«Твая пара, зімовая нуда!»
Сябры, магчыма, для кагосьці з вас стануць натхненнем радкі санета Максіма Багдановіча, гэтак сама як і іншыя аўтары нашай паэтычнай старонкі натхніліся творчасцю знаных беларускіх паэтаў: Максіма Багдановіча і Янкі Купалы. Да таго ж, сёлета адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння Багдановіча, памяць паэта ўшаноўваюць на яго радзіме і ў далёкай Ялце, дзе Максім знайшоў апошні спачын.
Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
Цяпер няма ўжо руху ні сляда,
I нават зверху слоем снег лажыцца.
Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца
Магутная, жывучая вада.
Чакай! Яе йшчэ прыйдзе чарада!
Здалее хваляў хор на вольны свет прабіцца.
Прыклаў я гэты сімвал да сябе,
Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,
I разгадаў прыроды роднай словы.
Як – прамаўчу, бо кожны з вас – паэт.
Рассейце ж самі лёгкі змрок прамовы,
Сваёй душы туды праліце свет!
Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Эдуард ДУБЯНЕЦКІ
(Мінск)
Максіму Багдановічу
Максім,
хацелася б пачуць
твой ціхі голас у размове,
што здольны выказаць так многа
у мудрым паэтычным Слове.
Хацелася б,
ды немагчыма…
Максім,
хацелася б спазнаць
тваю душу, што, быццам мора,
так хвалявалася й спявала
тужліва, шмат спазнаўшы гора.
Хацелася б,
ды немагчыма…
Максім,
хацелася б вярнуць
цябе з нябыту ў родны кут,
каб зноў ты зачароўваў песняй,
якой здаўна не чулі тут.
Хацелася б,
ды немагчыма…
Але ж магчыма
вобраз светлы
Максіма ў сэрцы захаваць.
Геннадий ПЕСЧАНСКИЙ
(Береза)
Декабрьская метель
Куда идти? Куда?..
Дороги занесло.
Все белое. Беда.
Невидимо село.
Опять же, не везет
В средине декабрей.
Сугробами ползет
Прохожий-муравей.
Как будто бы изъян
В дырявом пиджаке.
Декабрь, как истукан,
Ель держит все в руке.
Лютует и мороз,
И ветер-постовой
Тут проберет до слез
И гонит все домой.
Татуирован снег
Протектором колес.
А лес, пронзая смех,
Торчит, как рыбья кость.
Сугробы намела
Метель, как и вчера…
От снега ночь – бела,
Метель в ночи – черна.
А месяц-сердолик
Над городом повис,
Как приглушенный крик,
Да головою вниз…
Марина КРОТ
(Волковыск)
Снежинки
Холодной слезой
Небеса рыдают.
Осенней тоской
Душу наполняют.
Блеклой синевой
Печаль вызывают.
Неземной тишиной
Грустить заставляют.
Поспешной чередой
Снежинки мелькают.
Нарядной простыней
Нашу землю устилают.
Радостью незримой
Сердце мне озаряют.
С бахромой красивой
Проститься помогают.
Пушистой периной
Невинно прилетают.
Небесной белизной
Мир наш украшают.
С тоскливой мглой
Всю цепь обрывают.
Радостной метелью
Мою тоску заметают.
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.