«Па сумётах шыбуе Дзед Мароз…»
Сябры, шчыра віншую вас са святам Божага Нараджэння і Новым годам! Няхай яркая зорка, што паказала шлях да нованароджанага Хрыста, ззяе і ў вашым жыцці ды вядзе да праўды, радасці ды любові. А адчуваннем надыходу Новага года з намі падзеліцца Сяржук Сокалаў-Воюш:
Дзе пушчы і балоты,
Між елак і бяроз
На іртах па сумётах
Шыбуе Дзед Мароз.
Зіхцяцца, як карункі,
Сняжынкі ў барадзе,
А ў торбе – падарункі
Дзіцячай грамадзе.
I радасна на свяце,
I весела – да слёз! –
Калі ў цёплай хаце
Гасцюе Дзед Мароз.
Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ
Валянцін ЕМЯЛЬЯНАЎ
(Воранава)
Ліст з вершам Валянціна Міхайлавіча ў рэдакцыю даслала яго жонка і рассказала, што муж – інвалід І группы па зроку (зусім нічога не бачыць). «Натура у яго паэтычная. Яго вершы друкуюцца ў многіх выданнях, атрымліваюць станоўчыя водгукі. Я вырашыла зрабіць з дапамогаю вашай газеты яму сюрпрыз. Высылаю яго верш «Віншуем!». Калі палічыце патрэбным, надрукуйце, калі ласка, яго. Пра маю просьбу да вас нічога не скажу мужу. Вось тады гэта і будзе для яго сюрпрыз».
Ад рэдакцыі. Мы з задавальненнем выконваем просьбу нашай чытачкі: няхай сюрпрыз для Валянціна Міхайлавіча атрымаецца! І ў сваю чаргу будзем радыя друкаваць яго новыя вершы.
Віншуем!
Пад Новы год настрой ва ўсіх прыўзняты,
Агеньчыкаў на ёлках не злічыць,
Паўнюткія гасцьмі дамы і хаты,
І музыка ляціць удалячынь.
Белабародыя Дзяды Марозы
Не абы-што ў мяхах нясуць з сабой.
Блішчаць у дзетак радасныя слёзы,
Бацькі квітнеюць з шчодрасці сваёй.
Пад звон крыштальны келіхаў і чарак
Спачатку мы праводзім год стары.
А роўна ў поўнач наступаюць чары –
Прыходзіць Новы, увесь у серабры.
З яго прыходам мы віншуем шчыра
І родных, і знаёмых, і сяброў.
Жадаем шчасця, поспехаў і міру,
Знаходзім мноства самых цёплых слоў.
І радасць напаўняе нашы сэрцы,
Мільёны ўсмешак свецяцца вакол,
І чалавек да чалавека мкнецца,
У гэты дзень з нас кожны – хлебасол.
Выходзім мы на вуліцы і ў скверы,
Ізноў адзін віншуем аднаго,
Як Новы год сустрэнеш – людзі вераць! –
Дык гэтак ты і пражывеш яго!
Галина ГОРГУН
(Лунинец)
С Новым годом!
Повелела зима снег ветрам колыхать,
Вдоволь будет работы проказникам…
Ждем две тысячи семнадцатый, год Петуха,
И активно готовимся к празднику.
У хозяек на кухне все пахнет, кипит,
Чудно ёлочки блеском украшены.
И, подарки друг другу успев прикупить,
Обменяемся с близкими нашими…
От улыбок и искренних слов всем тепло.
Петуху загадаем желания…
Бьют куранты двенадцать, мы все за столом,
А под ёлкой свершается тайное.
Дед Мороз всем детишкам подарки кладет –
И игрушки, и сладости разные.
Пусть же каждому он только радость несет,
Помогая поверить в прекрасное!
Где бы ни был Мороз и куда бы ни шел –
Всем неси за плечами заветное,
Чтоб здоровья дарил под завязку мешок,
А влюбленным лишь чувства ответные.
Ни вражды и ни зависти между людьми,
Пусть уходит все худшее в прошлое.
Принеси в каждый дом нам надежду и мир,
Только светлое, только хорошее.
Этой ночью нам в сказку откроется дверь,
И сердца добротою наполнятся.
С Новым годом, земля лунинецкая, верь,
Что еще не сбылось – все исполнится!
Наталья КРАВЦОВА
(Гомель)
Праздники декабря
Я проснулась от света
Декабрьского снега:
Он светился и падал,
Словно тихая радость!
Будто зимняя сказка,
Эта Божия ласка
Мягко все покрывала,
Красотой убеляла.
Чистой-чистой и нежной
Любовью безбрежной
Снег летит, опадает,
Домик наш засыпает.
И Рожденье Христово
Напомнят нам снова
Свет звезды, пастушки
В Вифлеемской ночи
И с дарами волхвы,
Песня ангелов, тихий рассвет,
Где, по слову пророка,
«Родился миру свет!»
Хороводом снежинок,
Ожиданьем чудес
Новый год наступает,
Скоро будет он здесь.
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.