«Ці былі вы на краі дажджу?»
Сябры, сёння з найвялікшым задавальненнем знаёмлю вас яшчэ з адным чытачом і ўжо аўтарам «Паэтычнага куфэрка». Гэта Сяргей Герасімчык з Мінска. Дзякую спадару Сяргею за шчырыя вершы і падрабязны ліст з расповедам. Спадзяюся, што ён стане пастаянным аўтарам нашай паэтычнай старонкі.
А на маім стале, дарэчы, усё большае стос пісьмаў з новымі імёнамі і адрасамі на канвертах, таму ў наступных нумарах нашых чытачоў зноў чакаюць цікавыя знаёмствы і добрыя вершы. Для натхнення ж вам, сябры, – радкі Ніла Гілевіча:
Вы зведалі гэта –
У розгары лета
Пабыць неспадзеўна
На краі дажджу?
Вы скажаце, пэўна,
Што вам давялося
He раз і не двойчы
На краі бываць –
На краі бяздоння,
Над чортавай прорвай,
На краі знявер’я
I роспачы чорнай,
На краі няшчасця
I нават на краі
Уласнай магілы
Стаялі…
Ну, што ж!
Ну, добра, ну, значыць,
Ваш лёс літасцівы,
Але – ці былі вы
На краі дажджу?
Як не – то паверце,
He можаце знаць вы,
Што робіцца з сэрцам
На краі дажджу.
I я вам жадаю
He вечнага раю –
Жадаю імгнення
На краі дажджу!..
Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ
Сяргей ГЕРАСІМЧЫК
(Мінск)
Шаноўная рэдакцыя, пішу вам упершыню, паколькі зусім нядаўна стаў вашым падпісчыкам. Мяне падпісала добрая знаёмая Наталля на два месяцы. Яна таксама падказала мне, што ў газеце можна надрукаваць свае вершы. Карыстаючыся такой магчымасцю, дасылаю вам два вершы. Адзін з іх прысвечаны маёй маме Эміліі, якая ў красавіку адзначыла свой юбілей. Мама ўсё жыццё працавала ў праектных арганізацыях, у прыватнасці, у Беларускім інстытуце будаўніцтва і архітэктуры, у Мінскпраекце. Апошнім месцам працы стаў мінскі палітэхнікум, дзе мама выкладала прадмет «Супрацьпажарная бяспека ў будаўніцтве». На пенсію мама пайшла ў 1993 годзе, але і зараз вядзе вельмі актыўны лад жыцця. Яна сястра міласэрнасці ў Свята-Елісавецінскім манастыры, послух нясе ў рэўматалагічным аддзяленні лякарні № 2.
Коратка раскажу пра сябе. Нарадзіўся 21 жніўня 1962 года ў Мінску, вучыўся ў Інстытуце культуры на факультэце бібліятэказнаўства і бібліяграфіі. З 1987 года і па цяперашні час працую ў інстытуце «Белдзяржпраект» інжынерам 1-й катэгорыі ў групе навукова-тэхнічнай дакументацыі. У вольны час пішу вершы, друкаваўся ў газеце «Белпраектавец», у альманаху «Гоман», у кнізе «Гаманлівае дрэва любові».
Мамулі ў дзень юбілею
Мамуля! Ты сягоння – юбіляр!
І з гэтае цудоўнае нагоды
Табе прыносім гэты верш як дар,
Здароўя зычым. І каб з кожным годам
Гасподзь усё болей сіл табе даваў,
Бо чалавек у нас ты энергічны,
Каб Ён цябе заўжды аберагаў
І мог у момант падтрымаць крытычны.
Заўжды каб побач блізкія былі
І каб ва ўсім табе дапамагалі,
І каб ўнучкі ветлівы былі
І сумаваць ніколі не давалі.
У «Зялёны бор» паедзеш хутка ты
І адпачнеш хоць трохі разам з татам.
Бо дома кожны дзень у працы ты,
І клопату ў цябе заўжды багата.
Не за гарамі дачны ўжо сезон,
І адпачыць крыху якраз у тэму,
Бо клопатаў нясе нямала ён,
Бываюць часам розныя праблемы.
На дачы ж вы, як правіла, удваіх,
І выхадныя тут як выключэнне.
Тады працуем мы ўжо ўтраіх
Ці ўчацвярых (што рэдкае здарэнне).
Жадана мне, каб усё ж крыху часцей
На дачы мы збіраліся ўсе разам
І каб прымалі зрэдку хоць гасцей,
Сяброў каб сустракалі час ад часу.
Табе, мамуля, зычым з цеплынёй
Здароўя, дабрабыту, шчасця, міру,
І каб цудоўным быў заўжды настрой,
Табе жадаем ад душы ўсе шчыра!
Ганна ПРЫЁМКА
(Мінск)
Смутак
Васількі, бялюткія рамонкі –
Памяць дзяцінства майго.
Прыцягваюць водарам звонкім,
Шчымліва веюць тугой.
Пах жніўнага поля –
Памяць дзяцінства майго.
Пах чысты, духмяны –
Як хлеба акрайчык, матуля, твайго.
Водар майскага сада –
Памяць дзяцінства майго.
Поўныя цяпла і святла далягляды,
Нібы матуля прытуліць да сэрца свайго.
Андрей ВАДЕЦКИЙ
(Минск)
Я решил внести нотку разнообразия в свою поэзию и поэкспериментировать с формами. Получились стихи в японском жанре танка, немного отличном от хокку, которые я писал прежде.
Мрачная прогулка
Холодный дождь
Заливает серость
Стрел высоток.
Не зря ищу силу
В погоде.
Возвращение от дождя
Взмываю на авто
Над низкими каштанами
По развязке.
Тепло, сухость дома.
Ждут после дачи.
Мария ПАВЛЮКЕВИЧ
(Минск)
***
Мы в ожидании живем,
С надеждой любим, с верой ждем.
Ждем солнца ясного, тепла,
Зимою – снега, в зной – дождя.
Ребенка ждут отец и мать,
А мир весь – Божью благодать.
Запастись терпеньем надо,
С верой ждешь – придет награда.
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.