Нясумны каранцін: чым заняцца дома?

Поддержи

Час зараз неспакойны. Пакуль ніхто не ведае, колькі мы яшчэ будзем жыць у стане чакання невядома якіх наступстваў. Але гэта стоадсоткава не нагода сумаваць. Мы зрабілі для вас альтэрнатыўную афішу, каб можна было весці актыўны лад жыцця, але не выходзіць з дома.

1. Тэатр… на канапе.

Так, гэта магчыма! Адзін з лепшых беларускіх тэатраў праводзіць анлайн-трансляцыі знакамітых і сапраўды культавых пастановак. Насамрэч, апошнім часам трапіць ў РТБД цяжка, бо квіткі разыходзяцца хутка, але цяпер можна проста паглядзець спектаклі на канале ў інтэрнэце. Трэба толькі сачыць за афішай на афіцыйным YouTube-канале Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

2. Самаадукацыя.

Праз тое, что большасць краін свету пачала ўводзіць жорсткі каранцін, многія адукацыйныя платформы зрабілі бясплатны доступ да розных курсаў і лекцый. Мы сабралі для вас тры найбольш цікавыя пляцоўкі.
• «Лятучы ўніверсітэт». Гэта платформа, на якой сабраны лекцыі прафесійных выкладчыкаў. Можна на каранціне занурыцца ў праблемы экалогіі, а можна проста бліжэй пазнаёміцца з творчасцю Міхала Анемпадыстава.• «Открытый лекторий». Гэта знакаміты праект, які ставіць мэтай папулярызацыю мастацтва і культуры. Пабла Пікаса, Ганна Ахматава і барацьба з хатнім гвалтам – абавязкова знойдзецца што-небудзь цікавае менавіта для вас.
• «OpenCulture» – гэта яшчэ адзін цікавы праект для тых, каму не хапае мастацтва. Вялікі каталог прапануе шмат цікавых лекцый і падкастаў, але тут патрэбна веданне англійскай мовы.


Вялікі і магутны Arzamas таксама адкрыты для нас. Гісторыя кіно, жывапісу, жыцця яўрэяў, першых касмічных агрэгатаў і ўсяго таго, пра што мы пакуль нават не ведаем. Трэба толькі спампаваць.

3. Кнігі, да якіх даўно не даходзілі рукі.

Самаізаляцыя – гэта не толькі вымушаная мера, але і магчымасць заняцца тым, для чаго дагэтуль не знаходзілася часу. І часцей за ўсё гэта чытанне. Вось наш топ найбольш пазітыўных кніг для гэтага складанага перыяду:
• Фэні Флэг, «Смажаныя зялёныя памідоры ў кафэ «Паўстанак»»;
• Джэром Сэлінджар, «Над прорвай у жыце»;
• Элізабэт Гілберт, «Еш, маліся, кахай»;

4. Яшчэ больш фарбаў!

Эрмітаж, Траццякоўская галерэя і нават Луўр зрабілі бясплатны доступ да ўсіх калекцый. Нам застаецца толькі натхняцца культавымі працамі сусветных мастакоў. І хто яго ведае, ці была б у нас магчымасць такіх экскурсій, калі б не жаданне музеяў неяк расфарбаваць каранцін?

5. Выстава Рамана Камінскага «Ізаляцыя».

Куратары выставы кажуць, што мастацтва не сыходзіць на каранцін: «Сёння, падчас усеагульнай небяспекі і фізічнай ізаляцыі, для чалавека XXI стагоддзя  з’яўляецца непасільнай ношай застацца замкнёным сам-насам з пачуццём трывогі. Што, як не мастацтва, заклікана адраджаць у душы чалавека матывы выдатнага, хваляваць і трапятаць унутраны свет, натхняць і нараджаць пачуцці?» Дарэчы, адкрыццё выставы будзе максімальна бяспечным, таму што адбудзецца ў рэжыме анлайн.

Александра Камко

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.