«Нідзе на свеце больш няма вайны»

Поддержи

Сябры, у ліпені мы святкуем вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта вашыя вершы і верш Пятра Прыходзькі «Зорная калыханка»:

Спі, засні, саколік!

Люлі-люлі-бай!

Ціха ў наваколлі,

Не гамоніць гай.

 

Вецер пад галінкі

Улёгся адпачыць.

Толькі наша, сынку,

Зорачка не спіць.

 

Тая, што ірдзее

Між усіх планет,

Светлаю надзеяй

Азарае свет.

 

Спі! Хай зорка свеціць,

Хай прысняцца сны,

Што нідзе на свеце

Больш няма вайны.

Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ

Стихи инвалидов, День независимости Беларуси, День освобождения Минска от фашистов, эхо войны, Николай Ковалевский, Людмила Леонтьева, Геннадий Песчанский, Марина Крот, Анна Климович, Андрей Вадецкий, Леонид Утесов, С одесского кичмана

Людміла ЛЯВОНЦЬЕВА

(Мінск)

 

Белая Русь

 

Паклонімся нізка матулі-зямлі,

Мы назаўжды – яе дзеці.

Яна – у нашых сэрцах, дзе б мы ні былі,

Яна – прыгажэйшая ў свеце.

 

Благаславі ж ты, Божа, зямлю,

Людзей у іх працы штодзённай

І нашых дзяцей. Я аб гэтым малю.

Дай нам здабытку і плёну.

 

Абарані ж ты, Божа, наш край

Ад усялякай варожай навалы.

Вечнага міру, прашу цябе, дай.

Каб кожны дзень сонейка ззяла.

 

Благаславі ж ты, Божа, палі,

Хай над імі ляціць белы бусел.

Краіну нашую благаславі,

Якую завём Белай Руссю!

 

Геннадий ПЕСЧАНСКИЙ

(Береза)

 

Эхо войны

 

Война забытым эхом отозвалась,

Снарядом разорвавшись, как ни жаль.

Заныла раной старой. Сердце сжалось…

В глазах – невыразимая печаль…

 

И ветеран весь сжался… Суетливо

По стенам бегал обреченный взгляд.

Глаза погасли и слегка прикрылись,

Как бы вернулся в ту войну назад.

 

Какая память горькая осталась…

Кому всю боль военную отдать?

Война забытым эхом постучалась

И не давала до рассвета спать.

 

И ныли кости от тяжелых мыслей,

И кругом все кружилась голова…

И ветерок, запутавшись в тех числах,

Шептал невыразимые слова…

Вершы Марыны Крот, Ганны Клімовіч, Андрэя Вадзецкага, а таксама вельмі цікавы песенны ўспамін часоў вызвалення Беларусі ад акупантаў, які даслаў Мікалай Кавалеўскі, чытайце ў друкаванай версіі газеты «Вместе!».

Присоединяйтесь к нам! Telegram Instagram Facebook Vk

Комментарии

Авторизуйтесь для комментирования

С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.