Рэальны клопат праявілі ў Івацэвічах з нагоды Міжнароднага дня інвалідаў

Поддержи

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню інвалідаў, прайшло ў Івацэвіцкім ГДК.

Аляксандр Вялікаселец, намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама, узнагародзіў ганаровай граматай райвыканкама старшыню праўлення Івацэвіцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Марыю Ізбіцкую, пісьмом падзякі – кіраўніка Святавольскай пярвічкі Івана Ждана.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Леанід Кавалевіч у сваім выступленні нагадаў, што ў Івацэвіцкім раёне пражывае болей за 4 000 інвалідаў. У такой сітуацыі ролю грамадскіх арганізацый цяжка пераацаніць. Таму радуе, што раённае аб’яднанне Беларускага таварыства інвалідаў вылучаецца актыўнасцю ды ініцыятыўнасцю. Леанід Кавалевіч зачытаў пісьмо падзякі ад калектыва ўпраўлення, якое ён узначальвае, і ўручыў падарунак арганізацыі. Праўленне раённага аб’яднання ў гэты дзень віншавалі, уручылі грамату, кветкі і падарункі намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БелТІ Вера Лявонава і старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі інвалідаў Іна Куўшынава.

Марыя Ізбіцкая расказала пра тое, якія мерапрыемствы ладзіліся сёлета. І работа не абмяжоўвалася ўручэннем падарункаў і віншаваннямі з днём нараджэння – праводзяцца культурныя мерапрыемствы, падарожжы, экскурсіі, сустрэчы, спартакіяды… Аказваецца рэальная дапамога з палівам, насеннем, выдзяляецца і гуманітарная дапамога. Гэтая работа была б немагчымай без пастаяннага ўзаемадзеяння з мясцовай уладай, за што кіраўніцтву раёна асаблівая ўдзячнасць.

Марыя Ізбіцкая ўзнагародзіла пісьмамі падзякі кіраўнікоў арганізацый і устаноў, хто аказвае рэгулярную спонсарскую дапамогу раённай арганізацыі інвалідаў, а таксама актывістаў раённай арганізацыі…А пасля быў канцэрт. Для ўдзельнікаў мерапрыемства вытанчаныя музычныя нумары дарылі лепшыя самадзейныя артысты Івацэвічаў і раёна, якія пачулі ў гэты дзень гучныя апладысменты.

Аляксандр ГОРБАЧ

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.