«Неба сіняе, сіняе, сіняе…»
Сябры, сёння працягваем нізку вашых вершаў. А пачнем з радкоў Наталлі Арсенневай:

Неба сіняе, сіняе, сіняе…
Ані межаў у ім, ані дна.
На зямлі ж прыгажуняй-княгіняю
пазірае мне ў вочы вясна.
Лазнякі срэбным пухам акрыліся,
вецер пыл па-над імі мяце,
тут – пралескі ў раўку затаіліся,
сірацінай фіялка цвіце,
там – жаўцеюць вяночкі вясновыя
красак нейкіх нязнаных яшчэ,
там – ізноў – залатыя, ліловыя…
З іх вясна дываны свае тчэ.
Як тут ціха, ні гулу, ні гоману,
пачынае нат сум засынаць,
ды душою жывою, нястомнаю
чую ўсё ж я, што ўсюды вясна.
I нічога мне ўжо не жадаецца,
ні кахання, ні светлых мінут,
у душы маёй штосьці зрываецца,
што няўзнак адцвітае, а тут –
тут фіялкі цвітуць цёмна-сінія,
сеюць водар салодкі вясны,
што брыдзе прыгажуняй-княгіняю,
рассыпае вясновыя сны.
Раиса ВАСИЛЬЕВА
Наталья Кравцова, одна из авторов нашей рубрики, пишет: «На этот раз я посылаю два произведения моей доброй приятельницы Раисы Степановны Васильевой. Этой удивительной женщине исполнилось уже 87 лет. Сейчас они с мужем живут у детей в Подмосковье. Стихотворение «Белая Русь» Раиса Степановна написала в ноябре и прислала мне в подарок по электронной почте. Надеюсь, что эти стихи станут украшением рубрики.
Вечная любовь
К старости любовь не умирает.
И не надо думать так о ней.
Время ее видоизменяет,
Делает спокойней и мудрей.
В юности любовь – потоки света,
Море чувств и океан страстей.
В старости – как солнце в бабье лето,
Обнимает нежностью своей.
Больше не искрят прикосновенья,
Поцелуй не обжигает кровь,
Не наступит разума затменье,
Но живет по-прежнему любовь.
На исходе силы, меньше прыти,
Сердце жмет, кружится голова,
Все равно любимым говорите,
Говорите о любви слова.
К старости любовь не умирает,
А добра и нежности полна,
Согревает старость, украшает,
Если настоящая она.
Белая Русь
Я люблю цябе, Белая Русь,
Ганаруся красой твайго краю…
У полі лёну блакітны абрус
І жытоў паласа залатая.
Над балотам гудуць камары
І раямі, бы у ступе, таўкуцца.
Кожны год да цябе журавы
Прыляцець на гняздоўе імкнуцца,
Дзе з-пад кораня вербы старой
Крышталямі крыніца бруіцца.
Побач чырванню вабіць сваёй,
Маніць пахам красуня-суніца.
На нізінах імшыстых лясных
Спеюць шызыя гронкі чарніцаў.
Павучок у цянётах сваіх
Закалыхвае мушку-дурніцу.
Недзе моўчкі цікуе ў галлі
Балбатуха сарока, зладзюжка.
І павольна па свежай раллі
Шпацыруе цыбатая птушка.
Слоў не хопіць ніякіх у мяне
Апісаць усе твае прыгажосці.
Запрашай, Беларусь, да сябе,
Да сяброў-беларусаў у госці.
Валянцін ЕМЯЛЬЯНАЎ
(Воранава)
Дасылаю вам верш да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца штогод 2 красавіка. З верша вынікае, што я, рускі па нараджэнні, стаў беларусам па сваёй сутнасці і захапляюся прыгажосцю сваёй другой радзімы. А наша з жонкай «сямейная дзяржава», калі можна так сказаць, трывала існуе ўжо больш чым паўстагоддзя.
Беларусь мая
Я паеду ізноў на Смаленшчыну летам,
У бацькоўскай старонцы
цішком пастаю,
Над ракою Угрой, дзе сядзелі мы з дзедам,
Я ізноў Беларусь прыгадаю сваю.
Прыгадаю стракатых палеткаў абшары,
Васільковых азёраў аерную ціш,
Панаднёманскі бор у смузе, нібы ў мары,
І чароўныя песні аб вечным жыцці.
Прыгадаю людзей працавітыя рукі,
Гарады нашы, вёскі ў кіпенні садоў.
Беларускае мовы пяшчотныя гукі
У смаленскай гаворцы пачую ізноў.
Ды ўзгадаю вайну, калі дом роднай маці
Я згубіў у віхуры ваенных падзей,
Калі голаў гаротны малога дзіцяці
Беларусь да сваіх прытуліла грудзей.
Ды былі пакалечаны грудзі вайною,
На апалены дол з іх струілася кроў…
Быў і я асвянцоны той гаючай крывёю,
Як мільёны маіх беларускіх братоў.
Беларусь! Ты другой роднай маці
мне стала,
Палюбіў я лугі твае, пушчы, палі.
Узняла ты мяне, ты мяне ўзгадавала
У адданасці шчырай да мудрай зямлі.
І сустрэў тут аднойчы
я шчодрай парою,
Калі водар антонавак поўніць сады,
Беларусачку-ладу з касой залатою.
З ёй звязалі мы лёсы свае назаўжды.
Сын наш вырас ужо. Вочы – сінь
паднябесся.
Косы ўнучак – што наш
беларускі лянок…
Хочам мы, каб звінелі іх мірныя песні,
Каб не чулі яны пра вайну і здалёк.
На Смаленшчыну ў госці паеду я летам.
У бацькоўскай старонцы,
як сын, пастаю
Над імклівай Угрой, Ісакоўскім апетай,
Ды ізноў Беларусь прыгадаю маю.
Вершы Генадзя Пясчанскага, Раісы Патапенка, Андрэя Вадзецкага, Марыны Крот, Вольгі Крываносавай чытайце у друкаванай версіі газеты “Вместе!”.
Вядучая рубрыкі Ніна КАЗЛЕНЯ
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.