Сябры, ці згодныя вы з выказваннем: хочаш змяніць свет – пачні з сябе? Часам мы так лёгка вырашаем праблемы іншых, бачым іх недахопы і промахі, але калі справа тычыцца нас саміх, усё інакш. Мы знаходзім мноства апраўданняў. Безумоўна, хочацца жыць у згодзе з тымі, хто побач. Госпад, бясконцая крыніца любові,… Подробнее »»
Сябры, і зноў пра працэс з’яўлення літаратурнага твора. Ці знаходзіць у вас водгук выказванне Эрнэста Хэмінгуэя: «Пісаць насамрэч проста. Сядаеш перад пішучай машынкай і пачынаеш сыходзіць крывёю»? Ад чаго залежаць перыяды, калі словы льюцца самі сабой і калі кожны радок праходзіць праз унутранае гарніла? Упэўнена, што ў кожнага верша свая… Подробнее »»
Сябры, не ведаю, як для вас, а для мяне надыход сапраўднай вясны – кожны раз чаканы і адначасова раптоўны цуд. У першыя дні красавіка мы маглі на поўным сур’ёзе спяваць «В юном месяце апреле в старом парке тает снег…», а літаральна праз тыдзень ужо шукалі каробку з любімымі лёгкімі чаравікамі. Якім… Подробнее »»
«Хрыстос уваскрос!» Гэта не проста традыцыйнае велікоднае прывітанне. Гэта факт і надзея, нават упэўненасць, што з Ім уваскрэснем і мы. Госпад даў абяцанне жыцця вечнага тым, хто паверыць Яму і прыйдзе да Яго з пакаяннем. Няма такога граху, які Бог не здолеў бы дараваць, таму што за кожны грэх заплачана… Подробнее »»
Сябры, цяжка не згадзіцца з радкамі Людмілы Рублеўскай пра ўсё больш камерцыялізаваны свет. Але, нягледзячы ні на што, заўсёды былі і будуць творцы, для якіх верш – гэта не хлеб ці хоббі, а жыццёвая неабходнасць. Нават тыя людзі, якія не вельмі любяць фатаграфавацца, ахвотна перабіраюць фотаздымкі-ўспаміны. На іх адлюстравана імгненне, якое,… Подробнее »»
Сябры, радкі Яўгеніі Янішчыц навеялі думкі… пра любоў. Упэўненая, што ў кожнага бываюць крызісы ў розных сферах, часам накрывае адзінота. Але калі ў нас ёсць нехта, каго мы можам любіць, каму можам дапамагчы, на чыім твары можам выклікаць усмешку, – мы багатыя людзі. Калі спяваць прытоміцца душа,… Подробнее »»
Сябры, перш чым пачаць нашую размову, не магу не падзяліцца з вамі радкамі Людмілы Рублеўскай. Упэўненая, што кожны знойдзе ў іх нешта блізкае і важнае для сябе, а сённяшняя падборка вершаў – не столькі пра восень, колькі пра стан душы тых, хто глыбока яе адчувае, – стане працягам тэмы:… Подробнее »»
Сябры, вы, канешне, ведаеце і адразу зможаце назваць слова, ад якога бадай што ў кожнага цяплее на сэрцы, – «мама». Наталля Арсеннева знайшла пранізлівыя радкі, пішучы пра сілу мацярынскай душы: Ледзьве выцягнеш рукі ў жыццё – ўсё не хлебам, каменьмі нам плаціць. Не дало б… Подробнее »»
Сябры, у самым пачатку кастрычніка традыцыйна адзначаецца Дзень пажылых людзей – своеасаблівая даніна павагі мудрасці і вопыту старэйшага пакалення. Зрэшты, часам пражытыя гады – гэта проста лічбы, а ў душы, на шчасце, няма ўзросту. Бывае, што і маладыя адчуваюць сябе сталымі, і людзі сталага веку нярэдка захоўваюць юнацкія іскрынкі ў… Подробнее »»
Сябры, сёння нашую размову пачне Алесь Пісьмянкоў. Не змагла не падзяліцца з вамі яго вершам-настроем, нібыта не напісаным, а сабраным з нанізаных на нітку-думку словаў: Позні вечар, Старарэчча. Ледзьве ўлоўныя кругі. Можа, сом, А можа, вецер Зноў варушыць трыснягі. Дрэмле човен… Подробнее »»