«Пачатак дзвюх дарог». Як выглядае свет праз аб’ектывы фотакамер маладых фатографаў з інваліднасцю

Поддержи

У Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва, што месціцца ў гістарычным цэнтры сталіцы, ад 19 верасня некалькі тыдняў у адной з залаў гасцілі эмоцыі і пейзажы беларускай глыбінкі, што зафіксавалі ў фотаздымках маладыя фотамастакі Эдуард Клуйша і Андрэй Ганчароў. Фотавыставу «Пачатак дзвюх дарог» зладзілі Беларускі дзіцячы фонд сумесна з Музеем гісторыі горада Мінска, кампаніяй «Мастеркард» і «БПС-Сбербанк» у рамках дабрачыннага праекта «Першая афіша» .

Уменне знайсці сябе і не занурыцца ў праблемы ды нягоды – важнае ўменне для кожнага. Тым больш калі маеш нейкія праблемы са здароўем. Тады і добрыя людзі знаходзяцца, дабрадзеі, якія спрыяюць.

Беларускі дзіцячы фонд не адзін год падтрымлівае таленавітых дзяцей-сірот і дзяцей з інваліднасцю, ажыццяўляе праект «Першая афіша»: садзейнічае ў арганізацыі першай персанальнай выставы, канцэрта, выдання кнігі. Многія з удзельнікаў сталі вядомымі артыстамі айчыннай эстрады, педагогамі-мастакамі, музыкамі, пісьменнікамі.

Эдуард Клуйша

Андрэй родам з Барысава. Заняткі по дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (а потым фатаграфіі) для яго мелі тэрапеўтычны эфект, каб адолець цяжкасці камунікацыі праз фізічныя асаблівасці. Мае спецыяльнасць «фатограф, аператар камп’ютарнай графікі». Аддае перавагу рэпартажным здымкам і пейзажам.

«У Беларусі надзвычай прыгожая прырода, – тлумачыць Андрэй. – І я хачу данесці іншым прыгажосць кожнай з чатырох пораў года». Але звяртае ўвагу фотамастак і на прыгажосць на першы пагляд някідкую: рэчка, балаціна, старая сядзіба на ўскрайку…

Эдуард нарадзіўся і жыве ў Смаргоні, скончыў фоташколу Юрыя Ілюхіна, браў удзел у шэрагу фотаконкурсаў Беларусі і замежжа. Яго ўлюбёны жанр – фотапартрэт, праз які паказвае разнастайныя эмоцыі, імкнецца выявіць унутраны свет канкрэтнага чалавека. Цяпер хлапец сам вядзе фотагурток у родным горадзе.

«Акрамя фатаграфіі, мяне хвалююць праблемы людзей з інваліднасцю, – зазначае Эдуард. – Таму я распрацаваў і рэалізую мясцовую ініцыятыву «Нам по пути», дзейнасць якой скіраваная на пашырэнне магчымасцяў па працаўладкаванні і самазанятасці людзей з інваліднасцю, а таксама стварэнне інклюзіўнага асяроддзя ў інтэрнэце і грамадстве».

Уладзімір Пучынскі 

 

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.