Спяшайцеся рабіць дабро

Поддержи

Чудеса перед Рождеством, ОДПИ ТЦСОН Центрального района Минска, главный редактор альманахов «Гоман літаратурны» і «Талент» Юлия Савицкая, Юрий Мельников, поэтесса Алла Шикович, Татьяна СкрипникЛюбая дабрачыннасць трымаецца на тым, што чалавек павінен вылучаць на яе нейкі ўласны рэсурс, часцей за ўсё час. Напярэдадні Раства асабліва каштоўна праяўляць міласэрнасць, бо гэта перыяд, у які здараюцца сапраўдныя цуды. Па гэтай прычыне і адбыўся літаратурны вечар у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтральнага раёна Мінска.

«Як мы святкуем Новы год? Якімі павінны быць падарункі? І самае галоўнае, як мы правядзем Раство? Так трэба жыць, гаварыў некалі адзін прападобны, як круціцца кола. Яно адштурхоўваецца ад кропкі, ад зямлі і імкнецца ўверх, а ўвесь цяжар ляжыць на ім. Ці не таму мы павінны імкнуцца ўверх, забыўшыся аб дабротах зямных альбо аб тым цяжкім крыжы, які часам вымушаныя несці, аб сварках, бязладзіцах. Павінны імкнуцца да добрага, чыстага, высокага і духоўнага», – такой філасофскай думкай адкрыла вечар галоўны рэдактар альманахаў «Гоман літаратурны» і «Талент» Юлія Савіцкая.

Павіншаваць людзей з абмежаванымі магчымасцямі сабраліся сапраўды незвычайныя і творчыя асобы. Сваю лепту ўнес і намеснік галоўнага рэдактара Юрый Мельнікаў. Ён парадаваў прысутных уласнымі вершамі. Упэўненая, у многіх у зале склалася адчуванне, што Юрый здольны сваёй шчырасцю скарыць кожнае сэрца.

Чудеса перед Рождеством, ОДПИ ТЦСОН Центрального района Минска, главный редактор альманахов «Гоман літаратурны» і «Талент» Юлия Савицкая, Юрий Мельников, поэтесса Алла Шикович, Татьяна СкрипникЗнайшлося месца і для размовы пра каханне. Свае вершы прачытала паэтэса Ала Шыковіч. Што можа быць больш натхняльным? Бо гэта заклік разам з паэтам даследаваць закуткі душы, у новым пераламленні ўбачыць сябе ў свеце і свет у сабе. Мне здалося, што вершы пра каханне былі для хлопцаў і дзяўчат асаб-ліва блізкімі і зразумелымі.

Атмасфера вечара была па-хатняму цёплай, а дыялог атрымаўся адкрытым і даверлівым. Затым сваімі мастацкімі поспехамі падзяліліся выхаванцы АДЗІ. Як аказалася, творчасць для моладзі – не пусты гук. Яны актыўна займаюцца ў розных гуртках на базе аддзялення, вырабляюць сувеніры, удзельнічаюць у разнастайных праектах і дамагаюцца немалых поспехаў. Знайшліся сярод іх і паэты, вершы якіх заслугоўваюць асобнай увагі. Прычым тэмы, якія ўзнімаюцца ў творах, здзіўляюць глыбінёй і асэнсаванасцю.

Дзяніс Ярома падзяліўся сваім поглядам на мацярынства, а ў асабістай размове распавёў, што любіць літаратурныя мерапрыемствы і ўжо доўгі час сам складае вершы. Таксама ён слухае песні гурта «Нэнсі». На маё пытанне, якім тэмам у творчасці аддае перавагу, адказаў, што імкнецца ахопліваць мноства з’яў, няма таго, што яму нецікава. Аднак Дзяніс не адзіны паэт у АДЗІ. Алена Елхава расчуліла ўсіх прысутных вершамі аб тэатры. Яна выступала так эмацыйна і з такой аддачай, што немагчыма было не пераканацца: творчасць – лепшая таблетка ад усіх жыццёвых страхаў і бязладзіц. Як высветлілася пазней, жанчына займаецца ў тэатральнай студыі, любіць музыку, а вершы складае практычна столькі, колькі сябе памятае. Напрыканцы, нягле-дзячы на ўзаемнае хваляванне, маладыя людзі абмяняліся падарункамі з гасцямі.

Чудеса перед Рождеством, ОДПИ ТЦСОН Центрального района Минска, главный редактор альманахов «Гоман літаратурны» і «Талент» Юлия Савицкая, Юрий Мельников, поэтесса Алла Шикович, Татьяна СкрипникАддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, як расказала мне яго загадчыца Таццяна Аляксандраўна Скрыпнік, працуе ўжо 10 гадоў. Наведваюць яго маладыя людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Сёння гэта 50 чалавек, кожны дзень прыходзяць не меней за 20. Для іх арганізуецца праца ў 10 гуртках і 5 клубах. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца майстэрня па дэкаратыўнай апрацоўцы скуры. Таксама спецыялісты аддзялення арганізуюць мерапрыемствы да значных дат, запрашаюць гасцей, падтрымліваюць адносіны і з іншымі аналагічнымі аддзяленнямі горада. З апошніх значных праектаў можна назваць «Сталовую для птушак». Адным словам, жыццё б’е ключом.

Мяне зацікавіла, ці часта ва ўстанове праходзяць дабрачынныя акцыі. Таццяна Аляксандраўна патлумачыла: «Так, гэта досыць частая з’ява, мы шукаем спонсараў, якія дапамагаюць, адгукаюцца на просьбы. Гэта важны момант для нашай працы». Жанчына ласкавая і ўважлівая, яна не без гонару паказала працы сваіх падапечных. І сапраўды, велізарная колькасць вырабаў там і тут радуе вока. Я не знайшла ніводнаго пустога стэнда або паліцы. Усюды цікавыя сувеніры, бірулькі, дзіўныя вырабы. Працы маладых людзей зачароўваюць, бо выкананы на высокім узроўні. Займаючыся са спецыялістамі, яны вучацца быць карыснымі, атрымліваюць новыя веды і ўменні, а іх праца бачная ўсім, хто прыходзіць у аддзяленне.

Чудеса перед Рождеством, ОДПИ ТЦСОН Центрального района Минска, главный редактор альманахов «Гоман літаратурны» і «Талент» Юлия Савицкая, Юрий Мельников, поэтесса Алла Шикович, Татьяна СкрипникАле вечар на гэтым не скончыўся. Павіншаваць выхаванцаў аддзялення пажадала вучаніца 4 «Б» класа СШ № 170 Мінска, удзельніца тэатра «Ронд» і кінашколы «Сінема» Уладзіслава Мармыль. Дзяўчынка зачытала вершы класікаў, прычым зрабіла гэта як сапраўдная актрыса, а таксама падрыхтавала багата сваіх малюнкаў, якія ўручыла слухачам. Са сцэны Уладзіслава распавяла, што хоча стаць рэжысёрам, здымаць дакументальнае кіно, а ў вольны час займаецца жывапісам, піша вершы. Калі я спытала: «Хто твой любімы мастак?», дзяўчынка адказала: «Левітан». «Чаму?», – здзіўлена пацікавілася я. «У яго працах я бачу сум, але толькі так можна ўбачыць усе адценні вясёлкавага жыцця. А яшчэ я лічу, што трэба спяшацца рабіць добрыя ўчынкі», – ашаламіла мяне дзяўчынка.

І гэта вельмі сімвалічна. Калі людзі аб’ядноўваюцца вакол ідэі дапамогі і дабрыні, адбываецца галоўнае – цуд міласэрнасці. Творчасць – гэта не проста прыгажосць, яна дазваляе не ачарсцвець нашай душы. Сапраўды, у цёмныя хвіліны жыцця трэба павярнуцца і паглядзець больш уважліва на тых, хто побач. Бо нездарма менавіта дзіця завяршыла гэты творчы вечар: скрозь яго погляд на свет, як скрозь прызму, можна яшчэ раз пераканацца ў тым, наколькі неабходна рабіць дабро, бескарысліва і шчыра аддаючы свой час, добрыя словы і ўчынкі тым, хто ў гэтым мае патрэбу. У розных краінах напярэдадні Раства існуюць свае асаблівыя традыцыі. Хтосьці аддае старыя рэчы бедным, некаторыя дзеляцца ежай, але не менш важныя і простыя чалавечыя стасункі, жаданне працягнуць руку дапамогі, а часам і сказанае своечасова ласкавае слова. Быць чалавекам – гэта значыць быць міласэрным.

Вольга НЕЎМЯРЖЫЦКАЯ

Фота аўтара

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.