У Гродне прайшоў абласны конкурс мастацкага чытання па сістэме Брайля

Поддержи

Штогадовы абласны конкурс мастацкага чытання па сістэме Брайля «Музыка слова» адбыўся ва ўніверсальнай чытальнай зале Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага.

У гэтым годзе конкурс ладзіўся ў межах праекту «Кожная пятніца — роднае, сваё!», а тэматыка была прысвечана году беларускай жанчыны.

За больш чым сем год існавання конкурсу ўдзельнікі ўпершыню чыталі творы па Брайлю на беларускай мове.

Склад журы атрымаўся творчым і вельмі прафесійным: Крысціна Пісарава, настаўніктэатральных дысцыплін Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў ім.Антонія Тызенгаўза; Аліна Аляксеенкава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдяй школы №40 ім.В Крамко іМарына Болдак, загадчык ўніверсальнай чытальнай залы Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі ім. Я. Карскага.

Горача і натхнёна, са смуткам і пяшчотай гучалі вершы аб жанчыне, аб роднай мове, аб Беларусі. Канкурсанты, раскрываючы свае творчыя і артыстычныя грані, імкнуліся перадаць вобразнасць, прыгажосць і меладычнасць беларускага слова.

Журы вызначыла лепшых: у катэгорыі «Да 18 гадоў» 1 месца — Данііл Грабіцкі, 2 месца — Дарына Дыдычка, 3 месца  — Давід Трыфанаў;

у катэгорыі «Ад 18 і больш»: 1 месца — Ганна Янчурэвіч, 2 месца — Валянціна Жогаль, 3 месца — Ірына Ляўша.

Слухачы і госці конкурсу таксама маглі аддаць свой голас за тых, хто больш за ўсіх ім спадабаўся. Такім чынам прыз слухацкіх сімпатый атрымалі Дарына Дыдычка і Валянціна Жогаль.

Так і кожны член журы меў магчымасць вызначыць свайго ўладальніка прыза «Шанец»: “Шанец” ад Крысціны Пісаравай атрымаў дэбютант конкурсу Яўген Місцюкевіч; прыз ад Аліны Аляксеенкавай дастаўся яшчэ аднаму дэбютанту — Генадзю Захараву, а “Шанец” адМарыны Болдак пашчасціла знайсці  Юрыю Бандаровічу.

Конкурс атрымаўся яскравым, эмацыйна ўзнёслым і вельмі душэўным.

Гродзенская абласная арганізацыя выказвае ўдзячнасць камітэту па працы, занятасці ісацыяльнай абароне за фінансавую падтрымку мерапрыемства; абласной навуковай бібліятэцыім.Я.Карскага за ўтульную пляцоўку; а таксама ўсім канкурсантам, членам журы, слухачам за зацікаўленасць і добры настрой.

Любіце кнігі! Чытайце! Натхняйцеся!

Да новых сустрэч з паэзіяй кропак!

 

Новости из жизни белорусов с инвалидностью в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь!

 

 

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.


Exit mobile version