«Сланечнік нам у твары дыхаў цветам…»
Сябры, сёння давайце пачнем размову добрым вершам Аркадзя Куляшова:

Сланечнік нам у твары дыхаў цветам,
Мы прыкмячалі летняю парой,
Што ён штодня за сонцам водзіць следам
Сваёй агністай жаркай галавой.
Што першым ён прыход яго вітае,
I апаўдні стаіць з ім твар у твар,
I першым долу галаву схіляе,
Як коціцца за лес агністы шар.
Ён так стамляўся, наш сланечнік мілы,
Так шчыра сустракаў ён ночы цень,
Як быццам два крутыя небасхілы
Ён разам з сонцам абышоў за дзень.
У сінь нябёсаў просіцца нямала
Сланечнікаў. I верыць я гатоў,
Што гэта сонца так параскідала
Па ўсёй зямлі малых сваіх братоў.
Петр АВРАМЕНКО (Орша)
Вселенная
Что происходит
с нами во Вселенной,
Куда ведет неясный
Млечный путь?
Какие ждут нас
в жизни перемены,
Поймет ли человек
когда-нибудь?
Земная жизнь с рожденья
до забвенья
Из колыбели начинает бег.
Одно лишь вызывает удивленье –
Как беззащитен и наивен
человек.
Любовь, коварство,
ненависть, измены,
Желанье получить
заветный приз…
Все чувства мимолетны и
мгновенны.
Жизнь преподносит
не один сюрприз.
Весы Фемиды,
тайны Мельпомены…
Плывет на сцену дым
из-за кулис.
Танцуют рифмы,
словно манекены,
Пытаясь обозначить
жизни смысл.
Валянціна ТРУХНОВА
Тэлефонны званок
Раздаўся званочак у хаце,
І я тэлефон падняла,
Прыемны быў голас, адзначыла.
Павольна гаворка пайшла.
Дазналася, што аднакласніца
Рашыла мяне адшукаць,
У век прагрэсіўнай сучаснасці
Рашыла тэлефанаваць.
Ёй нумар дала мая маці –
Старэнькая ў вёсцы жыве,
І, дзякаваць Богу, у хаце
У роднай сама там сабе.
У адведкі часцей прыязджаем,
Дачушкі дзве, Пецька-сынок,
То бульбачку ёй пакапаем,
То дроў нарыхтуем вазок.
У хаце заўсёды прыбрана,
І ложкі засцелены ўсе,
У карунках прыгожых фіранкі,
Падлога ў дываннай красе.
Кот Мурзік – дарадчык адзіны,
Яе кватарант і жылец,
Ахоўнік яе справядлівы,
Мышэй у хаце добры лавец.
Не дасць засядзецца да ночы,
Мявукае, у ложак заве,
А збоку прыляжа, муркоча,
Балючкі ў спіне саграе.
Матуля ж дала стары нумар,
Што значыўся ў сшытку яе,
Увагу тады не звярнула,
Што лічбы адной не стае.
Праз «Службу ўсіх тэлефонаў»
Нарэшце знайшлі ўсе мяне,
Аб гэтай цудоўнай размове
Не марыла нават у сне.
Падаўся мне голас знаёмы,
Калі там спыталі мяне:
– Скажыце, мо часам вядома
Анютка Гарлінская? Не?
Забылася ў тую хвіліну
Дзявочае прозвішча я,
Руку да грудзей прытуліла:
«Ай, Божачка мой, гэта ж я!»
Смяяліся доўга тады,
Успамінамі доўжыўся вечар
Пра школьныя нашы гады
І тэлефонную стрэчу,
Што нас павутою звязала
І лёсы перапляла,
Кагосьці ўжо не стала,
Навекі ім пухам зямля.
Жыццё прадаўжаем ва ўнуках,
Жывем аптымістамі мы,
Дай Бог дачакацца праўнукаў,
Каб мірна было, без вайны!
І гэты званок тэлефонны
Настолькі ўзрушыў мяне,
Што ўсе адгалоскі размовы
Раз-пораз прыходзілі ў сне:
Мы бегалі ранкам па росах,
Тапталі бацькам сенажаць,
Гулялі ў духмяных пракосах.
Дзяцінства… Яго не падняць!
І поўніцца сэрца ўспамінам
З мінулага ў тым вяку,
І дзякую я Валянціне,
Яе асабіста званку.
Галина ГОРГУН
(Лунинец)
Где ты, лето?
Этим летом очень трудно,
Некомфортно, неуютно…
Снова ветер, дождик снова,
Лето явно нездорово!
Ведь у ягод бока не зреют,
Если солнышко их не греет.
Лишь коснется земли его лучик –
Гонит ветер ворчащие тучи!
Где ты, лето? Ты где заплутало,
Сбрось с небес облаков одеяло,
Ведь тебя позади половина,
А поля все от холода стынут,
На полях ничего не зреет,
Если солнышко их не греет…
Снова дождик выльет
капли многоточий,
Снова землю влагой
летнею промочит…
Руки к небушку
в молитвах тянут люди.
День закончился. А что же
завтра будет?
Лето – на зиму,
день сокращается,
Без тепла пост Петров
завершается.
Не обласкано все, не согрето…
Слышишь, Боженька,
вылечи лето!
Вершы іншых аўтараў чытайце ў друкаванай версіі газеты «Вместе!».
Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.