Праверка на прафесіяналізм

Слова “кварцірнік” можа выклікаць розныя асацыяцыі. Насамрэч гэта разнавіднасць музычнага канцэрту, які актыўна развіваўся ў СССР і звычайна праводзіўся ў гарадской кватэры.
Перад слухачамі, якія мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з выканаўцамі, выступала некалькі музыкантаў. Узнікалі нязмушыя, сяброўскія стасункі паміж артыстамі і гледачамі. «Акунуцца» ж у атма-сферу тых часоў яшчэ можна ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з’езду РСДРП”, у якім працуе выстаўка “Кварцірнікі. Камбэк у 80-е”. У экспазіцыі прадстаўлены інтэр’ер савецкай кватэры 80-х гадоў (менавіта ў такіх памяшканнях і праходзілі падобныя канцэрты), а таксама прэзентуюцца рэчы, якія спадарожнічалі гэтаму кірунку музычнай культуры. Прадметы для выстаўкі ўзяты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея.
— Кварцірнікі былі распаў-сюджаны ў Савецкім Саюзе да канца 1980-х гадоў з прычыны таго, што музыкі і рок-групы не маглі афіцыйна даваць публічныя канцэрты, — распавёў малодшы навуковы супрацоўнік Дома-музея I з’езду РСДРП Андрэй Ляневіч. — У падобных мерапрыемствах удзель-нічалі такія вядомыя музыканты, як Барыс Грабеншчыкоў, Віктар Цой, Майк Навуменка, Юрый Навумаў і іншыя. Менавіта ў гэты час музыканты дасягнулі вяршынь у развіцці свайго мастацтва.
Сёння цікавасць да правядзення кварцірнікаў зноў узрастае. Абумоўлена гэта ў першую чаргу пэўнай эксклюзіўнасцю і экзатычнасцю мерапрыемства. Сучасная моладзь таксама збіраецца на квацірнікі. Хатні канцэрт зноў актуальны і з’яўляецца выдатнай праверкай музыканта на прафесіяналізм: здольнасць іграць ужывую, без фанаграмы, калі выканавец не можа схавацца за кулісы і ўхіліцца ад зносін са слухачом, паказвае, наколькі музыкант цікавы як чалавек.
— Ствараючы гэтую выстаўку, мы ставілі на мэце прыцягнуць да яе ўвагу маладых людзей, пазнаёміць іх з гісторыяй і , шчыра кажучы, гэта нам удалося, — зазначыў Андрэй Ляневіч. — Падчас адкрыцця прысутнічала нямала хлопцаў і дзяўчат, і амаль да самага закрыцця музея шлі старшакласнікі і студэнты, каб пазнаёміцца з новай экспазіцыяй. І цяпер кожны дзень мы бачым у сябе зацікаўленых юных наведвальнікаў. Дарэчы, на адкрыцці выстаўкі выступіў беларускі аўтар-выканаўца, лаўрэат міжнародных прэмій Аляксей Нежавец, які праспяваў песні Віктара Цоя і Уладзіміра Высоцкага, адзін з твораў апошняга прагучаў на беларускай мове. Акрамя гэтага супрацоўнікі музея падрыхтавалі для прысутных нямала прыемных сюрпрызаў, якія выклікалі ў іх настальгію па савецкім часам.
Раіса МАРЧУК
Фота Кастуся Дробава
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.