У Гомелі 18 чэрвеня пройдзе абласны фестываль аматарскай творчасці невідушчых і слабавідушчых «Надхненне»

Поддержи

У Гомельскім цэнтры інклюзіўнай культуры 18 чэрвеня адбудзецца абласны фестываль аматарскай творчасці інвалідаў па зроку «Надхненне» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Пачатак у 12.00. Уваход вольны. Аб гэтым паведамілі ў грамадскім аб’яднанні.

У фестывалі прымуць удзел індывідуальныя выканаўцы, творчыя калектывы, паэты, музыканты з ліку членаў таварыства Гомельскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ».

Перад адкрыццём фестывалю прысутныя змогуць азнаёміцца з выставай творчых работ невідушчых і людзей са слабым зрокам на розную тэматыку. Запрашаем усіх жадаючых акунуцца ў атмасферу творчасці яркіх людзей, якія бачаць сэрцам, а адчуваюць душой.

Адрас правядзення фестывалю: вул. Юбілейная, 48, г. Гомель.

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.