У Міёрах падвялі вынікі дзейнасці раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, якая аб’ядноўвае больш за сто чалавек

Падтрымка цэніцца, ініцыятыва вітаецца
Міёрская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» налічвае 101 чалавека з інваліднасцю. На мінулым тыдні тут адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя. Дэлегаты канферэнцыі собраліся, каб падвесці вынікі работы, выбраць лідэра і праўленне, вызначыць, хто будзе прадстаў-
ляць раён на VII з’ездзе Беларускага таварыства інвалідаў, які пройдзе ў маі гэтага года.
У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка. У сваім уступным слове яна адзначыла, што людзям з інваліднасцю, членам арганізацыі, уласціва ўменне мудра спраўляцца з жыццёвымі складанасцямі і імкненне да творчасці. Сведчанне таму – штогадовы раённы конкурс «Цуды ўмелых рук», у якім асабліва актыўнічаюць маладыя інваліды. Аксана Ашурка прапанавала часцей ладзіць выставы творчых работ з нагоды адметных дат календара.
Дзейнасць Міёрскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў грунтуецца на прынцыпах гуманізму, міласэрнасці, добраахвотнасці, адзначыла яе старшыня Валянціна Юшкевіч. Яна акрэсліла складанасці цяперашняга дня. З кожным годам абвастраецца пытанне фінансавання. Разам з тым працягваюць аказваць матэрыяльную падтрымку Міёрскі раён электрасетак і Міёрскі раён газазабеспячэння, за што шчырая ўдзячнасць кіраўніцтву арганізацый.
/
Свае негатыўныя карэктывы ў дзейнасць суполкі ўнёс каронавірус. Цяпер эпідсітуацыя палепшылася, і можна вяртацца да сумесных мерапрыемстваў. Як адзначыла Валянціна Іванаўна, важна не дапускаць сацыяльнай ізаляцыі, аказваць адзін аднаму псіхалагічную падтрымку.
/

Праходзіла канферэнцыя ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дзверы гэтай установы заўжды адчынены для ўдзельнікаў раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў, адзначыла дырэктар Алена Шамёнак. Яна нагадала пра паслугі, якія тэрытарыяльны цэнтр аказвае людзям з інваліднасцю. У іх ліку сацыяльнае абслугоўванне на хаце, забеспячэнне і пракат тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, аказанне матэрыяльнай дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі, садзейнічанне ў стварэнні бяспечных умоў пражывання. Цёпла прымаюць пастаяльцаў у аддзяленні кругласутачага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Рады наведвальнікам у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў, у якім дзейнічаюць дзве працоўныя майстэрні, шэсць гурткоў і сем клубаў. Тут ствараюць арыгінальную сувенірную прадукцыю, што можа стаць прыемным падарункам для родных і сяброў. Напрыклад, брэндавыя ручнікі з лагатыпам фестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
Адно з галоўных пытанняў павесткі дня канферэнцыі – перавыбары старшыні арганізацыі. Удзельнікі адзінагалосна падтрымалі кандыдатуру Валянціны Юшкевіч. Яна ж была абрана і дэлегатам на VII з’езд Беларускага таварыства інвалідаў.
Чытайце таксама: «Стала второй матерью для каждого из нас». Надежда Юзефович покинула пост председателя Полоцкой объединенной организации ОО «Белорусское общество инвалидов».
Кацярына Рынкевіч
Фота аўтара
Самые интересные новости из жизни белорусов с инвалидностью в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь!
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.