«Там нараджаецца слова “каханне”…»
Сябры, сёння прапаную вам верш Алеся Дуброўскага, на які паэта натхніла казка Ханса Крысціяна Андэрсена «Снежная каралева»:
Вось i знайшоў ты свой прытул,
дзіўны палац, ільдзяную залу,
дзе каралева пад ветру гул
свет падарыць табе абяцала.
Тут ты – каханак самой Зімы
і гаспадар у яе палатах…
Толькі чамусьці забыў пра сны,
толькі чамусьці на вокнах краты.
Толькі ты бачыш праз ззянне льдзін:
штосьці не так i не ўсё так добра.
Зноўку ты ў гэтай пустэчы адзін,
побач – сумненне, бы злая кобра.
I рассыпаецца зноў i зноў
люстра аскепкаў дажджом, каб сведчыць:
дзе памірае слова «любоў»,
там не народзіцца слова «вечнасць».
I разумееш між першым дня
мігам i мігам апошнім рання:
дзе памірае слова «хлусня»,
там нараджаецца слова «каханне».
Мiкола ПАНАСЮК
(Брэст)
Свая ў неба вышыня
Нямала ў лесе вузкiх сцежак,
Напрамкаў розных для хады,
Адны з iх нечым госця цешаць,
Прыгодны нават для язды.
Сюды спяшаю пехатою,
А нехта едзе на канi.
Няма тут скукi ды застою.
Маўклiвай летняй цiшынi.
Спяваюць птушкi да змяркання,
Гамоняць дрэвы з вецярком.
А ля хаты ў лесе крайняй
Гамоняць школьнiкi з буслом.
Нямала ў лесе сцежак розных.
Свая у кожнай даўжыня,
Свае дубы тут i бярозы,
Свая з буслом у неба вышыня.
Валянціна БАКУН
(аг. Моталь Іванаўскага раёна)
Прытулак
У прытулку свой век
дажываюць
Людзі, цяжкаю доляй абраны,
Па сцяжынках між сосен
гуляюць,
Наталяюцца борам духмяным.
Сніцца часта ім родны
куточак,
Па якому душа плача-рвецца…
Гадавалі сыночкаў і дочак,
Іх лічылі найлепшымі ў свеце.
Няма часу іх дзецям, дарэчы,
Акружыць бацькоў
ласкай, турботай,
Ім падставіць уласныя плечы,
Прыгарнуць іх да сэрца
з пяшчотай,
Папрасіць прабачэння,
вярнуць іх
У сям’ю – ім жа многа
не трэба:
Каб былі побач дзеці і ўнукі,
Родны ганак ды лустачка хлеба.
Слёзы горкія засцяць ім вочы,
Сум глыбокі, пагляд вінаваты,
Сэрца плача,
сказаць дзецям хоча:
«Хаця слоўкам парадуйце тату,
Хоць хвілінку знайдзіце
для мамы,
Што з пяшчотай
да сэрца туліла,
Гадавала, не спала начамі,
Шчасця-долі ў Бога маліла…»
Чысціня ў прытулку, спакойна,
Тут іх лечаць,
даюць смачна есці.
Ды на сэрцы няма супакою:
Не пяюць птушкі пеўчыя
ў клетцы.
Дзеткі-дзеткі, жывіце
вы ў шчасці!
Толькі помніце запаведзь Бога –
Бо бацькі вашы вельмі
няшчасны…
Вас спаткае такая ж дарога.
Владимир РУДОВ (Минск)
Совет
Попросим мы у Господа
прощения
За наши прегрешения.
Мы знаем, что придет
тот час –
Он обязательно простит
всех нас.
Мы все обязаны Ему
За Его любовь и доброту.
Каждому Он даст совет,
Чтоб мы увидели свой свет.
Не нужно ни над кем глумиться,
Кто не умеет даже и
креститься.
Нужно подсказать ему,
Как преодолеть беду свою.
Андрей ВАДЕЦКИЙ (Минск)
Прелесть распоряжения
временем
После возвращения из поездки
Все в квартире кажется иным.
В глазах кошки ты уже
не местный.
Чужд на кухне тебе жарки дым.
Вещи в комнате как
будто смотрят,
Взгляд свой на тебя скосив.
Говорят: «Ты ж был рая достоин!
Рано ты пришел,
не предупредив».
Обстановка неспокойна, давит,
Как на вирусы иммунитет.
Почему ж ты вернулся из рая?
А внятного ответа и нет.
Стоило выслушать окружение,
Не садиться в метро да домой.
Ну а лучше просто
с совмещением
Для себя сделать
график простой.
И найдешь баланс
ты между раем
И банальной бытовой возней.
Можно все, если хитрости
знаешь,
Как расставить ресурс
временной.
Іншыя вершы аўтараў чытайце ў друкаванай версіі газеты «Вместе!».
Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.