Мысли на бумаге
Сяргей
ШАЎЦОЎ
Эпоха Гэнроку. Басё
Чытачы нашай газеты пішуць шмат вершаў, для іх выходзіць паэтычная старонка. Чаму яны пішуць – гэта не сакрэт. З дапамогай вершаў яны звязваюцца са светам, з грамадствам. Павінен сказаць, што гэта эсэ напісана напрыканцы мінулага стагоддзя. Не бачу нічога страшнага ў тым, каб паўтарыцца. Гаворка пойдзе пра вялікага паэта. Зусім няважна, што ён быў японец. Ён быў Паэт…
1.
Канец кастрычніка, позняя восень. Халодны роўны паўночны вецер. Хмары, цяжкія, шэра-сінія, з пахавальным матывам. Яны ідуць бясконца. Поле: пад ветрам мітусня сіва-рудой травы.
Вароны, якія сваёй чарнатой падкрэсліваюць пару года, стан прыроды, стан душы, – сумна-спакойны, развітальны. Лес удалечыні, амаль голы, з рэшткамі жоўтага і чырвонага. Імклівае наступленне цемры. Восень. Альбо восень жыцця. Прыкладна такая карцінка паўстае перад вачыма, калі чытаеш:
На голой ветке
Ворон сидит одиноко.
Осенний вечер.
Тры радкі, восем слоў. Усё сказана. Астатняе – за тым, хто чытае. Можна падняцца па-над дэталямі, палятаць у эфіры, па-над зямной паверхняй і прыйсці да высновы: жыццё канечнае, а чалавек перажывае чатыры пары года: вясну, лета, восень і зіму. Колькі б ні чытаў, у якім бы ўзросце ні чытаў – кожны раз будуць з’яўляцца новыя адценні, новыя адгалінаванні аднойчы ўзнікшай думкі.
Гэты верш – а гэта верш – напісаў Мацуо Басё ў 1680 годзе. Верш стаў знакамітым. Большасць японцаў яго ведае. Як, скажам, большасць беларусаў ведае «Мой родны кут…».
Цяжка паверыць, што гэтыя радкі пісаліся і перапісваліся некалькі гадоў. Але гэта так. За гэты час многія ўмудраюцца запоўніць літарамі некалькі кіло чаго-небудзь, пераважна макулатуры. Асабліва працэс палегчыўся ў наш час, калі пад рукою камп’ютар, інтэрнет і іншае, – адным словам, у эпоху звышкамунікатыўнасці. Хаця, на мой погляд, тры радкі Басё пераважваюць усе камп’ютары свету, існуючыя і магчымыя. Бо камп’ютар не можа сачыніць такое. У яго няма таго, што ў людзей называецца душой.
2.
Весла хлещут по ледяным волнам.
Сердце стынет во мне.
Ночь и слезы.
Басё нарадзіўся ў замкавым гораде Уэно правінцыі Іга. Яго бацьку звалі Мацуо Ёдзаэмон, і ён быў небагаты самурай. Так што Басё – гэта псеўданім. Ён, дарэчы, азначае «бананавае дрэва».
Колькі слоў аб месцы і часе нараджэння. Востраў Носю, галоўны японскі востраў, правінцыя Іга – калыска старажытнай японскай культуры. Ну а час – эпоха Гэнроку, калі скончыліся федальныя войны сярэднявечча. Краіна супакоілася, пачала працаваць. Як заўсёды бывае ў такіх выпадках, людзі актыўна сталі цікавіцца мастацтвам: жывапісам, паэзіяй. Такім чынам, Басё нарадзіўся ў патрэбны час і ў патрэбным месцы. Хаця я не магу сказаць, што для паэта гэта вырашальныя моманты. Патрэбны яшчэ і дар.
На маю думку, паэт пачынаецца тады, калі ўсведамляе: я не такі, як усе, я думаю, адчуваю, жыву не так – і рашаецца парваць з прывычным колам людзей, адносінаў, праблем. І стварыць «сваё кола». Як казаў наш ротны старшына, «супраць прыроды не папрэш».
У 28 гадоў ён кідае службу ў феадала і накіроўваецца у Эда (сённяшні Токіо). Родныя яго адгаворвалі, але прырода ўсё ж такі бярэ сваё. Тут нічога не зробіш, чысты фаталізм. На развітанне Басё напісаў сябру хоку і прымацаваў на браме яго дома:
Облачная гряда
Легла меж друзьями… Простились
Навек перелетные гуси.
Ну а потым пачаўся, уласна кажучы, паэт, якога ўсе ведаюць як Басё.
3.
Жыццё ёсць змена станаў прыроды і чалавека. Цячэнне часу ў прасторы, які пражывае чалавек. Прыходзіць вясна, пырскаек лісце на дрэвах, расцвітаюць кветкі, трэба саджаць бульбу, а таксама памідоры, агуркі, кроп. Прыходзіць восень, лісце ападае, кветкі адцвітаюць, ураджай сабраны.
Прыходзіць час, чалавек нараджаецца, расце, да яго прыходзіць каханне, потым, як вынік, дзеці. Чалавек гадуе сваё дзіця, непакоіцца, радуецца, сумуе, плача, пачынае задумвацца. Потым дзеці сыходзяць, каб працягнуть род далей у часе і прасторы. А чалавек памірае.
Бясконцая бясконцасць бясконцасці. Праўда, чалавеку больш няма ад чаго атрымліваць асалолду, апрача як ад гэтай бясконцасці, ад гэтай паўторнасці, ад гэтага «дэжа вю», аднойчы ужо бачанага: вясна – восень, нараджэнне – смерць, усход – захад. Іншага нам не дадзена.
Мне здаецца, што Басё гэтую простую-складаную ісціну зразумеў да канца. Ён таксама зразумеў, што ў кожнага медаля абавязкова ёсць другі бок, не такі прывабны, як першы. У шчасця ёсць гора, у радасці – сум. Як сцвярджае афрыканская прымаўка, ты ловіш маленкую рыбку, а да цябе падбіраецца вялікі кракадзіл. Сёння ты выйграў мільён у латарэю, а заўтра высвятляеца, што гэта была памылка. Такая, свайго роду, мілая бясконцасць жыцця.
І тут застаецца сказаць:
Вишня в весеннем расцвете.
Но я – о горе! – бессилен открыть
Мешок, где спрятаны песни.
4.
З пункту погляду сучаснага чалавека, таго ж беларуса, заклапочанага переважана пошукам хлеба надзённага, Басё быў проста бомж. Без пэўнага месца жыхарства, без пэўнага занятку. Такіх падазравалі заўсёды і ўсюды. У Эдо сябры ўладкавалі паэта на дзяржаўную службу, але ён хутка яе кінуў. Басё стаў настаўнікам паэзіі. Гучыць крыху дзіўна для вуха сучаснага чалавека. Вучні, на жаль, былі багатыя толькі на таленты. Праўда, адзін вучань угаварыў свайго бацьку падарыць Басё домік ля сажалкі. Паэт назваў яго Басё-ан – Бананавы домік. Ён там жыў, адтуль ішоў у свае вандроўкі, сюды вяртаўся. Аднойчы домік згарэў. Сябры пабудавалі новы.
…
Комментарии
Авторизуйтесь для комментирования
С 1 декабря 2018 г. вступил в силу новый закон о СМИ. Теперь интернет-ресурсы Беларуси обязаны идентифицировать комментаторов с привязкой к номеру телефона. Пожалуйста, зарегистрируйте или войдите в Ваш персональный аккаунт на нашем сайте.