Раскрываецца сэрца, і святлее душа…

Поддержи

Дарагія чытачы, аматары паэзіі! Толькі што у брэсцкім выдавецтве «Альтернатива» выйшаў зборнік вершаў берасцейскага паэта Андрэя Божуля, інваліда па зроку.

Свае першае ў жыцці літаратурнае выданне аўтар назваў даволі арыгінальна і глыбока сімвалічна – «Тры анелы-ахоўнікі мае». Гэту сімволіку належыць разумець і ўспрымаць не толькі ў прамым, натуральным для зямнога жыцця азначэнні: тры анелы, значыць – тры жанчыны, але і патрэбна звязваць з яшчэ больш узвышаным сэнсавым тэрмінам – Верай, Надзеяй, Любоўю. Таму што менавіта гэтыя тры вялікія пачуцці нязменна вядуць чалавека па жыцці, а тым больш – натхненага прыхільніка славеснасці, улюбенага ў само жыцце.

Кожны з творцаў прыходзіць у паэзію сваей сцяжынай і ў свой, наканаваны менавіта яму, час. Андрэя чароўная муза паклікала да сябе ў юнацкія гады. Гэта значыць, якраз той, апантанай парой, калі нам узнесла марыцца, само жыцце здаецца легкім, вечным, акаляючы свет – чароўным, а ўспыхнутае каханне – непаўторным, крылатым і – мы хапаемся за асадку, каб увекавечыць гэта Божае і чалавечае хараство на паперы.

Піша Андрэй у асноўным на рускай мове, хаця варта адзначыць і тое, што ў кнізе есць некалькі неблагіх аўтарскіх беларускамоўных твораў. Што ўжо радуе, бо ў Жабінкаўскай школе-интэрнаце, якую закончыў Андрэй, родная мова не выкладалася. Але павага да яе, свядомая сыноўская любоў жывуць у творчай душы паэта і памаленьку робяць сваю добрую справу.

Зборнік складаецца з дзвюх частак – духоўнай і лірычнай тэматыкі. У першай падборцы асобнай увагі заслугоўвае верш «Хрыстос нарадзіўся!», у якім аўтар у дзвюх страфах змог перадаць не толькі вышэйшую ўрачыстасць нябесаў і зямлі, у сувязі з прыходам на зямлю Місіі, але і – узнеслую радасць сваей душы, нястрымнае хваляванне свайго сэрца. Прычым, заражаючы гэтай вялікай радасцю і нас, сваіх чытачоў.

Христос родился! Славьте, восклицая:

Осанна в вышних! Богу – на земле!

Зажглась Звезда! Зажглась

Звезда святая –

В пещере, в яслях, пастухам во мгле.

 

Пришел Господь – унять грехи и слезы,

Спасти все души, верные Христу…

Так припадем, пока еще не поздно,

К Его Святому Лику и Кресту!  

Сыходзячы з тэкстаў на духоўную тэму, з урачыста-светлай назвы зборніка, непрыкметна прыходзіш да высновы, што аўтар – духоўна выспелая, веруючая асоба, асоба з філасоўскім мысленнем, глыбокім роздумам.  Інакш адкуль бы ўзялося такое сцвярджэнне:

Смысл нашей жизни – в доброте людской.

Мы без нее – безбожные создания…

Раскрываецца сэрца, святлее душа, калі чытаеш любоўную лірыку Андрэя Божуля. Яна ў яго сапраўды багатая, узнеслая, шчырая, паэтычная. А паэзія – гэта мастацтва, гэта хваляванне, гэта пачуцці, якія ідуць ад сэрца і спасцігаюцца праз душу. Як тонкі лірык-рамантык аўтар умее бачыць, слухаць, адчуваць, ідэалізаваць і заключаць убачанае, адчутае, перажытае ў слоўную мастацкую агранку, адточваючы вобразы, шліфуючы народжаную думку.

Кожны паэт тым і цікавы, што пра звычайнае і даўно ўсім вядомае можа выказацца па-мастацку – незвычайна, уражліва, кранальна. Такія яркія, узрушлівыя выказванні есць і ў Андрэя, прычым, не толькі ў яго інтымнай лірыцы, як напрыклад:  «Судьба моя – болеть тобою, // Одну тебя превознося…», але і калі ен малюе вобраз маці:

Где-то ждет меня вечером мама,

Ее сердце за сына болит,

Тихо шепчет молитву устами, 

И молитва та сына хранит.

Вядома, што кожны творца – індывідуум, бо мае свой стыль, сваю манеру вершаскладання, свае ўспрыманне акаляючага свету. Своеасаблівая індывідуальнасць уласціва і Божулю: шматлікія яго творы не абыходзяцца без рэфрэна, які нясе на сабе асноўную сэнсавую нагрузку, падкрэслівае галоўную думку твора. І што цікава, божулеўскі рэфрэен можа гучаць не толькі ў канцы куплета, як гэта звычайна бывае, а – паўтарацца ў любым яго радку. Але ў асноўным, варта падкрэсліць, Андрэй Божуль з ліку тых паэтаў, якія прытрымліваюцца традыцыйнага, класічнага стылю вершаскладання.

Друкаваўся паэт у калектыўных зборніках «Добрыя словы кажыце», «Убачыць сэрцамі», «За все тебя благодарю», «Дазволь прычасціцца», «Паэзія 2011», у альманахах «Жырандоля», «Гоман», у газетах «Заря», «Народная трыбуна», «Сельская праўда», «Преображение», «Вместе!» і іншых.

Зборнік выйшаў накладам у 99 асобнікаў. 18 верасня бягучага года ў спецбібліятэцы № 12, што на вуліцы  К. Маркса, 7 Брэста, плануецца прэзентацыя кнігі. Жадаючыя змогуць набыць яе сабе ў карыстанне.

Надзея ПАРЧУК, Брэст

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.