Перажыць гора дапамагаюць… кнігі
У Навуковай бібліятэцы БНТУ пры падтрымцы кніжнага фестывалю «Горад і Кнігі» 4 красавіка адбылася сустрэча з расійскім кнігавыдаўцом, даследчыкам дзіцячай літаратуры Ганнай Годзінер. Ганна, аўтарка рэкамендацыйнага спісу кніг «Свет асаблівага дзяцінства і юнацтва», прыехала ў Мінск для таго, каб распавесці пра літаратуру, што адлюстроўвае свет людзей з інваліднасцю.
Кнігі пра асаблівых людзей… Што гэта такое?
Па адукацыі Ганна – гісторык-архівіст, паводле роду заняткаў – бібліёграф, аўтар артыкулаў і аглядаў аб праблемах, адлюстраваных у кнігах пра «адмысловае» дзяцінства. Ганна збірае кнігі, якія распавядаюць пра свет, дзе ёсць месца для ўсіх людзей, якія б пры гэтым яны ні былі розныя. Гэтыя кнігі вучаць дзяцей жыць з адкрытым сэрцам, добрымі намерамі і любоўю да ўсяго жывога.
Ганна працавала ў выдавецтве: “У 90-х стала выходзіць серыя кніг пра асаблівых дзяцей. І я зразумела, што менавіта такой літаратуры мне не хапала. У мяне малодшая сястра з алегафрыніяй, таму я ведаю пра інваліднасць знутры”. Кніга пра людзей з асаблівасцямі тут – гэта крыніца моцы і жыцця. На сустрэчы Ганна казала пра тое, як чытачы ўспрымаюць такога кшталту літаратуру. “Звычайна, калі кажаш пра дзяцей з інваліднасцю, то людзі ўспрымаюць гэта, нібы іх гэта не тычыцца”.
“Далёка не ўсе кнігі пра людзей з інваліднасцю я б раіла, – кажа Ганна. – Некаторыя з іх не вельмі добра напісаны. Некаторыя – вельмі змрочныя, бо чалавек не перажыў сваё гора, не справіўся з ім. Калі памірае дзіцёнак, то гора можна перажыць. Калі нараджаецца дзіцёнак з інваліднасцю, то няма часу на тое, каб гэтае гора перажываць. Таму так шмат бацькоў, якія з гэтым не справіліся”.
Якія кнігі можна пачытаць?
Кнігі пра людзей з інваліднасцю пішуць найперш іх сваякі. Ганна параіла наступныя для прачытання:
- Никита Бобров “Сашенька. Последний год. Записки отца”. Кніга напісана бацькам, дачка якога памірала ад анкалогіі;
- Шэрон Дрейпер “Привет, давай поговорим”;
- Джакомо Маццариол “Мой брат – супергерой”. Кніга напісана аўтарам, які рос побач з малодшым братам, у якога была інваліднасць. Ад крыўды, адмаўлення ад брата – да прыняцця любові;
- Ирина Лукьянова «Экстремальное материнство. Счастливая жизнь с трудным ребенком”;
- Дарья Дацук “Голос”;
- Пол Колинз “Даже не ошибка” (аўтар распавядае пра сына з аўтызмам).
Ганна параіла і некалькі кніг, якія былі напісаны пісьменнікамі і журналістамі:
- Габриэле Клима “Солнце сквозь пальцы”;
- Анна Никольская “Порожек”. Кніга пра тое, што не ўсякую інваліднасць можна вылечыць, але яе можна давесці да мінімуму;
- Кристина Гептинг “Плюс жизнь” (кніга пра маладога хлопца, які нарадзіўся з ВІЧ і закахаўся ў здаровую дзяўчыну);
- Даниел Киз “Цветы для Элджернона”.
Выстава кніг пра людзей з інваліднасцю пройдзе ў межах фестывалю “Город і кнігі” ў Мінску 19-20 красавіка.

Вікторыя ЧАПЛЕВА
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.