрэча. Шмат юбіляраў сабралася – больш за 30 чалавек. Самаму маладому юбіляру споўнілася 20, самаму сталаму – 85».
Работнікі культуры і самадзейныя артысты шчыра дзяліліся сваімі талентамі: дарылі юбілярам песні, вершы, віншаванні. Скарыў усіх сваім выступленнем (пад уласны акампанемент гармоніка выканаў песні) І.А. Зелянкоў.
Ларыса КІСЯЛЁВА,
Алена КАРПУШЭНКА
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.