«Шчэ лета досыць не саспела…»

Поддержи

Сябры, сёння ў нас атрымалася надзвычай цікавая падборка вершаў. Іх аўтары вельмі тонка адчуваюць жыццё і выкладаюць свой досвед у вершах. А хтосьці сустракае натхненне і перакладае на родную мову добрыя і з дзяцінства любімыя песні… Зрэшты, вы ўсё гэта ўбачыце самі, а для пачатку дзялюся з вамі вершам Паўла Гаспадыніча:
Калі ты кажаш: «Халады
У жніўні жоўтым запануюць,
Лістотай першаю гады
Ў вачах самотна завякуюць…»,

Я дакрануся ледзь, крыху,
Сам, нібы лісцік палы з дрэва,
І пацалункам адкажу:
«Шчэ лета досыць не саспела.

І не адквітнеў жытнёвы сон –
Глядзі, гарэзнічаюць птахі…
Крыўі чароўнае палон
Не пакідае месца страхам…

А восень прыйдзе як заўжды
Ліцьвінскай слаўнаю князёўнай:
Ў душы запаляцца агні
Бела-чырвонае бавоўны…

Што ў кожным сэрцы назаўжды
Трапеча вольным лета сцягам…»
Калі ты кажаш: «Халады»,
Я адкажу: «Бог з намі разам…»

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Валянцін ЕМЯЛЬЯНАЎ (Воранава)

Ягаднае лета

Мне прынесла ўнучка
З сонечнай паляны
Чэрвеньскае цуда –
Кубачак суніц.
Закружыў мне голаў
Раптам пах духмяны,
Заірдзелі ўсмешкі
Летніх зараніц.

Я ўдыхаю прагна
Тонкі водар гэты,
Чуюцца прылівы
Моцы маладой.
Падышло нарэшцэ
Ягаднае лета
І частуе ўсіх нас


Дзіўнай смакатой.

Шчодры лес падорыць
Хутка і чарніцы,
Вёдрамі звычайна
Носяць іх дамоў.
На балотных купках
Буякі-дурніцы
Спеюць пад аховай
П’яных багуноў.

Бараніцца ўмее
Толькі, мо, ажына:
Вельмі ўжо балюча
Колецца яна.
Вабіць нас заўсёды
Слодыччу маліна,
Наталіцца ёю
Хочацца спаўна.

І на той палянцы
Радуецца вока,
Дзе між стромкіх соснаў
Роўным дываном
Сцелюцца брусніцы
З бел-чырвоным бокам,
Іх збіраць прыемна
Ясным цёплым днём.

На зыходзе ж лета
Сонейкам рахманым
Журавіны ў чырвань
Маляваць пачне…
А для нас яно зноў
Станецца чаканым,
І яго мы ўбачым
Хіба ў светлым сне.

Сяргей ГЕРАСІМЧЫК (Мінск)
Чарамшына

Спеў зязюлі чуецца над рэчкай,
Ластаўкі пад дахам ўюць
 гняздзечка.
А аўчар атару гоніць полем,
Салаўі спяваюць ў наваколлі.

Прыпеў:
Расцвітае буйна чарамшына,
Як да шлюбу ўбралася каліна.
І адно жаданне: толькі
б на спатканне
Ты хутчэй прыйшла.

Йшла яна ў садок праз ясакары,
Горы былі побач –
аж да хмараў!
І з бярозак ападалі росы,
І каліны кветкі былі ў косах.

Ўжо за горы сонейка сядае,
З паланіны йдзе аўчар й спявае:
– Да цябе прыду я, як атару
З вадапою заганю ў кашару.

Вось і вечар… Статак
каля броду
З Чарамоша п’е халодну воду,
Любага ў садочку сустракае
Тая, што душой яго кахае.

Расцвітае буйна чарамшына,
Як да шлюбу ўбралася каліна.
І адно жаданне: толькі
б на спатканне
Ты хутчэй прыйшла.
Геннадий ПЕСЧАНСКИЙ (Береза)

Уходит август

Уходит твой август
с рассветом,
Уходит в осенние дали…
Уходит тропинкою лета
С осадком томящей печали.

И с этим печальным уходом
Прощаюсь я медленно с летом.
И бледные краски природы
Лучом отражаются в водах.

Я лету в окне улыбался,
Махая рукой на прощанье…
День августа все удалялся,
Мне не говоря «до свиданья».

Ушел спелый август
с рассветом,
Ушел – и как будто бы не был…
Ушел не спеша тропкой лета
И клином, растаявшим в небе.

Іншыя вершы Валянціна Емяльянава , Сяргея Герасімчыка, Генадзія Пясчанскага і Марыі Капітулы чытайце ў друкаванай версіі газеты «Вместе».

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.